KV3

Аб'ёмная схема, агульны план і від збоку

KV3 — грабніца, якая прызначалася для пахавання невядомага навуцы сына фараона Рамсеса III з XX дынастыі Новага царства (XII стагоддзе да н.э.), размешчаная ў егіпецкай Даліне Цароў, у фіванскім некропалі на заходнім беразе Ніла, насупраць Луксора. Няскончаны стан некалькіх памяшканняў грабніцы разам з беднымі археалагічнымі знаходкамі сведчыць пра тое, што грабніца не выкарыстоўвалася па прызначэнні. Па некаторых здагадках грабніца першапачаткова прызначалася для спадчынніка Рамсеса III, будучага фараона Рамсеса IV, але той пачаў будаваць сваю ўласную грабніцу, вядомую як KV2, неўзабаве пасля пачатку свайго кіравання.

Уваход у грабніцу.

Археалагічныя даследаванні

Ёсць доказы таго, што грабніца ў візантыйскі перыяд выкарыстоўвалася ў якасці хрысціянскай капліцы. Хоць яна была вядомая з антычных часоў, старанна даследавана яна была толькі ў 1912 годзе археолагам Гары Бёртанам, працы фінансаваліся багатым амерыканскім юрыстам Тэадорам Мантгомеры Дэвісам.

Зноскі

Спасылкі