Джэймс Стывен Дональдсан або Джымі Дональдсан (англ.: Jimmy Donaldson; нар. 7 мая1998(1998-05-07), Уічыта, Канзас, ЗША), больш вядомы пад псеўданімам MrBeast, — амерыканскі відэаблогер, дзеяч шоў-бізнэсу, стваральнік аднайменнага канала на YouTube. Лічыцца піянерам жанру відэа на YouTube, прысвечанага здымкам дарагіх трукаў. У чэрвені 2023 года колькасць падпісчыкаў яго канала дасягнула 150 млн чалавек, што зрабіла яго першым па колькасці падпісчыкаў, сярод каналаў, якія вядуцца пераважна прыватнай асобай і другой па колькасці падпісчыкаў на платформе ў цэлым .
Апроч праекту MrBeast, Дональдсан вядзе YouTube-каналы Beast Reacts, MrBeast Gaming, MrBeast 2 (былы MrBeast Shorts), і дабрачынны канал Beast Philanthropy. Раней ён вёў канал MrBeast 3 (першапачаткова MrBeast 2), які зараз неактыўны. Дональдсан быў адным з 10 самых высокааплатных ютубераў 2020 года. З’яўляецца адным з заснавальнікаў кампаній MrBeast Burger, Feastables, Team Trees — фонду па зборы сродкаў для арганізацыі Arbor Day Foundation, які сабраў больш за 23 млн долараў, і Team Seas — фонду па зборы сродкаў для Ocean Conservancy The Ocean Clean. Дональдсан тройчы атрымліваў узнагароду Creator of the Year на цырымоніі Streamy Awards у 2020, 2021 і 2022 гадах; ён таксама атрымаў узнагароду Favorite Male Creator на Kids' Choice Awards у 2022 годзе.
Біяграфія
Нарадзіўся 7 мая 1998 года ў штаце Канзас (ЗША). Вырас у Грынвілі, штат Паўночная Караліна. У яго ёсць старэйшы брат Чарльз па мянушцы СіДжэй (CJ), якому належыць канал пад назвай «CJTheseDays». У 2016 годзе Дональдсан скончыў Грынвільскую хрысціянскую акадэмію і ў канцы таго ж года паступіў ва Усходне-Каралінскі ўніверсітэт, але потым кінуў вучобу. У старэйшых класах у Дональдсана была дыягнаставана хвароба Крона, ён адкрыта заяўляў пра гэта, аднак расказваў пра яе нячаста.
Кар’ера
Гісторыя канала MrBeast
Дональдсан пачаў весці свой канал на YouTube у лютым 2012 года ва ўзросце 13 гадоў пад назвай «MrBeast6000»; ён выпускаў разнастайны кантэнт, ад летсплэяў і да відэаролікаў, у якіх ацэньваў багацце іншых ютубераў. Тым не менш, яго відэа заставаліся ў адноснай невядомасці — у сярэднім каля тысячы праглядаў кожнае — да выхаду ягонага «падліку да 100 000» 2017 года, якое сабрала дзясяткі тысяч праглядаў усяго за некалькі дзён. Каналам кіруе заснаваная ў Даласе кампанія па кіраванні талентамі Night Media.
Змест і стыль
Джымі часта робіць ролікі, у якіх ахвяруе тысячы долараў стрымерам на Twitch, многія з якіх спансіруюцца (хоць у мінулым ён рабіў ахвяраванні без фундатара). У студзені 2017 года Дональдсан апублікаваў амаль аднадзённае відэа, у якім лічыў да 100 000. Эксперымент заняў у яго 40 гадзін, таму некаторыя часткі ён паскорыў, каб укласціся пад 24 гадзіны. Дональдсан прапусціў лічбы 81 933 і 99 913 і налічыў 24 219 тры разы . Наступнае відэа пад назвай «Падлік да 200 000 (Дарога да мільёна)» было загружана ў наступным месяцы, па словах ютубера, яго таксама прыйшлося паскорыць, паколькі поўныя 55 гадзін перавышалі ліміт загрузкі YouTube. Таксама Джымі паспрабаваў разбіць шкло, выкарыстоўваючы сотню мегафонаў, гадзіну назіраў высыханне фарбы і беспаспяхова спрабаваў круціць спінар на працягу дня. У сакавіку 2019 года ён арганізаваў і зняў у Лос-Анджэлесе Battle-Royale у рэальным жыцці з прызам у 200 000 долараў .
Дональдсан публікуе свае незвычайныя акты дабрачыннасці: прадастаўленне рэчаў на 100 тысяч долараў у прытулкі для бяздомных у снежні 2018 года, ахвяраванне 32 тысяч долараў на «Праграму параненых ветэранаў арміі», 70 тысяч долараў нджэлесе. Падчас суперніцтва П'юдыпай і T-Series, за званне самага папулярнага канала на YouTube, Дональдсан купіў рэкламныя шчыты і рэкламу на радыё, каб дапамагчы П’юдыпаю прыцягнуць больш падпісчыкаў, чым T-Series; на Супербоул Llll ён з памочнікамі, на вопратцы ў якіх было напісана «Sub 2 PewDiePie» купіў некалькі месцаў. Дональдсан таксама загрузіў відэа, якое з’яўляецца самым залайканым немузычным відэа, і 17-е па відэа ў цэлым па стане на 15 снежня 2019 года.
