Разня

«Стакгольмская крывавая лазня», Антверпен, 1524 год.

Разня, крывавая лазня, бойня — тэрміны з ярка выяўленай негатыўнай (асуджальнай) канатацыяй, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння масавага забойства адносна безабароннага насельніцтва па палітычных матывах.

Масавыя кровапраліцці вядомыя з глыбокай старажытнасці (эфеская вячэрня, забойства немаўлят) і Сярэдневякоўя (разня лацінаў, сіцылійская вячэрня). Французскі тэрмін massacre (літаральна «забой жывёл») атрымаў шырокае распаўсюджанне ў англійскай і іншых еўрапейскіх мовах для абазначэння масавага выразання гугенотаў у Варфаламееўскую ноч 1572 года. Дадзены тэрмін з’яўляецца ацэначным і эмацыйна афарбаваным; яго ўжыванне падкрэслівае адсутнасць валіднага маральнага абгрунтавання для пакаранняў смерцю.

Прафесар Роберт Мелсан, разглядаючы суадносіны разні і генацыду ў дачыненні да вынішчэння армян туркамі у канцы XIX стагоддзя, падкрэслівае, што тэрмін «разня» або «бойня» мае на ўвазе наўмыснае знішчэнне значнай колькасці адносна безабаронных людзей па палітычных матывах. Пры гэтым матывы кровапраліцця не абавязкова рацыянальныя: напрыклад, гэта можа быць спантанная рэакцыя на хлуслівыя чуткі і дэзінфармацыю.

У найноўшы час масавыя гвалтоўныя дзеянні, накіраваныя супраць пэўнай рэлігійнай або этнічнай групы, называюцца таксама пагромамі. Намер пагромшчыкаў, як правіла, не канкрэтызаваны і складаецца ў прычыненні ахвярам ўсялякай шкоды-шляхам калецтва, рабавання, знішчэння маёмасці, сексуальнага гвалту і гэтак далей.

Зноскі

  1. Mark Levene, Penny Roberts. The Massacre in History. Berghahn Books, 1999. ISBN 9781571819345. P. 90.
  2. а б Melson, Robert. «Theoretical Inquiry into the Armenian Massacres of 1894—1896». Comparative Studies in Society and History. July 1982. 24 (3): 482-3.