Lorna Shore | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | дэзкор, symphonic deathcore, металкор (ранняя творчасць) |
Гады | 2010 — сённяшні час |
Краіна | ЗША |
Адкуль | Уорэн, Нью-Джэрсі |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | Density, Outerloop, Century Media |
Склад |
Adam De Micco, Austin Archey, Andrew O’Connor, Will Ramos, Michael Yager |
Былыя ўдзельнікі |
Tom Barber, Gary Herrera, Jeff Moskovciak, Scott Cooper, Aaron Brown, Connor Deffley, CJ McCreery |
Іншыя праекты |
Chelsea Grin, Signs of the Swarm, A Wake in Providence, Monument of a Memory |
lornashorestore.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Lorna Shore» ― амерыканскі дэткор-гурт з акругі Уорэн, штат Нью-Джэрсі. Утвораны ў 2010 годзе, гурт на сённяшні дзень складаецца з сола-гітарыста Адама дэ Міка, бубнача Осціна Арчы, рытм-гітарыста Эндру О’Конара, басіста Майкла Ягера і вакаліста Уіла Рамаса. Яны выпусцілі чатыры EP, дэбютны альбом «Psalms» у чэрвені 2015 года і другі альбом «Flesh Coffin» у лютым 2017 года. Іх трэці альбом «Immortal» быў выпушчаны ў студзені 2020 года. Апошні EP «…And I Return to Nothingness» выйшаў 13 жніўня 2021 года.
У 2010 годзе гурт выпусціў свой дэбютны EP «Triumph», за якім у 2012 годзе рушыў услед EP «Bone Kingdom». Трэці EP, «Maleficium», выйшаў у 2013 годзе, а за ім, у 2015 годзе, рушыў услед дэбютны студыйны альбом гурта, "Psalms, які быў спрадзюсаваны Уілам Патні з Fit for an Autopsy. У наступным годзе гурт падпісаў кантракт з Outerloop Records і пачаў працу над сваім другім поўнафарматнікам. У лютым 2017 года выпушчаны альбом «Flesh Coffin».
Вакаліст і заснавальнік гурта Том Барбер пакінуў калектыў у пачатку 2018 года і перайшоў у Chelsea Grin, а басіст і сузаснавальнік Гэры Херэра выйшаў у пачатку 2017 года, таму «Flesh Coffin» стаў апошнім рэлізам Lorna Shore, у якім узялі ўдзел першапачатковыя ўдзельнікі. У 2018 годзе гурт падпісаў кантракт з Century Media, і Сіджэй Мак-Крыры з Signs of the Swarm стаў новым вакалістам гурта, запісаўшы з ім пару сінглаў («This Is Hell» і «Darkest Spawn»), але быў звольнены ў 2019 годзе пасля абвінавачванняў у сексуальным гвалце. У 2020 годзе выйшаў трэці лонгплей групы, «Immortal», які быў запісаны, калі Мак-Крыры яшчэ выконваў абавязкі франтмена.
Нягледзячы на няўдачу, выкліканую сітуацыяй з Мак-Крыры, Lorna Shore працягнулі турнэ па Еўропе ў падтрымку Immortal, наняўшы Уіла Рамаса (былога ўдзельніка Monument of a Memory і A Wake in Providence) як сэсійнага вакаліста.
11 чэрвеня 2021 года гурт вярнуўся з новай песняй пад назвай «To the Hellfire» і абвясціў Рамаса сваім новым пастаянным вакалістам. Яны таксама абвясцілі дэталі свайго новага EP «… And I Return To Nothingness». Гэта быў першы EP гурта пасля іх прарыўнага рэлізу 2013 Maleficium.
Песня «To the Hellfire» стала вельмі паспяховай для гурта, заняўшы першае месца ў метал-чарце iTunes у першы тыдзень пасля выхаду. Яна таксама была прызнана чытачамі часопіса Revolver «Найлепшай песняй 2021 года», а аўтар Элі Эніс пракаментаваў: «Дэбютная песня гурта з новым вакалістам Уілам Рамасам ― гэта, па праве, адна з самых ашаламляльных цяжкіх дэткор-песень за апошні час. У ёй мноства брэйкдаўнаў, якія прабіваюць да мозгу касцей, бласт-бітаў, віртуознае гітарнае сола і вакал Рамаса…». Гэтая песня абагнала «Immortal» і стала ў гурта песняй з найбольшай колькасцью праслухванняў на Spotify (больш за 4 мільёны). Часопіс Loudwire абраў яе найлепшай метал-песняй 2021 года.
«…And I Return To Nothingness» быў выпушчаны 13 жніўня 2021 года. EP стаў найлепшым хардкор/металкор/дэткор-рэлізам 2021 года па версіі сайта Metal Storm.
12 мая 2022 года выйшаў сінгл «Sun//Eater». Раней, той жа вясной, гурт ужо граў гэты трэк на гастролях. Разам з выпускам сінгла гурт анансаваў выхад чацвёртага студыйнага альбома, які атрымаў назву «Pain Remains». Альбом выйдзе ў кастрычніку на лэйбле Century Media. Запіс альбома быў завершаны ў снежні мінулага года. Прадзюсарам альбома выступіў Джош Шродэр.