Hearts of Iron IV

Hearts of Iron IV
Распрацоўшчык Швецыя Paradox Development Studio
Выдавец Paradox Interactive
Частка серыі Hearts of Iron
Дата выпуску 6 чэрвеня 2016
Версія 1.11.9
Апошняя версія
  • 1.14.3 (21 сакавіка 2024)
Жанр глабальная стратэгія, варгейм
Стваральнікі
Геймдызайнер Юхан Андэрсан
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, macOS і Linux
Гульнявы рухавічок Clausewitz Engine
Рэжымы гульні аднакарыстацкі, шматкарыстацкі
Мовы інтэрфейсу англійская, французская, нямецкая, польская, партугальская мова, руская, іспанская, бразільскі варыянт партугальскай мовы, японская мова і спрошчаная кітайская[d]
Носьбіт лічбавая дыстрыбуцыя
Кіраванне камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш
Афіцыйны сайт

Hearts of Iron IV (у перакладзе з англ. - «Жалезныя сэрцы IV») — кампутарная гульня ў жанры глабальнай стратэгіі, распрацаваная шведскай студыяй Paradox Development Studio і выдадзеная кампаніяй Paradox Interactive . Рэліз гульні адбыўся 6 чэрвеня 2016 года.

Гульнявы працэс

Hearts of Iron IV — працяг Hearts of Iron III і чацвёртая гульня з серыі відэагульняў Hearts of Iron . Як і папярэднія гульні серыі, Hearts of Iron IV факусуюць на Другой сусветнай вайне . Гулец можа ўзяць пад сваё кіраванне любую дзяржаву на Зямлі, якая існавала падчас аднаго з сцэнараў, і прывесці яго да перамогі ці паразы ў вайне супраць іншых дзяржаў альбо зусім устрымацца ад уступлення ў вайну.

Гульня ахоплівае перыяд Другой італа-эфіёпскай вайны, Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Грамадзянскай вайны ў Кітаі, Другой япона-кітайскай вайны, Другой сусветнай вайны

У гульні існуюць два сцэнары: 1 студзеня 1936 года і 14 жніўня 1939 года — і два шляхі развіцця гульні: негістарычны (краіны будуць выбіраць які-небудзь шлях з даступных) і гістарычны (краіны будуць прытрымлівацца гістарычнай храналогіі).

Адметнай асаблівасцю гульні з’яўляюцца нацыянальныя фокусы. Прасоўваючыся па дрэве нацыянальных фокусаў, гулец атрымлівае нацыянальныя духі, якія даюць пэўныя бонусы для краіны, альбо дапамогу ў прамысловасці ці даследаваннях, альбо мэта вайны супраць іншай краіны. Некаторыя фокусы ўзаемавыключальныя. Буйныя дзяржавы (СССР, Францыя, Трэці рэйх, Італія, Вялікабрытанія, ЗША, Японія) маюць уласныя ўнікальныя дрэвы фокусаў. Купляныя і часам бясплатныя дапаўненні дадаюць унікальныя дрэвы таксама для другарадных краін, такіх як Польшча, Венгрыя, Румынія, Югаславія, Чэхаславакія, Мексіка, Нідэрланды, Іспанія, Партугалія, Кітайскія клікі і краіны Брытанскага Садружнасці. Але збольшага ў малых краін адсутнічаюць унікальныя нацыянальныя фокусы, замест гэтага краіны маюць стандартнае, універсальнае дрэва фокусаў.

У залежнасці ад выбару гульца краіна можа прыйсці да пэўнай ідэалогіі: дэмакратыі, камунізму, фашызму ці так званаму нейтралітэту . У сцэнарыі 1939 года ў краін ужо ёсць шэраг выкананых фокусаў, у тым ліку палітычных, што часта выключае магчымасць змены палітычнага ландшафту і ідэалогіі.

Зыходзячы з абранай ідэалогіі краіна зможа дзейнічаць па-рознаму. Напрыклад, «нейтральныя» краіны могуць абгрунтоўваць мэты вайны — без якіх вайну магчыма абвясціць выключна па ўнікальных фокусах — толькі пры пэўным узроўні сусветнай напружанасці. Дэмакратычным краінам таксама патрэбен пэўны ўзровень сусветнай напружанасці, аднак у адрозненне ад «нейтральнай» дэмакратычная дзяржава не можа абгрунтаваць мэту вайны супраць дзяржавы з такой жа ідэалогіяй. У краін з фашысцкай ці камуністычнай ідэалогіяй абмежаванняў у прынцыпе няма ці яны малаважныя

Любыя абмежаванні незалежна ад ідэалогіі могуць быць зменены з дапамогай нацыянальных духаў. Напрыклад, выканаўшы фокус «Свет ва ўсім свеце», камуністычная ці фашысцкая Турцыя атрымае нацыянальны дух «Кемалісцкі нейтралітэт», што значна ўскладніць краіне абгрунтаванне вайны і ўступленне ў альянс, пакуль яна не ўступіць у любы альянс з дапамогай нацыянальнага фокусу і гэты нацыянальны дух не будзе выдалены, як бессэнсоўны.

