Suzuki

Suzuki
Тып kabushiki gaisha
Лістынг на біржы Такійская фондавая біржа
Заснаванне 10 лютага 1909
Заснавальнікі Міціо Судзукі
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя грузавы аўтамабіль, матацыкл, outboard motor, аўтамабіль, motorboat, electric generator, жыллё і Kei Car
Колькасць супрацоўнікаў
  • 68 499 чал. (2020)
Дэвіз Way of Life! і 小さなクルマ、大きな未来。
Даччыныя кампаніі Maruti Suzuki, MAGYAR SUZUKI ZRT., Suzuki Indomobil Motor, Pak Suzuki Motors, Suzuki Motor Gujarat і Suzuki Motorcycle India Limited
Сайт globalsuzuki.com (англ.)

Suzuki Motor Corporation (яп.: スズキ株式会社)  — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія. Штаб-кватэра — у горадзе Хамамацу, прэфектура Сідзуока.

Гісторыя

Заснаваная ў 1909 годзе Міціо Судзукі. Кампанія пачала сваю дзейнасць з выпуску мотаровараў і матацыклаў. У кастрычніку 1955 года выпусціла свой першы аўтамабіль — кей-кар Suzulight.

У 1959 годзе Suzuki пачала продаж машын на экспарт. У 1975 годзе ў Пакістане адкрыўся першы за межамі Японіі завод маркі па выпуску аўтамабіляў. У 1983 годзе было створана прадпрыемства ў Індыі, у 1992 годзе — у Венгрыі.

Дзейнасць

У 1955—2023 гады па ўсім свеце было прададзена 80 мільёнаў аўтамабіляў. З гэтага ліку 36% былі прададзеныя ў Японіі, 10% у Еўропе, 13,5% у Азіі, 32,6% у Індыі і 7,8% у астатнім свеце. Найбольш папулярнай мадэллю з’яўляецца «Alto» (у мадэльным шэрагу з 1979 года), на якую прыпадае 20% ад гэтай колькасці.

  • Вытворчыя пляцоўкі:
    • Касай (Японія). Найбуйнейшы айчынны завод кампаніі. Адчынены ў 1970 годзе, а ў 1983 годзе быў пабудаваны другі корпус. Комплекс займае плошчу 1 191 000 кв. метраў, з якіх 477 000 — будынкі. Колькасць супрацоўнікаў — каля 2 490 чалавек. Выпускае малалітражныя аўтамабілі і невялікія пазадарожнікі: Alto, Wagon R, Spacia, Hustler, Jimny. Вытворчая магутнасць — больш за 400 000 аўтамабіляў у год. Таксама вырабляе лодачныя рухавікі.
    • Эстэргам (Венгрыя). Пачаў дзейнасць ў 1992 годзе. У 2006 годзе з канвеера сышоў мільённы аўтамабіль, двухмільённы — у 2011. Станам на 2022 год выпускае аўтамабілі (красоверы Suzuki S-Cross і Vitara), матацыклы і лодачныя маторы. Колькасць супрацоўнікаў — каля 10 000 чалавек; вытворчая магутнасць — 170 000 аўтамабіляў у год.

Зноскі

  1. Suzuki Celebrates 80 Million Cumulative Sales Worldwide Since 1955 (англ.). motor1.com (6 кастрычніка 2023). Праверана 6 кастрычніка 2023.
  2. Filippo Einaudi. Kosai, la seconda fabbrica Suzuki che produce Jimny per tutti (італ.). it.motor1.com (29 жніўня 2023). Праверана 6 кастрычніка 2023.
  3. Filippo Einaudi. Auto, moto, fuoribordo: la fabbrica Ue di Suzuki che produce tutto (італ.). it.motor1.com (25 студзеня 2022). Праверана 6 кастрычніка 2023.

Спасылкі