Уладзімір Юльевіч Візэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лютага (5 сакавіка) 1886 ці 5 сакавіка 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1954 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, метэаролаг, палярны даследчык |
Навуковая сфера | polar research |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Юльевіч Ві́зэ (5 сакавіка 1886, г. Пушкін, Расія — 19 лютага 1954, Ленінград) — савецкі акіянолаг, даследчык Арктыкі, член-карэспандэнт АН СССР (1933).
У 1904 годзе скончыў прэстыжную Царскасельскую гімназію, у 1904—1910 гадах вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, у 1905—1907 гадах — у Гётынгенскім універсітэце.
З 1928 года супрацоўнік Арктычнага інстытута, з 1945 года прафесар у Ленінградскім універсітэце.
У 1912—1914 гадах удзельнік экспедыцыі Г. Я. Сядова, у 1921—1922 гадах — экспедыцыі на «Таймыры», у 1924, 1928 і 1931 гадах — на «Малыгіне». Навуковы кіраўнік экспедыцый на «Георгіі Сядове»(1930), «Сібіракове»(1932) і «Літке»(1934).
Тэарэтычна, на аснове выпіскі з бартавога часопіса шхуны «Святая Ганна», выратаванай В. І. Альбанавым, прадказаў існаванне вострава Візэ і пасля ўдзельнічаў у экспедыцыі, якая адкрыла гэты востраў.
Аўтар прац па акіянаграфіі, метэаралогіі. Распрацаваў метады лядовых прагнозаў.
Лаўрэат Сталінскай прэміі ў 1946 годзе. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
У 1930-х гадах Візэ жыў у доме 11 на 20-й лініі Васільеўскага вострава.
Памёр 19 лютага 1954 года ў Ленінградзе.
Імем Візэ названы востраў у Карскім моры, ледавік, мыс і бухта на востраве Новая Зямля, а таксама навукова-даследчае судна «Прафесар Візэ»(1967).
Уладзімір Юльевіч Візэ на Вікісховішчы |