Трэані́н, 2-аміна-3-гідроксімасляная кіслата, CH3CH(OH)CH(NH2)COOH — незаменная кадзіруемая амінакіслата, вытворнае маслянай кіслаты. Упершыню вылучаны з бялку аўса у 1925 годзе С. Шрайверам и X. Бустанам.
Трэанін уваходзіць у склад большасці бялкоў (пепсін, гліадзін, фібрын і інш.). Існуе ў трох мадыфікацыях: D-, L- і D,L-трэанін. Белае крышталічнае рэчыва. Добра раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў этаноле і дыэтылавым эфіры. Тэмпература плаўлення L-трэаніну 253 °С (плавіцца з раскладаннем), D,L-трэаніну — 234—235 °С.
Арганізм чалавек атрымлівае трэанін з ежай.