Стрэс (ад англ.: stress — ціск, націск, напор; прыгнёт; напружанне) — неспецыфічная (агульная) рэакцыя арганізма на ўздзеянне (фізічнае або псіхалагічнае), што парушае яго гамеастаз, а таксама адпаведны стан нервовай сістэмы арганізма (або арганізма ў цэлым). У медыцыне, фізіялогіі, псіхалогіі вылучаюць станоўчую (эўстрэс) і адмоўную (дыстрэс) формы стрэсу. Па характары ўздзеяння вылучаюць нервова-псіхічны, цеплавы або холадавы, светлавы, антрапагенны і іншыя стрэсы.
Якім бы ні быў стрэс, «добрым» або «дрэнным», эмацыйным або фізічным (або тым і іншым адначасова), уздзеянне яго на арганізм мае агульныя неспецыфічныя рысы.
Падвышае выпрацоўку наднырачнікамі картызолу, што выклікае ператварэнне бялкоў у вугляводы праз парушэнне клетачнага метабалізму, змяншэнне мышачнай тканкі і назапашванне белага тлушчу, павышэнне ўзроўню глюкозы, трыгліцырыдаў і халестэрыну ў крыві, узбуджэнне апетыту і павышэнне артэрыяльнага ціску.
Прадухіленню стрэсу спрыяе размеркаванне часу загадзя і паўсядзённае выкананне хатняй працы, стварэнне на працоўным месцы запасу неабходных прылад і прыбіранне лішніх рэчаў, уладжванне пазаслужбовых спраў да пачатку працы, вызначэнне адрознага ад працоўнай дзейнасці віду адпачынку на выхадных загадзя і ўспаміны аб прыемных падзеях. Таксама варта ўнікаць зайздрасці, незадавальнення сабой, навакольнымі і працай, раздражнення, патрабаванняў у сям’і, імкнення перарабіць пад сябе сужэнца і дарослых дзяцей. Пры гняўлівым раздражненні карысна зрабіць тры глыбокія ўдыхі і затым адказаць жартам. Пазбягаць перанапружання дапамагае дастатковы сон, самамасаж, наведванне лазні і ўлюбёная музыка.
У тэрміналогіі ёсць паняцце прафесійнага стрэсу. Яго з’яўленне абумоўлена працоўнай дзейнасцю супрацоўніка. Гэты феномен заключаецца ў рэакцыі арганізма на пэўную працоўную сітуацыю. Эмацыйнае напружанне работніка можа быць справакавана прафесійнай задачай альбо зносінамі з іншымі супрацоўнікамі і кіраўніком.
Хоць для барацьбы з наступствамі стрэсу традыцыйна распрацоўвалі шматлікія метады, былі таксама праведзены значныя даследаванні па прадухіленні стрэсу, прадмету, які цесна звязаны з падвышэннем псіхалагічнай устойлівасці. Быў распрацаваны шэраг падыходаў да самадапамогі для прадухілення стрэсу і падвышэнні ўстойлівасці, заснаваных галоўным чынам на тэорыі і практыцы кагнітыўна-паводзіннай тэрапіі.
Кіраванне стрэсам мае фізіялагічныя і імунныя перавагі. Станоўчыя вынікі назіраюцца пры спалучэнні немедыкаментозных умяшанняў:
Перанапружванню спрыяе нелюбімая праца, разрыў адносін, сваркі са сваякамі, адсутнасць улюбёнай справы, нястача магнію і вітамінаў групы В.
Праявамі стрэсу ёсць парушэнне засяроджання ўвагі, нізкая працаздольнасць, хуткая стамляльнасць, раздражняльнасць, агрэсіўнасць, трывожнасць і страх, сталае гнятлівае адчуванне віны.
Фізічны ўзровень
Паводзінавы ўзровень
Ментальны ўзровень
Эмацыйны ўзровень
Стрэс на Вікісховішчы |