Італія ў Другой сусветнай вайне

Сцяг Італіі Гісторыя Італіі
Flag of Italy
Старажытны свет
Дагістарычная Італія
Этрускі (XII—VI стст. да н.э.)
Вялікая Грэцыя (VIII—VII стст. да н.э.)
Старажытны Рым (VIII ст. да н.э. — V ст. н.э.)
Італія пад уладай остготаў (V—VI стст.)
Сярэдневякоўе
Сярэдневяковая Італія
Італія пад уладай Візантыі (VI—VIII стст.)
Лангабардскае каралеўства (VI—VIII стст.)
Сярэдневяковае каралеўства Італія
Іслам і нарманы ў паўднёвай Італіі
Марскія рэспублікі і Італьянскія гарады-дзяржавы
Новы час
Італьянскі Рэнесанс (XIV—XVI стст.)
Італьянскія войны (1494—1559)
Італія ў Новы час (1559—1814)
Рысарджымента (1815—1861)
Сучасная гісторыя
Каралеўства Італія (1861—1945)
✰ Італія ў Першай сусветнай вайне (1914—1918)
Фашызм і каланіяльная імперыя (1918—1945)
Італія ў Другой сусветнай вайне (1940—1945)
Найноўшая гісторыя Італіі (1945—цяперашні час)
Свінцовыя гады (1970-я — 1980-я)
Асобныя тэмы
Гістарычныя дзяржавы Італіі
Ваенная гісторыя Італіі
Эканамічная гісторыя Італіі
Генетычная гісторыя Італіі
Выбарчая гісторыя
Гісторыя моды ў Італіі
Паштовая гісторыя
Чыгуначная гісторыя
Гісторыя грошай у Італіі
Гісторыя музыкі ў Італіі

Партал «Італія»

Каралеўства Італія ўступіла ў Другую сусветную вайну на боку краін Восі 10 чэрвеня 1940 года, абвясціўшы вайну Вялікабрытаніі і Францыі. 28 кастрычніка 1940 года Італія абвясціла вайну Грэцыі, 6 красавіка 1941 года — Югаславіі. 22 чэрвеня 1941 года Італія разам з краінамі Восі напала на СССР. 11 снежня 1941 года Італія разам з Германіяй абвясціла вайну ЗША.

Італьянскія войскі бралі ўдзел у баях на поўдні Францыі, у Паўночнай Афрыцы, у Грэцыі і Югаславіі, а таксама на ўсходнім фронце супраць СССР. За перыяд з 1940 па 1943 гады пад італьянскай акупацыяй знаходзіліся часткі тэрыторый Францыі, Югаславіі, Грэцыі, а таксама захопленая ў 1939 годзе Албанія.

Да 1943 годзе, у выніку ваенных няўдач і крызісу ў тыле, Італія страціла ўсе свае калоніі ў Афрыцы, а таксама Сіцылію. 25 ліпеня 1943 года фашысцкі лідар Італіі Беніта Мусаліні быў арыштаваны. 3 верасня 1943 года новы італьянскі ўрад заключыў перамір'е з ЗША і Вялікабрытаніяй. 8 верасня 1943 года капітуляцыя Італіі набыла моц.

У верасні 1943 года Германія акупавала Паўночную і Цэнтральную Італію. 12 верасня 1943 года Мусаліні быў вызвалены нямецкімі войскамі. 23 верасня 1943 года на акупаваных Германіяй італьянскіх тэрыторыях была абвешчана Італьянская сацыяльная рэспубліка, якая працягвала вайну аж да свайго краху ў 1945 годзе.

Каралеўскі ўрад Італіі 13 кастрычніка 1943 года абвясціў вайну Германіі і краінам Восі. На акупаваных немцамі тэрыторыях Італіі разгарнуўся партызанскі рух Супраціўлення. Высілкамі партызан і англа-амерыканскіх войскаў Італія была вызвалена ад нямецкай акупацыі. 28 красавіка 1945 года Мусаліні быў расстраляны. 29 красавіка 1945 года нямецкія войскі ў Італіі капітулявалі.

Перадумовы вайны

У 1930-я гады Італія праводзіла агрэсіўную знешнюю палітыку. 3 кастрычніка 1935 года яна ўрываецца ў Эфіопію і да мая 1936 года захоплівае яе. У 1936 годзе была абвешчана Італьянская імперыя. Міжземнае мора аб'яўляецца «Нашым морам» (лац.: Mare Nostrum). Акт неабгрунтаванай агрэсіі выклікае незадаволенасць у заходніх дзяржаў і Лігі Нацый. Пагаршэнне адносін з заходнімі дзяржавамі падштурхвае Італію на збліжэнне з Германіяй. У студзені 1936 года Мусаліні дае прынцыповую згоду на анексію немцамі Аўстрыі пры ўмове іх адмовы ад экспансіі на Адрыятыцы.

