Termin X | |
---|---|
Жанр |
Поп-рок Альтэрнатыўны рок |
Гады |
2005-2008 2009-2011 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | Беларуская |
Склад |
Кірыл Домніч Зміцер Копаць Кірыл Скарынін Зміцер Васюк |
Termin X — беларускі альтэрнатыўны рок-гурт з Мінска.
Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе Кірылам Домнічам і Змітром Копацем. У 2006 і 2007 гадах удзельнічаў у конкурснай частцы фестываля «Басовішча». Першым запісам гурта стала песня «Згубіцца», якую музыкі прадставілі на партале Тузін Гітоў у 2006 годзе. У пачатку 2007 года гурт выдае першае інтэрнэт-дэма пад назвай «Закрэслі сваё імя», а летам выдае сінгл «Чароўны мур» (кавер на песню «Wonderwall» гурта Oasis; пераклад Сяргея Балахонава). Разам з выданнем новай песні гурт прыпыняе сваё існаванне (2008 год).
У 2009 годзе гурт уз'яднаўся, каб запісаць альбом, які выдаецца 27 красавіка 2010 года пад назвай «Што дае нам магчымасць дыхаць» і выкладваецца ў інтэрнэт для вольнага спампоўвання.
У 2011 годзе калектыў зноў спыняе сваё існаванне. У 2014 годзе, пасля смерці беларускай артысткі, тэле- і радыёвядучай Элеаноры Язерскай, былы фронтмэн Кірыл Домніч, каму апошняя была цёткай, прадставіў новую версію песні «Радыё-радыё», прысвёчаную памяці Язерскай.