WZ-Orkiestra | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
Поп-музыка рок Аўтарская песня |
Гады | 2000-па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | Беларуская |
todar.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
WZ-Orkiestra — беларускі музычны гурт з Мінска.
Калектыў створаны ў 2000 годзе Змітром Вайцюшкевічам, які ў гэты час пакінуў гурт KRIWI. Фактычна, WZ-Orkiestra з'яўляецца акампаніруючым Вайцюшкевічу калектывам.
Гурт выступаў за мяжой (Польшча, Украіна, Германія, Швецыя, Францыя, Італія, Расія, Славенія, Казахстан, Эстонія, Літва, Латвія), актыўна выступае ў Беларусі.