Infestum | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
блэк-метал паган-метал |
Гады | 2000 — цяперашні час |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | англійская, руская |
Лэйблы |
Battle Hymn Records More Hate Productions Blood Fire Death Productions |
Склад |
Ion the Saint (спевы) W-todd (гітара) Thorngrim (бас і сінтэзатар) |
Былыя ўдзельнікі |
Grond (ударныя) Divine Skald (гітара) Burglar (ударныя) A\Vesh (гітара) |
Іншыя праекты |
Medievil, Midgard, Morbid Victory, Before Christ, Наша Вайна, Пярэварацень, Iratus Dominus, Damnapolis, ID:Vision |
infestum.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Infestum» (лац.: infestum — варожасць, зласлівасць, стан небяспекі) — беларускі блэк-метал-гурт. Ранняя творчасць гэтага гурту мела адценне паганскага металу, а пазней набыла стыль, які клічаць «Chaotic Black Metal» або «Extreme Black Metal». На думку выдаўца «More Hate Productions», «Infestum» з’яўляюцца адным з самых паважаных гуртоў на сцэне блэк-металу краін былога СССР.
Гурт «Infestum» быў утвораны ў 2000 годзе пасля распаду гурту «Midgard» колішнімі яеу ўдзельнікамі Grond (ударныя) і Skald (гітара). Неўзабаве да гурту далучыліся Ion (спевы) і Thorngrim (бас). Гурт пачаў ствараць свае першыя песні. На репетыцыях «Infestum» граў гэтаксама песнм такіх гуртоў як «Sepultura», «Mayhem», «Venom», «Bathory». Гэтыя гурты натхнялі музыкаў і з’яўляліся адпраўным пунктам для стварэння сваіх песень і свайго ўласнага стылю. Зімой 2000—2001 гадоў быў запісаны дэма-альбом «Infestum» — пяць песняў лютага блэк-металу з фальклорнымі, язычніцкімі элементамі. Песня «Сеча» гэтага альбома пачынаецца з гукаў бітвы, тупоту коняў, людскіх крыкаў, бразгату мячоў і сякер. Гэты ўступ вызначае тэматыку творчасці гурту ў першыя яе гады. У інтерв’ю інтэрнет-журналу «Eternal Hate» Ion распавёў:
Наша гісторыя, бітвы мінуўшчыны і бітвы ў нашым усведамленні з’яўляюцца фундаментальнай часткаю ў нашай творчасці.
Пазней, у 2002 годзе гэты запіс быў выдадзены паўночнаамерыканскім выдаўцом «Battle Hymn Records» у фармаце MCD. Міні-альбом атрымаў добрыя водгукі. Яго параўноўвалі з працамі «Bathory», «Falkenbach», «Gontyna Kry», «Graveland», «Nordreich» і іншых.
Вясной 2001 года гурт пачаў канцэртную дзейнасць. Але ўжо ў кастрычніку Grond атрымаў траўму, з-за якой не змог больш выступаць. Ён быў заменены ўдзельнікам Burglar, гралым тады ў «Morbid Victory». Burglar стаў новым сябрам гурту і пакінуў «Morbid Victory». Ён удзельнічаў у запісе новага, поўнафарматнага альбома, які чальцы гурту збіраліся назваць «Criteria Of Pure Insanity», але позней змянілі рашенне, і гэтая назва была дадзеная першай песні альбома.
Зімой 2001—2002 гадоў гурт запісаў поўнафарматны альбом, які быў названы «Last Day Before The Endless Night». Альбом змяшчаў 4 перазапісаныя песні з дэма-альбома і новы матэрыял. У канцы 2002 года альбом быў выдадзены расейскім выдаўцом «More Hate Productions» у CD фармаце. Вокладку для альбома складаў Уладзімір Смердулак, які працаваў раней з гэткімі гуртамі, як «Nanghizidda» і «Massive Carnage». Цяжкі метал у гэтым альбоме быў разбаўлены інструментальнымі кампазіцыямі, якія падкрэслівалі фальклорную накіраванасць творчасці «Infestum» першых год. Але лірыка новых песень гэтага альбома ўжо была пазбаўленая фальклорных матываў, і была больш сфакусаваная на ўвасабленні цёмных частак чалавечай падсвядомасці, паказе ўнутранага драпежніка, які прысутнічае ў кожным чалавеке.
год У 2003 годзе пачынаецца праца над новым альбомам «Ta Natas». Паводле слоў Ion, гэта павінна была быць «ва ўсіх сэнсах болей моцная і жорсткая музыка, чым на папярэдніх працах», а Skald ахарактаразаваў гэты альбом як «поўны цырк на дроце». Надта доўга матэрыял альбома цярпеў ад зменаў і не выдаваўся. Пасля шуму першага альбома, музыкі вырашылі, паводле слоў франтмена:
Cыйсці на час у цень, прыпыніць канцэртную дзейнасць і сканцэнтравацца на тым, дзеля чаго ўласна мы і пачыналі.
