Насельніцтва Перу

Перу з насельніцтвам 32,2 млн чал. (2017) — чацвёртая паводле колькасці насельніцва краіна Паўднёвай Амерыкі. Па гэтым паказчыку Перу зусім крышачку пераўзыходзіць Венесуэлу

Дынаміка колькасці насельніцтва

Полава-ўзроставая піраміда, 2017

У 1500 паводле сучасных падлікаў на зямлі Перу жыло 6.7 млн чалавек. Эксплуатацыя мясцовых жыхароў іспанскімі каланізатарамі абязлюдзіла рэгіён: да 1800 г. насельніцтва скарацілася амаль утрая — да 2.5. млн. У ХХ ст, як і па ўсёй Лацінскай Амерыцы, у Перу назіраўся дэмаграфічны выбух, які ў пачатку нашага стагоддзя паступова затухае. Прырост насельніцтва у 2017 склаў 0.9 % (1.1 % - натуральны, -0.2 % - міграцыйны) .

Этнічны і рэлігійны склад

Перуанская сям'я на рынку

Перу — адзіная краіна Паўднёвай Амерыкі, дзе сёння пераважае індзейскае насельніцтва. Што тычыцца этнічнай геаграфіі, то белыя і метысы (усяго 37 %) пераважаюць у Косце, а індзейцы (45 %) — у Сельве і С'еры. Афіцыйныя мовы Перу — іспанская і кечуа. Пераважна на кечуа размаўляе 13 % насельніцтва. У горных рэгіёнах распаўсюджаны аймара і іншыя індзейскія мовы. 84 % насельніцтва — каталікі, 12 % — евангелісты.

Размяшчэнне і рассяленне

Насельніцтва па тэрыторыі Перу размеркавана нераўнамерна. Найбольш шчыльна заселеная Коста, што абумоўлена самымі спрыяльнымі кліматычнымі ўмовамі. 80 % перуанцаў жыве ў гарадах. (Ліма — 9.9 млн, Арэкіпа — 900 тыс., Трухільё — 800 тыс.). Ліма — буйнейшая агламерацыя заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі.

Зноскі