← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
Сту́дзень — першы месяц Грыгарыянскага календара і дзясяты месяц старажытнарымскага. Складаецца з 31 дня.
У старабеларускай мове месяц назваўся стычень, пры гэтым славянская назва выкарыстоўвалася побач з лацінскай формай генвар. У выданнях Францыска Скарыны даецца народная назва студзеня — стычень, таксама яна ўпамінаецца ў «Храналогіі» Андрэя Рымшы (1581). Слова студень выкарыстоўвалася ў старабеларускіх тэкстах у значэнні «холад».
Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — январ (стычань), у 1908 — стычань, у 1909 — январ, у 1910—1912 — студзень (январ); далей — студзень («бо дужа сцюдзёна»).