Капуста качанная

Капуста качанная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassica oleracea var. capitata L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  526962
NCBI  3716
GRIN  t:7672
IPNI  60452371-2

Качанная капуста — разнавіднасць віду Капуста агародная, распаўсюджаная сельскагаспадарчая культура.

Вырошчванне качаннай капусты

Звычайна, капусту вырошчваюць расадным спосабам, асабліва раннія сарты. Так, ва ўсходняй Еўропе насенне для расады капусты пачынаюць высейваць канца студзеня. Гатовую расаду высаджваюць у адкрыты грунт адначасова з сяўбой ранніх збожжавых (для ранніх сартоў капусты) з другой паловы сакавіка да пачатку красавіка. Ураджай капусты збіраюць выбарачна, то-бок калі галоўкі (качаны) сталі цвёрдымі і дасягнулі спелага нармальнага памеру (каля 1 кг). Пры аптымальных умовах навакольнага асяроддзя і неабходным угнаенні (аміячнай салетрай і іншым) можна атрымаць дадатковы, другі ўраджай капусты. Каб дамагчыся гэтага, адразу пасля збору першага ўраджаю трэба ўнесці азотныя ўгнаенні разлікам 25 грам аміячнай салетры на 15 раслін. У пучках лісця варта пакінуць па некалькі прарослых пупышак, а астатнія выдаліць.

Познія сарты качаннай капусты можна вырошчваць безрасадным спосабам, каб атрымаць добрыя і адначасовыя ўсходы, гнёзды з насеннем трэба мульчыраваць перагноем, закрываць поліэтыленавай плёнкай і г. д. Калі гэтага рабіць, то нават пры кароткачасовай засусе парасткі могуць не ўзысці.

Значэнне і прымяненне

Капуста агародная ў культуры

Капуста адна з важнейшых гароднінных раслін. Яшчэ старажытнагрэчаскі філосаф і матэматык Піфагор вельмі цаніў лекавыя ўласцівасці капусты і займаўся яе селекцыяй. Плямёны паўднёвых славян даведаліся пра капусту ад грэка-рымскіх каланістаў раёнаў Прычарнамор’я, з часам гэта гароднінная культура стала вядомай і паўночней, на землях пазнейшай на Русі.

Качанная капуста вырошчваецца як аднагадовая расліна на агародах па ўсім свеце, за выключэннем крайніх паўночных раёнаў і пустынь. Як культурнае харчовае расліна распаўсюджана ва ўсіх краінах з умераным кліматам. Культура капусты агароднай у халодную пару года або ў гарах магчыма і ў субтропіках.

Харчовае значэнне капусты абумоўлена яе складам, які розніцца залежна ад сорту: азоцістых рэчываў 1,27—3,78 %, тлушчаў 0,16—0,67 і вугляводаў 5,25—8,56 %

Харчовая каштоўнасць на 100 грам — 24 ККал.

Вегетацыйны перыяд у ранніх сартоў 70-130 дзён, у сярэдніх сартоў — 125—175 дзён, у позніх сартоў — 153—245 дзён.

Лекавыя ўласцівасці качаннай капусты

Як лекавая сыравіна ўжываецца лісце качаннай капусты (Folium Brassicae oleraceae), яны змяшчаюць комплекс вітамінаў, у тым ліку вітамін C (да 70 мг%) і іншыя; карацін, поліцукрыды, бялкі, тыагліказід глюкабрасідзін; багатыя мінеральнымі солямі.

Лекавыя ўласцівасці капусты былі вядомы яшчэ рымлянам. У навуковую медыцыну капуста ўведзена пасля выяўлення супрацьязвавага фактару, названага вітамінам U. Сок з лісця раяць для лячэння язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, гастрытаў і калітаў.

У народнай медыцыне свежы капусны сок здаўна ўжываюць для лячэння гнойных ран і язваў; пры паніжанай кіслотнасці, а таксама пры гастрытах, хваробах печані. Акрамя таго, лісце капусты спрыяе вывядзенню з арганізма халестэрыну. Капусны сок зніжае змяшчэнне цукру ў крыві, узмацняе вываду залішняй вадкасці з арганізма і вельмі эфектыўны ў барацьбе з запорамі. Пры вострых энтэракалітах, падвышанай перыстальтыцы кішэчніка, пры схільнасці да спазмаў кішэчніка і жоўцевых праток есці капусту не раяць, бо раздражненнем слізістай кішэчніка і страўніка, капуста можа ўзмацніць спазмы і выклікаць болевыя адчуванні.

Капуста — каштоўны дыетычны прадукт, яго раяць хворым на падагру, жоўцекамянёвую хваробу, атэрасклероз, пры залішняй масе цела.

Хваробы і шкоднікі

Капусная тля (Brevicoryne brassicae), Phyllotreta cruciferae, Ceutorhynchus sulcicollis, Delia radicum, Mamestra brassicae, рэпавая (Pieris rapae) і капусная бялянкі (Pieris brassicae), Athalia rosae.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Синская Е. Н. Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред. акад. В. Л. Комаров; Ред. VIII тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 459—466.
  4. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие. — м, 1990. — С. 193—194. — ISBN 5-06-000085-0.
  5. Капуста качанная (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура

  • Гарадзілаў М. А. Капуста // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Синская Е. Н. Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред. акад. В. Л. Комаров; Ред. VIII тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 459—466.
  • Всё о лекарственных растениях на ваших грядках / Под ред. Раделова С. Ю.. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2010. — С. 21—24. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0124-4.