Rise Like a Phoenix

«Rise Like a Phoenix»
Сінгл выканаўцы Канчыта Вурст
Выпушчаны 18 сакавіка 2014
Мова англійская
Фармат Digital download
Запісаны 2014
Жанр поп
Кампазітар Чарлі Мэйсан, Джоі Патулка, Алі Зуцкоўскі, Джуліян Маас
Працягласць 3:01
Лэйбл ORF-Enterprise
Аўтары песні Чарлі Мэйсан, Джоі Патулка, Алі Зуцкоўскі, Джуліян Маас
Канчыта Вурст, храналогія сінглаў
«That's What I am»
(2013)
«Rise Like a Phoenix»
(2014)

«Rise Like a Phoenix» (Нібы фенікс, паўстану з попелу) — песня ў выкананні аўстрыйскага поп-спевака Канчыты Вурст, з якой ён прадставіў Аўстрыю і перамог на конкурсе песні «Еўрабачанне 2014» упершыню для Аўстрыі пасля конкурсу «Еўрабачанне 1966».

Песня была выбрана 18 сакавіка 2014 года шляхам унутранага адбору, што дазволіла аўстрыйскаму спеваку прадставіць сваю краіну на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне 2014», які прайшоў у Капенгагене, Данія.

Песня заняла 4-ае месца ў прэміі OGAE (фр. Organisation Générale des Amateurs de l’Eurovision; англ. General Organisation of Eurovision Fans) міжнародных фан-клубных сетак конкурсу Еўрабачанне і атрымала «прыз сімпатый гледачоў» прэміі Марселя Безансона (англ. Marcel Bezencon Awards).

Трэк-ліст

Digital download — iTunes
Назва Працягласць
1. «Rise Like a Phoenix» 3:01

Пазіцыі ў чартах

Чарт (2014) Найвышэйшая
пазіцыя
Аўстрыя Ö3 Austria Top 75 51

Храналогія рэлізу

Краіна Дата Фармат Лэйбл
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 18 сакавіка 2014 года Digital download ORF-Enterprise

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Conchita to „Rise Like A Phoenix“ for Austria»
  2. «Austria: Conchita to Rise like a phoenix in Copenhagen»
  3. «Austria: Conchita releases ‘Rise Like A Phoenix’»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2014. Праверана 11 мая 2014.
  4. Conchita Wurst — Rise Like A Phoenix Austriancharts.at (ням.). Ö3 Austria Top 40. Hung Medien.