Viva Braslav

Viva Braslav
Open Air
лагатып
Асноўная інфармацыя
Жанр Поп, хіп-поп, рок, EDM
Гады правядзення 2013 — наш час
Краіна  Беларусь
Горад Браслаў
Заснавальнікі Алег і Яўген Лабуць
Мова песень беларуская
руская
vivabraslav.by

Viva Braslav Open Air — штогадовы фестываль музыкі, які праводзіцца ў другую палову лета ў горадзе Браслаў, Віцебская вобласць, Беларусь. З’яўляецца адным з найбуйнейшых музычных фестываляў у Беларусі.

Гісторыя

Viva Braslav Open Air заснаваны ў 2013 годзе Алегам і Яўгенам Лабуцямі. Першыя 2 фестывалі, якія праходзілі ў 2013 і 2014 годзе, праходзілі на гарадскім стадыёне. Арганізатары планавалі правесці фестываль на пляжы, але для гэтага, на час правядзення фестывалю, трэба было перакрываць дарогу рэспубліканскага значэння. З гэтай ініцыятывай браты звярталіся ў выканкам, дзе хлопцам выразна тлумачылі:

«Хлопцы, там дарога рэспубліканскага значэння. Вы ж разумееце, што перакрыць яе не так і проста».

У 2015 годзе фестывалю споўнілася 3 гады і ён пераехаў на цэнтральны пляж горада Браслава, бераг возера Дрывяты. У 2015 годзе фестываль наведала каля 9000 чалавек. Для параўнання, насельніцтва горада складае 9,500 чалавек.

З 2016 года на фестывалі з’явілася другая сцэна — Aqua stage. На ёй выступалі беларускія дыджэі, якія падаюць надзеі. Наведвальнікі фестывалю маглі прагуляцца па горадзе і наведаць кірмаш і майстар-класы, сабраць каманду і пазмагацца ў пляжны валейбол або футбол, наведаць «Чэшскі Месяц-парк», а таксама Фестываль фарбаў Color Fest.

Асаблівасці фестывалю

За апошнія фестывалі выстаялася сістэма катэгорый квіткоў. У продажы звычайна 5 катэгорый білетаў:

  • Білет «Стандарт» (2 дні);
  • Білет «VIP» (2 дні);
  • Білет «Кемпінг» (4 дні);
  • Білет «Кемпінг камфорт» (4 дні);
  • Білет «Аўтобусны тур» (3 дні).

Квіткі без камісіі лепш за ўсё купляць на афіцыйным сайце фестывалю.

Лайн-ап і наведвальнасць" class="mw-editsection-visualeditor">правіць | правіць зыходнік]

Год Дата Месца Наведвальнасць Лайн-ап (Main Stage)
2013 5-6 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 2000 тысяч Рок: Leisver

EDM: дыджэі «Аплюс радыё»

2014 26-27 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 5000 тысяч Рок: Без Билета.

EDM: дыджэі «Аплюс радыё»

2015 25 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 9000 тысяч Поп: Девайсы, кавер-бэнд «Symphorine», кавер-бэнд "DO"ZARI BAND.

Рок: Бумбокс.

EDM: Mark Sixma, Аляксандр Папоў,Sasha Plus, Alexander Spark, D-Prog, Irex.

2016 30-31 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 13.000 тысяч Поп: МОТ.

Рок: Нагу звяло, SUN ROAD-21, Leisver, EMBAND, 5RIOS.

EDM: Julian Calor, Sick Individuals, Matisse & Sadko, Arston, Magic Sound, Innocent sun x Swooqy, Gleb Glebov.

2017 21-22 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 21.000 тысячы Поп: L’ONE, Макс Барскіх, Iowa.

Техна: Intelligency.

Рок: Без білета, кактэйль Шаляпіна, Чайка.

EDM: Swanky Tunes, Zonderling, Vicetone, Feel, Omnia, Mikis.

2018 3-4 жніўня Браслаў, Беларусь каля 23.000 тысяч Поп: Іван Дорн, Alekseev, Б’янка, Intelligency, , Арцём Півавараў.

Хіп-поп: Мальбэк і Сюзана, Скруджы.

Рок: Сяргей Бабунец (Ex.Смысловые галлюцинации), NUTEKI, Nizkiz.

EDM: Jay Hardway, Dannic, Stadiumx, CMC$, Kill the Buzz, Arston.

2019 26-27 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 26.000 тысяч Поп: T-Fest

Хіп-поп: Ціма Беларускіх, Scriptonite.

Рок: Postoyanno, Ляпіс-98, Мутнаевока,

EDM: W&W, Do it Big, Going Deeper, Vigel, Asketa&Natan Chaim.

2020 24-25 ліпеня Браслаў, Беларусь Адменены і перанесены на 2021 з-за пандэміі каранавіруса Адменены і перанесены на 2021 з-за пандэміі каранавіруса з захаваннем лайн-апа
2021 23-24 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 30.000 тысяч Поп: MATRANG, Zivert, MONATIK, NEM!GA.

Хіп-поп: ЛСП

Рок: Максім Свабода.

EDM: Dyro, Julian Jordan, Apashe, Bassjackers.

2022 29-30 ліпеня Браслаў, Беларусь больш за 30.000 тысяч Поп: GAYAZOV$ BROTHER$, Мари Краймбрери, Jony, Dabro, Антон Токарев, Асия.

Рок: TEMRA

Рэп: FREDDY RED.

EDM: Swanky Tunes & Rompasso, Mari Ferrari, Shapov, MARNIK.

Зноскі

Спасылкі