Open Database License

Ліцэнзія на адкрытую базу даных (Open Database License, ODbL) — публічная ліцэнзія для выкарыстання ў адкрытых базах даных. Ліцэнзія дазваляе карыстальнікам свабодна дзяліцца з іншымі, змяняць, выкарыстоўваць базу даных пры захаванні такіх самых свабод для іншых («распаўсюд на тых жа умовах» — Share Alike). Ліцэнзія ахоўвае існуючыя аўтарскія правы, а таксама правы на базу даных. Бягучая версія ліцэнзіі 1.0

Гісторыя і распаўсюд

Тэкст ліцэнзіі быў распрацаваны ў 2007 годзе юрыстамі Jordan Hatcher і Dr. Charlotte Waelde з Open Data Commons, якая з'яўляецца часткай Фонду адкрытых ведаў (Open Knowledge Foundation).

Найбольшы распаўсюд атрымала ў адкрытым геаінфармацыйным праекце openstreetmap.org, які з 2012 года выкарыстоўвае ODbL замест Creative Commons .

На сёння развіццё ліцэнзіі падтрымлівае рух за адкрытыя базы даных.

Структура і характарыстыкі

Характарыстыка

Ліцэнзія ўлічвае так званыя правы на базу даных sui generis, якія зацверджаны Дырэктывай Еўрасаюза 96/9/ЕС, таксама аўтарскія, сумежныя правы. Варта адзначыць што ліцэнзія не пакрывае аўтарскія правы на сам кантэнт базы даных.

Структура

Тэкст ліцэнзіі складаецца з 10 частак.

  1. Вызначэнні і значныя словы
  2. Што ахоплівае гэта Ліцэнзія
  3. Прапаноўваемыя правы
  4. Умовы выкарыстання
  5. Асабістыя немаёмасныя правы
  6. Чэсная дзелавая практыка, выключэнні Базы Даных і іншыя неахопліваемыя правы
  7. Гарантыі і адмовы ад адказнасці
  8. Абмежаванні адказнасці
  9. Спыненне вашых правоў у гэтай ліцэнзіі
  10. Агульнае

Цікава ведаць

  • Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння лічыць гэту ліцэнзію не сумяшчальнай з GNU GPL, але не супраць выкарыстання даных атрыманых ад ліцэнзаваных ODbL ліцэнзіяй баз даных.
  • Партал адкрытых даных Непала актыўна выкарыстоўвае гэту ліцэнзію

Спасылкі

Зноскі