Мікалай V

Мікалай V
лац.: Nicolaus PP. V
Герб
208-ы Папа Рымскі
6 сакавіка 1447 — 24 сакавіка 1455
Папярэднік Яўген IV
Пераемнік Калікст III
Балонскі біскуп
27 лістапада 1444 — 6 сакавіка 1447
Дыяцэзія Балонская дыяцэзія
Папярэднік Ludovico Trevisan
Пераемнік Jean de Podio
Кардынал-святар (Santa Susanna)
16 снежня 1446 — 6 сакавіка 1447
Папярэднік Antonio Panciera
Пераемнік Filippo Calandrini

Адукацыя
Дзейнасць бібліятэкар, каталіцкі святар
Месца працы
Нараджэнне мерк. 15 лістапада 1397
Смерць 24 сакавіка 1455 (57 гадоў)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 1422
Кардынал з 1446
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай V (лац.: Nicolaus PP. V, свецкае імя: Тамаза Парэнтучэлі, італ.: Tommaso Parentucelli; 15 лістапада 1397 — 24 сакавіка 1455) — Папа Рымскі з 6 сакавіка 1447 года па 24 сакавіка 1455 г. Мікалай V увайшоў у гісторыю як «першы Папа-гуманіст»), які ўмацаваў за Рымам права называцца сталіцай хрысціянства.

Біяграфія

Тамаза Парэнтучэлі — будучы Пантыфік Мікалай V — вывучаў грэчаскую мову ў Фларэнцыі і калекцыянаваў манускрыпты, засвоіў рэнесансную культуру і ўспрыняў гуманістычны спосаб думак. У 1444 годзе стаў біскупам Балоньі. На Ферара-Фларэнтыйскім саборы ён праводзіў дыскусіі з прадстаўнікамі Армянскай Царквы, коптамі, якавітамі з мэтай пераадолець дактрынальныя адрозненні з Каталіцкім Касцёлам. У цэлым, ён быў удалым перамоўшчыкам і касцёльным дыпламатам.

Пасля таго, як у 1447 г. Мікалай V быў абраны Папам, ён абвясціў 1450 год юбілейным. З гэтай нагоды ў Рым з’ехалася каля 100 тысяч пілігрымаў. Базылікі не закрываліся нават на ноч і пастаянна былі напоўненыя пілігрымамі. Кананізацыя Бернардзіна Сіенскага стала першай у гісторыі Касцёла, якая адбылася падчас юбілейнага года.

Папа не лічыў мастацтва пустым, на яго думку, яно таксама сведчыла пра Божую хвалу. Мікалай V не адрозніваўся ні сквапнасцю, ні непатызмам, чым асабліва выдзяляўся сярод многіх Пантыфікаў гэтага перыяду. У прыватнасці, ён лічыў, што для непісьменных простых людзей, якім цяжка было зразумець усю глыбіню хрысціянскага веравучэння, было неабходна прадэманстраваць веліч Касцёла, стварыць вобраз, які б умацоўваў іх асабістую веру. На яго думку, калі аўтарытэт Касцёла як Божага Валадарства на зямлі знаходзіў адлюстраванне ў велічных будынках і ўзнёслых помніках, што неслі на сабе адбітак прыгажосці самога Творцы, гэта спрыяла ўмацаванню веры і яе перадачы з пакалення ў пакаленне. Менавіта Мікалай V сфармуляваў ідэі наконт архітэктурнага выгляду Рыма, якія пасля рэалізавалі яго наступнікі.

На пачатку пантыфікату Мікалая V праблема схізмы была яшчэ не вырашана канчаткова: існаваў антыпапа Фелікс V, які працягваў пагражаць Рыму. Менавіта Мікалай V канчаткова пераадолеў падзел і аднавіў мір у Папскай дзяржаве, а таксама прымірыўся з рымскай арыстакратыя.

У 1452 і 1455 гадах ён выдаў булы, якія адкрывалі магчымасць для партугальскіх каланізатараў на спрэчных тэрыторыях Афрыкі ператвараць людзей у нявольнікаў. Гэтыя дакументы ў той час спрыялі далейшаму гандлю людзьмі.

Зноскі

  1. а б autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000. Праверана 11 лютага 2015.
  2. BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
  3. catholic.by