Дапаўненні і мадыфікацыі

Дапаўненні

Poland: United and Ready — першы і бясплатны міні-дадатак у выданні Cadet Edition і Colonel Edition. Дадае новае ўнікальнае дрэва фокусаў Польшчы, а таксама новыя польскія войскі і тэхніку. Міні-дадатак выйшаў 6 чэрвеня 2016 года.

Together for Victory — першы буйны дадатак, анансаваны 1 лістапада 2016 года. У дадатку прадстаўлены ўнікальныя дрэвы фокусаў краін Брытанскай Садружнасці: Канады, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёва-Афрыканскага Саюза і Брытанскай Індыі. Таксама дададзена новая сістэма аўтаноміі і марыянетачных рэжымаў . Дадатак выйшаў 15 снежня 2016 года.

Death or Dishonor — другі буйны дадатак, анансаваны 26 красавіка 2017 года. Дадатак дадае новыя ўнікальныя дрэвы фокусаў краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы: Венгрыі, Югаславіі, Румыніі і Чэхаславакіі. Таксама дадае новую сістэму нацысцкіх марыянетак — рэйхскамісарыят, дыпламатычныя ўзаемадзеянні і ліцэнзаванне ваеннай тэхнікі. Дадатак выйшаў 15 чэрвеня 2017 года.

Waking the Tiger — трэці буйны дадатак, анансаваны 15 лістапада 2017 года. У гульню дадаюцца ўнікальныя дрэвы фокусаў для краін Усходняй Азіі: Кітайскай Рэспублікі, Камуністычнага Кітая і Маньчжоу-га, а таксама агульнае дрэва фокусаў для розных кітайскіх клік (Юньнань, Гуансійская кліка, Сібэй сань Ма, Шаньсі і Сіньцзян), новыя альтэрнатыўныя і Нямеччыны, новыя сістэмы камандзіраў арміі, рашэнні і місіі для многіх краін і памежныя канфлікты. Дадатак выйшаў 8 сакавіка 2018 года.

Man the Guns — чацвёрты буйны дадатак, анансаваны 19 мая 2018 года. У дадатку былі перапрацаваны марскія бітвы, а таксама зменены нацыянальныя фокусы для некаторых дэмакратычных краін, у тым ліку ЗША і Вялікабрытаніі, разам з дабаўленнем новых дрэў унікальных фокусаў для Мексікі і Нідэрландаў. Таксама дададзены новыя музычныя тэмы і мадэлі для войскаў . Дадатак выйшаў 28 лютага 2019 года.

La Résistance — пяты буйны дадатак, анансаваны 19 кастрычніка 2019 года. У гульні з’яўляюцца: функцыя шпіянажу, перапрацаваныя механікі акупацыі і супраціву, а таксама змененыя нацыянальныя фокусы для Францыі (уключаючы новыя дрэвы фокусаў для Вішысцкай і Свабоднай Францыі) і новыя ўнікальныя дрэвы фокусаў для Партугаліі і ўдзельнікаў Грамадзянскай вайны ў Іспаніі : рэспубліканцаў, камуністаў і анархістаў). Дадатак выйшаў 25 лютага 2020 года.

No Step Back — шосты буйны дадатак, анансаваны 21 мая 2021 года і прысвечаны ўсходняму фронту . У дадатку былі перапрацаваны механікі танкабудавання і лагістыкі, а таксама ўведзены чыгуначныя транспарт і прылады. Акрамя гэтага, зменам падвергліся механікі афіцэрскага корпуса і даследаванні ваенных дактрын. Былі перапрацаваны галіны фокусаў для Савецкага Саюза і Польшчы і дададзены новыя — для Эстоніі, Латвіі і Літвы. Дадатак выйшаў 23 лістапада 2021 года.

Карыстальніцкія мадыфікацыі

Ствараць мадыфікацыі ў Hearts of Iron IV стала нашмат прасцей, чым у папярэдніх частках гульні. Прадзюсар гульні Дэн Лінд заявіў, што 64 % гульцоў выкарыстоўваюць мадыфікацыі . Некаторыя з іх сталі настолькі папулярныя, што зарабілі ўвагу з боку гульнявых СМІ:

Нататкі

Зноскі