Геаграфія Еўрапейскага саюза

Геаграфія Еўрапейскага саюза апісвае геаграфічныя асаблівасці Еўрапейскага саюза. ЕС размешчаны на большай частцы Заходняй і Цэнтральнай Еўропы і ахоплівае 4 422 773 км². Яго еўрапейская тэрыторыя цягнецца ад паўночнага ўсходу Фінляндыі і паўночнага захаду Ірландыі, да паўднёвага ўсходу Кіпру і паўднёвага захаду Пірэнейскага паўвострава.

Геаграфія краін-членаў ЕС

Еўрапейскі саюз уключае 27 краін. Глядзець геаграфію кожнай краіны:

Фізічная геаграфія

Фізічная карта ЕС

Большая частка Еўрапейскага саюза знаходзіцца на еўрапейскім кантыненце. Значная частка кантынента, асабліва на усходзе, і некаторыя часткі на поўначы і ў цэнтры не з'яўляюцца часткай ЕС. Краіны-члены Еўрапейскага саюза мяжуюць з 19 іншымі краінамі.

Берагавая лінія ЕС састаўляе 66 000 км. Мяжуе з Атлантычным акіянам, Міжземным морам, Чорным і Балтыйскімі марамі. Еўрапейская горы ўключаюць Альпы, Карпаты, Пірэнеі, Балканскія і Скандынаўскія горы. Самая высокая кропка — гара Манблан.

Некалькі замежных і заморскіх тэрыторый і фармальныя члены ЕС (Для Іспаніі: Канарскія астравы, Сеута і Мелілья; для Партугаліі: Азорскія астравы, Мадэйра; для Вялікабрытаніі: Гібралтар і базы на Кіпры; для Францыі: Рэюньён, Французская Гвіяна, Марцініка, Гвадэлупа, Востраў Святога Марціна і Сен-Бартэльмі), а ў іншых выпадках тэрыторыі, звязаныя з краінамі-членамі не з'яюляюцца часткай ЕС (напрыклад, Грэнландыя, Фарэрскія астравы, Французская Палінезія і інш.).

Заморскія тэрыторыі краін-членаў ЕС уключаюць большасць тыпаў клімата, ад арктычнага да трапічнага. Большая частка насельніцтва жыве ў раёнах з міжземнаморскім (Паўднёвая Еўропа) і ўмераным кліматам (Цэнтральная Еўропа).

     Еўрапейскі саюз      Атдаленыя рэгіёны (частка ЕС)      Заморскія краіны і тэрыторыі (не частка ЕС)

Рэкі

Дунай у Ульму

Наступныя рэкі з'яўляюцца самымі доўгімі ў ЕС:

Буйнейшыя гарады

У Еўрапейскім саюзе існуюць каля 16 гарадоў з насельніцтвам больш за мільён чалавек.Таксама існуюць агламерацыі, якія аб'ядноўваюць некалькі буйных гарадоў Напрыклад Рандстад (Амстэрдам, Ротэрдам, Гаага), Фламандскі ромб і інш.

Герб Горад Краіна Насельніцтва
(у млн. чалавек)
Шчыльнасць
(на км²)
Лондан Вялікабрытанія 7.5 4.761
Берлін Германія 3.4 3.815
Мадрыд Іспанія 3.1 1,985
Рым Італія 2.7 5,198
Парыж Францыя 2.2 24,672
Бухарэст Румынія 1.9 9,131
Гамбург Германія 1.8 2,310
Варшава Польшча 1.7 3,258
Будапешт Венгрыя 1.7 3,570
Вена Аўстрыя 1.7 3,931

Зноскі

  1. European Union Архівавана 15 чэрвеня 2020. CIA World Factbook