6 лістапада 1937 года Італія далучаецца да Антыкамінтэрнаўскага пакта.

7 красавіка 1939 года Італія акупіруе Албанскае каралеўства, дзе ўсталёўваецца італьянскі пратэктарат. Уплыў Італіі на Албанскае каралеўства яшчэ ў перыяд 20-30-х гадоў быў вельмі значным, а акупацыя і ўсталяванне італьянскага кіравання давяршылі распачатае.

Уварванне ў Егіпет. Першае ўварванне ў Грэцыю (чэрвень 1940 — сакавік 1941)

10 чэрвеня 1940 Італія абвясціла вайну Вялікабрытаніі і Францыі. 11 чэрвеня італьянская авіяцыя здзейсніла першы налёт на востраў Мальту, дзе знаходзілася буйная брытанская ваенна-марская база.

13 верасня 1940 італьянская армія ўварвалася з тэрыторыі Лівіі ў Егіпет з мэтай захопу Александрыі і Суэцкага канала, але неўзабаве яна была спынена. 28 кастрычніка Італія ўварвалася ў Грэцыю з тэрыторыі Албаніі. Аднак грэчаская армія спыніла напад, перайшла ў контрнаступленне і нанесла італьянцам разгромнае паражэнне, выбіўшы іх з тэрыторыі краіны і заняўшы Паўднёвую Албанію. 11 лістапада англічане нанеслі сур'ёзнае паражэнне італьянскаму флоту ў Таранта (большая частка лінейных караблёў былі сур'ёзна пашкоджаны), пасля чаго марскія перавозкі ў Афрыку для італьянцаў сталі даволі цяжкімі. 9 снежня 1940 англійскія войскі перайшлі ў наступ у Егіпце, занялі ўсю Кірэнаіку і напачатку лютага 1941 выйшлі ў раён Эль-Агейла. Пасля чаго англічане спынілі наступ у Паўночнай Афрыцы і пачалі перакіданне войскаў у Грэцыю.

Бітвы ва Усходняй Афрыцы (ліпень 1940 — лістапад 1941)

3 жніўня 1940 італьянскія войскі пачалі наступ з тэрыторыі Эфіопіі і Італьянскага Самалі ў брытанскія калоніі Кенію, Судан і Брытанскае Самалі. У Брытанскім Самалі ім удалося выцесніць паўднёваафрыканскія і брытанскія каланіяльныя войскі, якія значна саступалі ім па колькасці, праз праліў у брытанскую калонію Адэн. У Судане італьянцам удалося заняць гарады Касала, Галабат, Курмук, але неўзабаве яны былі спынены.

Італьянскі плакат, які заклікае да помсты брытанцам за захоп імі італьянскіх калоній ва Усходняй Афрыцы

У студзені 1941 брытанскія войскі ва Усходняй Афрыцы перайшлі ў контрнаступленне і выгналі італьянцаў з Кеніі і Судана. Да сакавіку брытанцы захапілі Італьянскае Самалі і ўварваліся ў Эфіопію, дзе іх колькасць стала хутка ўзрастаць, галоўным чынам дзякуючы прытоку эфіопскіх партызан. 6 красавіка 1941 англійскія, паўднёваафрыканскія і эфіопскія войскі ўвайшлі ў Адыс-Абебу. Італьянцы былі цалкам разбіты. Апошнія італьянскія войскі здаліся ў лістападзе 1941.

Захоп Грэцыі і Югаславіі. Бітвы ў Паўночнай Афрыцы (сакавік 1941 — лістапад 1941)

6 красавіка саюзныя войскі Германіі, Італіі, Венгрыі, Румыніі і Балгарыі ўварваліся ў Югаславію і Грэцыю. 13 красавіка паў Бялград, 18 красавіка Югаславія падпісала капітуляцыю і 350 тыс. яе салдатаў патрапілі ў палон. У Грэцыі італа-нямецкія войскі разграмілі асноўныя сілы грэчаскай арміі да 20 красавіка.

Цяжкае становішча італьянцаў у Паўночнай Афрыцы прымушае іх прасіць дапамогі ў Германіі. У Афрыку прыбывае нямецкі корпус на чале з генералам Ромелем. 31 сакавіка ён пераходзіць у наступ і да 15 красавіка выбівае англічан з Лівіі і падыходзіць да межаў Егіпта.

Улетку 1941 брытанскі флот і авіяцыя трывала захапілі панаванне на моры і ў паветры на Міжземнаморскім тэатры. Выкарыстоўваючы востраў Мальта як базу, яны патапілі ў жніўні 1941 33 %, а ў лістападзе — звыш 70 % грузаў, якія накіроўваліся з Італіі ў Паўночную Афрыку.

