Пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў у Расіі (2011)
Пратэстны рух у Расіі 2011—2013 гадоў (у СМІ выкарыстоўваліся таксама назвы: «балотная рэвалюцыя», «снежная рэвалюцыя») — шматразовыя масавыя палітычныя выступы грамадзян Расіі, якія пачаліся пасля выбараў у Дзяржаўную думу VI склікання 4 снежня 2011 года, доўжыліся падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта Расіі 2012 года і пасля выбараў, на якіх Уладзімір Пуцін перамог у першым туры.
Гісторыя
У 2011 годзе ў Расіі пачаліся акцыі пратэсту ў адказ на прайшоўшыя выбары. Удзельнікі акцый заяўлялі, што выбары суправаджаліся парушэннямі федэральнага заканадаўства і масавымі фальсыфікацыямі. 10 снежня 2011 года, праз тыдзень дробных дэманстрацый, Расія ўбачыла найбуйнейшыя акцыі пратэсту ў Маскве пасля падзення Савецкага Саюза. У цэнтры ўвагі пратэстаў былі кіруючая партыя «Адзіная Расія» і Уладзімір Пуцін, тагачасны прэм’ер-міністр, які два папярэднія тэрміны быў прэзідэнтам, і які абвясціў пра свой намер балатавацца на чарговы тэрмін на пасаду прэзідэнта ў 2012 годзе.
Расійскі сацыёлагАляксандр Тарасаў падвергнуў мітынгі снежня 2011 года — лютага 2012 года крытыцы злева, кваліфікуючы іх як выступы дробнай буржуазіі і «бунт спажыўцоў», якія варожыя мэтам і задачам левых у Расіі і не маюць ніякага дачынення да рэвалюцыйнай барацьбы супраць капіталізму.