Жан-Батыст Люлі

Жан-Батыст Люлі
Jean-Baptiste Lully
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 28 лістапада 1632(1632-11-28)
Месца нараджэння Фларэнцыя, Вялікае герцагства Тасканскае
Дата смерці 22 сакавіка 1687(1687-03-22) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Каралеўства Францыя
Жонка Madeleine Lambert
Дзеці Louis Lully, Jean-Baptiste Lully fils і Jean-Louis Lully
Музычная дзейнасць
Педагог Nicolas Métru, Nicolas Gigault і François Roberday
Прафесіі кампазітар, скрыпач, танцор, дырыжор і педагог
Інструменты скрыпка
Жанры опера
Выхаванцы Georg Muffat, Marin Marais, Pascal Collasse, Jean-Baptiste Lully fils, Johann Sigismund Kusser, Johann Caspar Ferdinand Fischer, Louis Lully, Pelham Humfrey, Jean-Féry Rebel, Henri Desmarets, Jean-François Lalouette, Pierre Verdier, Jean-Louis Lully і Theobaldo di Gatti
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Батыст Люлі (фр.: Jean-Baptiste Lully , Джавані Батыста Лулі (італ. Giovanni Battista Lulli); 28 лістапада 1632, Фларэнцыя — 22 сакавіка 1687, Парыж) — французскі кампазітар, скрыпач, танцор, дырыжор і педагог італьянскага паходжання; стваральнік французскай нацыянальнай оперы.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў 1632 годзе ў Фларэнцыі. З 1646 у Францыі. Прыбліжаны караля Людовіка XIV. З 1652 іграў у прыдворным аркестры «24 скрыпкі караля», сфарміраваў і ўзначаліў малы прыдворны аркестр «16 скрыпак караля». Удзельнічаў у пастаноўцы прыдворных балетаў, напісаў музыку да шэрагу камедый-балетаў Мальера. З 1662 прыдворны кампазітар. З 1672 адзіны кіраўнік, кампазітар, дырыжор і рэжысёр опернага т-ра «Каралеўская акадэмія музыкі» (Парыжская опера).

Творчасць

Стваральнік нацыянальнага музычна-сцэнічнага жанру лірычнай трагедыі (пераважна на міфалагічныя ці легендарныя сюжэты), новага тыпу французскай опернай уверцюры, якая стала прататыпам пазнейшых уверцюр і вызначыла адзін са шляхоў да класічнай сімфоніі. Яго балетная музыка паўплывала на развіццё танцавальнай сюіты. Сярод твораў: лірычныя трагедыі «Тэсей» (паст. 1675), «Атыс» (паст. 1676), «Персей» (паст. 1682), «Раланд» (паст. 1685), «Арміда» (паст. 1686) і інш.; гераічныя пастаралі, оперы-балеты, у т.л. «Трыумф кахання» (1681); камедыі-балеты, у т.л. «Шлюб паняволі» (1664), «Пан дэ Пурсаньяк» (1669), «Мешчанін — дваранінам» (1670); дывертысменты, інструментальныя п’есы, песні, духоўная музыка і інш.

У культуры

Пра кампазітара ў 2000 годзе зняты фільм «Кароль танчыць».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Media

Choeur des divinités de la terre et des eaux, from Psyché (1687) - Midi file