Рыхард Марцін Вільштэтэр

Рыхард Марцін Вільштэтэр
Richard Martin Willstätter
Дата нараджэння 13 жніўня 1872(1872-08-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1942(1942-08-03) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Sophie Leser
Дзеці Margarete Willstätter
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, хімік
Навуковая сфера фізічная хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Alfred Einhorn і Адольф Баер
Член у
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art

Фарадэеўская лекцыя (1927)

Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы

Нобелеўская прэмія па хіміі (1915)

прэмія Уіларда Гібса (1933)

медаль Адольфа фон Баера (1914)

ганаровы доктар Манчэстэрскага ўніверсітэта

медаль Дэві (1932)

ганаровы доктар Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (21 чэрвеня 1928)

ганаровы доктар Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ

honorary doctor of the University of Halle-Wittenberg

Bressa Prize (1907)

медаль Гётэ за мастацтва і навуку

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыхард Марцін Вільштэтэр(ням.: Richard Martin Willstätter; 13 жніўня 1872, Карлсруэ — 3 жніўня 1942, Муральта) — нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1915) «за даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу».

Біяграфія

Вільштэтэр нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Карлсруэ. Тут жа ён пайшоў у школу, а пасля пераезду яго сям'і працягнуў вучыцца ў тэхнічнай школе ў Нюрнбергу. У 18 гадоў ён паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт з жаданнем займацца навукай, дзе і заставаўся на працягу наступных пятнаццаці гадоў. Вучыўся і працаваў на хімічным факультэце, дзе пад кіраўніцтвам Адольфа фон Баера атрымаў доктарскую ступень, а з 1894 года пачаў выкладчыцкую дзейнасць. Яго доктарская дысертацыя была прысвечана даследаванню структуры какаіну. Вільштэтэр працягнуў працаваць і даследаваць іншыя алкалоіды, некаторыя з якіх ён сінтэзаваў. У 1896 годзе быў прызначаны на пасаду выкладчыка, у 1902 годзе стаў экстраардынарным прафесарам.

У 1905 годзе ён пераехаў у Швейцарыю, каб стаць прафесарам Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, там жа працаваў на заводзе па вытворчасці хларафілу.

З 1912 года быў прафесарам хіміі ў Берлінскім універсітэце і дырэктарам аддзялення хіміі Таварыства кайзера Вільгельма, дзе вывучаў структуру пігментаў кветак і пладоў. У 1916 годзе ён вярнуўся ў Мюнхен у якасці пераемніка свайго настаўніка Баера. У 1920-х гадах Вільштэтэр даследаваў механізмы ферментатыўных рэакцый.

У 1924 кар'ера Вільштэтэра нечакана скончылася, калі ён падаў у адстаўку, выступаючы рэзка супраць палітыкі антысемітызму. У 1939 годзе ён эміграваў у Швейцарыю, дзе пражыў апошнія 3 гады свайго жыцця.

У 1942 годзе памёр ад сардэчнага прыступу.

Зноскі

  1. а б Richard Willstatter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Richard Willstätter // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. www.accademiadellescienze.it
  5. https://doi.org/10.1098/rsbm.1953.0021
  6. https://www.leopoldina.org/mitgliederverzeichnis/mitglieder/member/Member/show/richard-willstaetter/ Праверана 6 кастрычніка 2023.

Спасылкі