Lophophorus impejanus

Lophophorus impejanus

Самец

Самка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lophophorus impejanus Latham, 1790

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176067
NCBI  9040

Lophophorus impejanus — від птушак сямейства фазанавыя (Phasianidae).

Апісанне

Птушка мае масіўную, нязграбную фігуру з моцнымі лапамі, кароткім хвастом і масіўнай дзюбай. Апярэнне самца пераліваецца зялёным, чырвоным, ліловым і сінім колерамі, гузка белага колеру, хвост меднага колеру зверху і чорнага колеру з ніжняга боку, чубок залацісты. Афарбоўка самкі карычневая са светлымі палосамі і карычневага-чорнымі папярочнымі лініямі, горла белае. У птушак абодвух палоў маецца сіняе калявочнае кольца. Самец дасягае даўжыні 70 см, з іх 23 см прыпадае на хвост, самка некалькі менш. У супрацьлегласць самцу самка не мае чубка.

Распаўсюджанне

Насяляе горныя лясы з дубамі, хвоямі і рададэндранам і стромкія спадзістыя схілы з травяністым покрывам на вышыні ад 2 500 да 5 000 м над узроўнем мора ў Гімалаях, ад усходняга Афганістана аж да ўсходняй мяжы Бутана і ў раёнах Тыбету. Пры высокім снежным покрыве ён спускаецца на больш нізкія горныя вышыні.

Спосаб жыцця

Харчуюцца каранямі, клубнямі, парасткамі, жалудамі і ягадамі, а таксама насякомымі і іх лічынкамі, якіх выкопваюць з зямлі падобнай на савок дзюбай. Птушкі часта шукаюць корм групамі па 3-4 асобіны аднаго полу. Узімку на кліматычна спрыяльных тэрыторыях сустракаюцца і вялікія групы.

Размнажэнне

яйка Lophophorus impejanus — Тулузскі музей

У шлюбны перыяд самец з гучнымі заклікамі спрабуе прыцягнуць самку. Пры рытуале такавання самец натапырваецца, горда выкрочвае і кружыцца вакол самкі з выцягнутай шыяй, дрыготкім хахлом і ніцым крылом. Часам певень прапануе курыцы таксама маленькі камень або корм. Самец пакідае курыцу, калі тая пачынае гнездавацца, каб зноў спарвацца. У кладцы ад 4 да 6 белых яек з чырвона-карычневымі плямамі. Гняздо прадстаўляе сабой ямку, высланую лісцем, мохам і саломай. Выседжванне працягваецца 27 дзён.

Фота

Зноскі

Літаратура