Гурт не выступаў больш за 2 гады. За гэты час трое з чатырох удзельнікаў гурту паспелі абзавесціся сем’ямі. У 2005 годзе «Infestum» сыграў на фестывалі «Memento Mori Fest-II», выйдзячы на сцэну «ў звычайнай кушалі і джынсах».Новы выгляд гурту здзівіў тых, хто ведаў яго раней. У інтэрв’ю Музыкальнай газеце за 2005 год Ion даў тлумачэнне гэтым зменам:
Тыповы «сапраўдны блэкавы» імідж не з’яўляецца колькі-небудзь важным для нас. Сёння на сцэне мы гэткія, як ў жыцці. І гэта —запраўды шчыра і чэсна. Па адносінах да саміх сябе, у першую чаргу.Арыгінальны тэкст (руск.)Типичный «тру-блэковый» имидж не является сколько-нибудь важным для нас. Сегодня на сцене мы такие, как в жизни. И это—действительно искренне и честно. По отношению к самим себе, в первую очередь.
Урэшце, у 2007 годзе нямецкім выдаўцом «Blood Fire Death Productions» быў выдадзены новы альбом гурту. Гэты альбом быў ужо пазбаўлены той фальклорнай накіраванасці і набыў новыя экспрэсіўныя авангардныя формы. Блэк-метал альбома даданы симфанічнымі элементами і грой сінтэзатара. Вокладку альбома распрацаваў Уладзімір Смердулак, які меў ужо вялікі досвед у стварэнні мастацкага матэрыялу для шмат якіх метал-гуртоў («Аркона», «Dark Princess», «Rossomahaar», «Autumn», «Devilish Distance», «Asguard» і інш.). Гэтаксама, для альбома былі знятыя два відэа: «Razor To Throat» і «Ta Natas». Стварэннем кліпаў займаўся басіст Thorngrim. «Razor To Throat» (Брытвай па горле) доўгі час быў вельмі папулярным на партале metalvideo.com, уваходзячы ў першы дзясятак рэйтынгу. У кліпе, акрамя сябраў гурту «Infestum», здымалася дзяўчына па імі Нактурна. Яна з’яўляецца ў кліпе ў аголеным выглядзе. У кліпе «Ta Natas» ёсць кадры з вялікай колькасцю чалавечых чарапоў. Гэтыя кадры былі ўзятыя з дакументальнага фільма пра Костніцу (адна з славутасцяў Чэхыі). Альбом «Ta Natas» неаназначна быў сустрэчаны крытыкай, але водгукі збольшага былі станоўчымі або нейтральнымі. На шмат якіх метал-сайтах альбом атрмыў адзнакі вышэйшыя за сярэдняе. «Гэты альбом поўны гневу, болю і роспачу», як сцвярджае адзін з крытыкаў. Паводле слоў іншага, музыкам «Infestum» «удаецца скамбінаваць цемру, адчай і мелодыю, што ўдаецца не кожнаму гурту». Недахопам гэтага альбома крытыкі лічаць празмерна апрацаваны і ўзмацнёны спеў. 20 кастрычніка 2007 года лідар гурту быў запрошаны на радыё-праграму «MassaBrutto», якая выходзіла ў эфір на «Радыё-Мінск», а гэтаксама вяшчаямую ў інтэрнет-радыё rock.aplus.by, каб прэзентаваць свой альбом. Песні альбома ў далейшым неаднаразова траплялі ў ратацыю на «MassaBrutto». Адначасова з выданнем альбома з-за разыходжання ў поглядах з гурту сыходзіць Divine Skald. Месца гітарыста займае A\Vesh (Наша Вайна, PIAREVARACIEŃ).
Ужо ў 2009 годзе A\Vesh сыходзіць з гурту разам з Burglar, які перайшоў у гурт Medievil. У гурт прыходзіць новы гітарыст W-todd (ID:vision), які доўгі час з’яўляўся сябром удзельнікаў гурту. У новым складзе, вясной 2010 года гурт выпусціў інтэрнет-сынгл «Void Of Nebulae», а яшчэ крыхк пазней — інтэрнет-міні-альбом «Renaissance», які складаецца з 5 кампазіцый. У 2012 годзе ў склад дадаюцца Werwolfe (бас) і Forneus (ударныя).
Склад групы некалькі разоў змяняўся. Адзінымі сталымі ўдзельнікамі групы, якія існавалі ў ёй з самага стварэння, з’яўляюцца Ion the Saint і Thorngrim.