Акупацыя Корсікі (снежань 1942 — верасень 1943) Італьянская кампанія (май 1943 — май 1945)

10 ліпеня 1943 англа-амерыканскія войскі пачалі высадку на востраве Сіцылія. Маючы абсалютнай перавагай сіл на моры і ў паветры, яны да сярэдзіны жніўня авалодалі Сіцыліяй, а напачатку верасня пераправіліся на Апенінскі паўвостраў. У Італіі нарастаў рух за ліквідацыю фашысцкага рэжыму і выхад з вайны. У выніку ўдараў англа-амерыканскіх войскаў і росту антыфашысцкага руху ў канцы ліпеня паў рэжым Мусаліні. Яго змяніў урад Бадолья, які падпісаў 3 верасня перамір'е з ЗША і Вялікабрытаніяй. У адказ немцы ўвялі ў Італію дадатковыя кантынгенты войскаў, раззброілі італьянскую армію і акупавалі краіну.

9 верасня 1943 года, на наступны дзень пасля апублікавання паведамлення пра капітуляцыю Італіі, італьянскія караблі, якія базаваліся ў Спецыі (сярод іх лінкоры «Рома», «Віторыа Венета» і «Італія», крэйсеры «Эўджэніа дзі Савоя», «Раймонда Мантэкуколі» і «Эмануэле Філіберта Дзюка д'Аоста» і восем эсмінцаў) адправіліся пад камандаваннем адмірала Карла Бергаміні для здачы брытанцам на Мальту. З Генуі дадаткова адплылі крэйсеры «Дзюка дэлі Абруцы», «Джузэпэ Гарыбальдзі» і «Аціліа Рэгола». Тым часам нямецкія войскі рыхтаваліся да захопу ці ў крайнім выпадку да знішчэння ўсяго італьянскага флоту, каб ён не дастаўся саюзнікам. З аэрадромаў на поўдні Францыі ўзляцелі некалькі самалётаў Dornier Do 217, узброеныя цяжкімі радыёкіруемымі планіруючымі авіябомбамі «Фрыц-X». Імі быў патоплены лінкор «Рома». Астатнія італьянскія караблі дабраліся да Мальты.

У асабліва цяжкім становішчы апынуліся акупацыйныя італьянскія войскі ў Грэцыі. Частка з іх здалася немцам. Дывізія «Акві» на востраве Кефалінія аказала супраціўленне нямецкім войскам, але была разгромлена, а салдаты і афіцэры, якія здаліся немцам, былі імі расстраляныя. Салдаты і афіцэры дывізіі «Пінерола» часткова перайшлі на бок грэчаскіх партызан ЭЛАС і ЭДЭС, часткова былі раззброены імі, многія затым загінулі ад голаду і хвароб.

Мусаліні пасля вызвалення немцамі 12 верасня 1943 г.

Пасля акупацыі часткі італьянскай тэрыторыі вермахтам і стварэння марыянетачнай Італьянскай сацыяльнай рэспублікі 23 верасня 1943 года пад кіраўніцтвам вызваленага немцамі з пад арышту Мусаліні немцы прыступілі да адпраўкі яўрэяў Італіі ў лагеры смерці.

У сувязі з акупацыяй Італіі нямецкімі войскамі ўзнік італьянскі рух Супраціўлення. Улетку 1944 года была створана партызанская армія колькасцю звыш 100 тысяч чалавек. За дзеянні італьянскіх партызан немцы жорстка помсцілі мірным жыхарам (глядзі, у прыватнасці, артыкулы Масавае забойства ў Ардэацінскіх пячорах, Масавае забойства ў Марцабота, Масавае забойства ў Сант-Ана дзі Стацэма). На боку немцаў ваявалі Чорныя брыгады прыхільнікаў Мусаліні.

Італьянскі партызан ў Фларэнцыі, жнівень 1944 г.

Да лістапада 1943, пасля высадкі англа-амерыканскіх дэсантаў у Салерна, германскае камандаванне адвяло свае войскі ў раён Рыма, дзе фронт стабілізаваўся. Толькі ў маі 1944 саюзнікі здолелі прарваць германскую абарону на поўдзень ад Рыма і, злучыўшыся з дэсантам, раней высаджаным у Анцыа, занялі італьянскую сталіцу 4 чэрвеня 1944 г. Пасля гэтага 2 французскія і 3 амерыканскія дывізіі былі адкліканы з фронту для высадкі ў Паўднёвай Францыі. Затым да вясны 1945 года вайна ў Італіі была пазіцыйнай, баявыя дзеянні адбываліся ў раёне «Гоцкай лініі».

Амерыканскі танк у Балонні, красавік 1945

У першай палове красавіка 1945 саюзнікі разгарнулі вырашальны наступ у Паўночнай Італіі. Пасля шэрагу баёў яны занялі Балонню і фарсіравалі раку По. Пачалося нацыянальнае паўстанне, арганізаванае Рухам Супраціўлення. У канцы красавіка пад ударамі саюзных войскаў і ўздзеяннем паўстання нямецкія войскі сталі хутка адыходзіць, а 2 мая нямецкая група армій «C» капітулявала.

Гл. таксама