Royal Plaza | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Мінск, Беларусь |
Будаўніцтва | 2009 — 2014 |
Прызначэнне | Офісы |
Архітэктурны стыль | постмадэрнізм[d] |
Вышыня па шпілі | 130 м |
Вышыня па даху | 116 м |
Колькасць паверхаў | 33 |
Колькасць ліфтаў | 8 + 1 (панарамны) |
Архітэктар | Барыс Школьнікаў |
Забудоўшчык | Рубіраз Інтэрнэшнл |
Emporis | royal-plaza-minsk-belarus |
SkyscraperPage | 86505 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Royal Plaza — хмарачос на праспекце Пераможцаў у Мінску (Беларусь). Будынак знаходзіцца на адным з галоўных праспектаў Мінска на месцы былога кафэ «Рэчанька» каля крамы «Рамонак».
Будаўніцтва аб’екта пачалося ў 2009 годзе. Аднак у самым яго пачатку, адбылося падзенне крана. Суседнія крамы не пацярпелі, бо ўдар прайшоў па датычнай. Прычына падзення — адмова сістэмы аўтаматычнай абароны.
У кастрычніку — лістападзе 2011 года будаўніцтва было спынена, бо была праблема з пастаўкай шкла з Літвы. У студзені 2012 года заставалася заліць два паверхі і змантаваць шпіль. Планавалася здаць аб’ект у канцы 2012 года. Пазней ад літоўскай кампаніі было заяўлена, што пастаўка шкла ажыццяўляецца па графіку.
Вонкавы фасад вежы і прылеглая тэрыторыя былі гатовыя па просьбе ўлад да 3 ліпеня 2012 года. Шкленне вежы гатовае на 70 %.
15 сакавіка 2013 года ў Мінску бушаваў ураган «Хаўер», які закрануў і будоўлю хмарачоса. Ад вежы з вышыні 22 паверху адваліўся кавалак сцяны і зваліўся на дах крамы. Супрацоўнікі і наведвальнікі крамы не пацярпелі, таксама супрацоўнікі дадалі, што гэта не першы выпадак падзення будаўнічых матэрыялаў на краму.
Будынак пабудаваны ў адзіным архітэктурным стылі постмадэрнізму. На 1 паверсе плануецца размясціць прасторны вестыбюль, на 2 — гандлёвыя памяшканні, на 4—30 — офісы. Таксама на 28 паверсе запланаваны рэстаран з панарамным відам на горад. Каркас будынка бязрыгельны маналітны. Фасад — шкло (празрыстае і вентыляванае), керамаграніт і граніт.
Вежа прызнана дысгарманічнай будовай. Яна парушае цэласнасць гістарычных ансамбляў. Аднак намміністр архітэктуры Мінска заўважыў, што на праспекце Пераможцаў трэба пабудаваць цэлы комплекс хмарачосаў .