Першы папа, які ўзяў падвойнае імя, падкрэсліваючы гэтым свой намер працягваць справу аднаўлення царквы, пачатую яго папярэднікамі, Яна XXIII і Паўла VI. Адмовіўся ад традыцыйнай каранацыі на плошчы Св. Пятра, прыняўшы толькі палій, знак пастырскай місіі. Першы папа, які паходзіў з рабочай сям’і. За сваё прыязнае стаўленне да людзей і за шчырую ўсмешку быў названы «папай усмешкі».