Limenitis reducta — дзённы матылёк роду Стужачнікі (Limenitis) сямейства Німфаліды (Nymphalidae).
Этымалогія лацінскай назвы
Reducta (з лацінскай) — скарочаны, зніклы. Назва адлюстроўвае асаблівасці афарбоўкі ніжняга боку задніх крылаў, дзе знаходзіцца толькі адзін шэраг чорных кропак, у адрозненне ад блізкароднасных відаў, якія маюць двайны шэраг плям.
Апісанне
Даўжыня пярэдняга крыла імага — 21—31 мм. Верхні бок крылаў чорна-буры, у самца з блакітным адлівам, у самкі буры без адліву.
Арэал
Распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе, Паўднёвай Францыі і ў адзіных вядомых пунктах у Брэтані і Нармандыі на паўночна-захадзе краіны, Паўднёвай Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, на Балканскім
паўвостраве, у Малой Азіі, на Каўказе, у Закаўказзе, Крыму, Іране і Афганістане.
Не знойдзена на Балеарскіх астравах, Крыце, у Польшчы, у цэнтры і на поўдні Пірэнэйскага паўвострава. У Чэхіі (паўночная мяжа гістарычнага арэала) лічыцца вымерлым — пасля 1942 года не адзначаўся.
Спосаб жыцця
Месцапражыванні
Паляны, дарогі ў мяшаных і лісцевых лясах. Даліны рэк і ручаёў, зараснікі кустоў, узлескі і паляны сярод разрэджаных лісцяных лясоў. У горы падымаецца да вышыні 2000 м над узроўнем мора, дзе сустракаецца па ўзлесках.
Час лёту
Развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з сярэдзіны чэрвеня па пачатак жніўня, верасень
Кармавыя расліны
Бружмель (Lonicera), у асаблівасці Lonicera xylosteum, капрыфоль (Lonicera caprifolium), бружмель павойны (Lonicera periclymenum), Lonicera etrusca, Lonicera implexa, бружмель альпійскі (Lonicera alpigena) і Lonicera nummulariifolia.
Біялогія
Матылі часта харчуюцца на буйных суквеццях парасонавых раслін, сядзяць на галінках кустоў, ствалах дрэў. Нярэдка нізка плануюць над схіламі пагоркаў, затым рэзка ўзнімаюцца і прысаджваюцца на суквецці раслін.
Падобныя віды ў Еўропе
Заўвагі па ахове
Уключаны ў Чырвоную кнігу Германіі ў 1992 годзе.
-
Ніжні бок крылаў
-
Знешні выгляд
Зноскі
- ↑ Limenitis reducta Staudinger 1901. Fauna Europaea, Version 1.3, 19.04.2007. (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2007. Праверана 31 мая 2017.
- ↑ Mapování a ochrana motýlů České republiky — Limenitis reducta
- ↑ а б Том Толман, Ричард Левингтон, Die Tagfalter Europas und Nordwestafrikas, страница 140f (Stuttgart: Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co, 1998, ISBN 3-440-07573-7).
- ↑ Гюнтер Эберт, Die Schmetterlinge Baden Württembergs, 1 том, Tagfalter I. (Stuttgart: Ulmer Verlag, 1993, ISBN 3-8001-3451-9).
- ↑ Bundesamt für Naturschutz (Hrsg.): Rote Liste gefährdeter Tiere Deutschlands. Landwirtschaftsverlag, Münster 1998, ISBN 978-3-89624-110-8
Спасылкі