Амерыканская «гульня ў кальмара»
25 лістапада 2021 года, калі быў папулярны карэйская серыял «Гульня ў кальмара», Джымі апублікаваў відэа пад назвай «$456,000 Squid Game In Real Life!». За некалькі гадзін пасля публікацыі роліка MrBeast набраў каля 1,5 мільёнаў падпісчыкаў за 24 гадзіны дзякуючы папулярнасці «гульні ў кальмара». За месяц ён набраў 9,5 мільёнаў падпісчыкаў, што на 400 тысяч больш, чым у індыйскага ютубера CarryMinati, тым самым усталяваўшы новы рэкорд YouTube.
Бізнес-мадэль
Finger on the App
У чэрвені 2020 года Дональдсан у супрацоўніцтве з Бруклінскім арт-калектывам MSCHF выпусціў разавую шматкарыстальніцкую мабільную гульню Finger on the App. Паводле правіл гульні, карыстальнікі датыкаюцца да экрана тэлефона, і той, хто апошнім прыбярэ палец ад экрана, выйграе 25 тыс. долараў. Па выніках гульні чатыры чалавекі выйгралі па 20 тыс. долараў, пратрымаўшы палец на прыладзе больш за 70 гадзін. Па чутках, гульня была настолькі паспяховай, што ў снежні 2020 года планавалася выпусціць працяг пад назвай Finger on the App 2. Аднак гульня была адкладзена да лютага, а потым перанесена на сакавік 2021 года. У адрозненне ад папярэдняй гульні, У гэты раз галоўны прыз склаў 100 тыс. долараў. Пераможца ўтрымліваў палец на экране тэлефона каля 51 гадзіны; удзельнік, які заняў другое месца, таксама атрымаў прыз памерам 20 тыс. долараў.
MrBeast Burger
У лістападзе 2020 года Уіл Хайд, прадзюсар ютуб-канала MrBeast, у артыкуле для газеты The Wake Weekly паведаміў, што Дональдсан запусціць віртуальны рэстаран Mrbeast Burger у снежні 2020 года. Па словах Хайда, у працэсе распрацоўкі канцэпцыі рэстарана яго каманда супрацоўнічала з кампаніяй Virtual Dining Concepts. Ён заявіў, што Mrbeast Burger будзе прадаваць франчайзінгавай правы на рэалізацыю бургеры рэстаранам па ўсёй тэрыторыі ЗША, а кліенты змогуць заказваць бургеры праз службы онлайн-дастаўкі. У жніўні 2022 года Дональдсан абвясціў, што адкрые бургерную MrBeast у гандлёвым цэнтры American Dream Mall у Іст-Ратэрфардзе, штат Нью-Джэрсі, якая стане яго першым рэстаранам у ЗША. Адкрыццё рэстарана адбылося 4 верасня 2022 года.
Feastables
У студзені 2022 года Дональдсан абвясціў аб стварэнні новай харчовай кампаніі пад назвай Feastables, якая стала выпускаць шакаладныя батончыкі пад уласнай маркай MrBeast Bars. У момант пачатку продажу было прапанавана 3 смакі батончыкаў: арыгінальны, міндальны і хрумсткі з кіноа. Запуск праекта суправаджаўся латарэяй з прызамі на суму больш за 1 млн долараў, сярод якіх было 10 уладальнікаў галоўнага прыза, якія атрымалі шанц пазмагацца за шакаладную фабрыку ў адным з будучых відэа . У чэрвені 2022 года было выпушчана відэа, у якім Гордан Рамзі выступіў у ролі суддзі конкурсу на лепшы дэсерт і быў разыграны грашовы прыз у памеры 500 тыс. долараў.
Дабрачыннасць
Team Trees
25 кастрычніка 2019 года, а 19:00 (UTC) Джымі разам з былым інжынерам NASA і ютуберам Mark Rober арганізавалі сумесны праект па зборы сродкаў на высадку 20000000 дрэў на YouTube. Яны сцвярджаюць, што ахвяравалі 20 000 000 долараў у фонд Arbor Day Foundation, які займаецца пасадкай дрэў. Іх пасадзяць не раней за 2022 год. 19 снежня, гэтага ж года мэта ў 20 000 000 долараў была перавышана.
У траўні 2018 года Дональдсан быў падвергнуты крытыцы з боку Тэйлар Лорэнц з The Atlantic за яго нібыта гамафобныя твіты. У адказ ён заявіў: «Я ні ў якім разе нікога не абражаю, што б я ні рабіў».