Дзьюла Іеш | |
---|---|
Gyula Illyés | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 лістапада 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1983 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Flóra Kozmutza |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | Прэмія імя Кошута, Прэмія імя Атылы Ёжэфа, Прэмія імя Баўмгартэна |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзью́ла І́еш (2 лістапада 1902, Фельшэрацэгрэшпуста, медзье Тольна — 15 красавіка 1983, Будапешт) — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык, адзін з лідараў «народных пісьменнікаў» — рэалістычнага кірунку ў венгерскай літаратуры другой чвэрці XX стагоддзя.
У 1919—1926 гг. у эміграцыі. Вучыўся ў Сарбоне (Францыя).
Як паэт пачынаў пад уплывам экспрэсіянізму і сюррэалізму, паступова пераходзячы да рэалістычнага метаду. У 1950-1960-я гг. ў яго паэзіі ўзмацніліся экзістэнцыялісцкія тэндэнцыі. У творах Іеша праблемы нацыянальнай памяці, узаемадачынення гісторыі і сучаснасці, асобы і улады, індывідуальнага і народнага быцця: паэтычныя зборнікі «Цяжкая зямля» (1928), «Скошаныя шэрагі» (1930), «Пад лятучымі нябёсамі» (1935), «Гармонія сярод руін» (1937), «Гледзячы ў вочы» (1947), «Поціскі рук» (1956), «Нахілены ветразь» (1965), «Незакончаныя вершы» (1971), «Дзіўны тэстамент» (1977), шматлікія паэмы. Аўтар раманаў «Людзі пушты» (1936), «У ладдзі Карона, або Сімптомы старасці» (1969), «Пажы Беатрычэ» (1979); драм «Псіхааналітык» (1948), «Прыклад Азоры», «Полымя паходні» (абедзве 1952), «Фаварыт» (1963), «Чыстыя» (1969), «Усё ці нічога, або Два жыцці ці ніводнага» (1974) і інш.; дарожных нататак «Расія» (1935), біяграфічнай кнігі «Пецёфі» (1936), крытычных артыкулаў і інш.
Верш «Настылы дом» пераклаў на беларускую мову Сяргей Грахоўскі.