Ферэнц Дэак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Deák Ferenc | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Лаяш Бацьяні | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 кастрычніка 1803 |
||||||
Смерць |
28 студзеня 1876 (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Deák family | ||||||
Бацька | Ferenc Deák | ||||||
Маці | Erzsébet Sibrik | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ферэнц Дэак (венг.: Deák Ferenc; 17 кастрычніка 1803, Шойцер — 28 студзеня 1876, Будапешт) — венгерскі палітычны дзеяч. Бацька Аўстра-венгерскага пагаднення 1867 года.
Ферэнц Дэак быў шостым дзіцем у сям'і Ферэнца Дэака-старэйшага і Эржэбет Шыбрык. Маці Дэака памерла пры родах, і да 1808 года хлопчык выхоўваўся ў свайго дзядзькі Ёжэфа Дэака ў Залатарнаку, а затым за выхаванне малодшага брата ўзяліся яго старэйшыя брат і сёстры — Антал, Ёзэфа і Клара.
У 1817 годзе Ферэнц Дэак паступіў у Каралеўскую акадэмію навук у Дзьёры. У 1817—1819 гадах навучаўся на філасофскім факультэце, самастойна вывучаў гісторыю права і канстытуцыі. Двухгадовую юрыдычную практыку праходзіў у Пешце. У 1823 годзе атрымаў дыплом юрыста. Дэак захапляўся літаратурай і аддаваў перавагу паэзію Шандара Кішфалудзі і Міхая Вёрашмарці. З апошнім Дэак ліставаўся, затым пазнаёміўся асабіста і быў у сяброўскіх адносінах. У 1839 годзе быў абраны ў члены Венгерскай акадэміі навук, а ў 1855 годзе стаў яе прэзідэнтам.
У 1824—1832 гадах Ферэнц Дэак працаваў адвакатам у камітаце Зала і сакратаром камітэта па справах сірот. У 1833 годзе Ферэнц Дэак змяніў свайго брата Антала на пасадзе прадстаўніка венгерскага сойма ў Браціславе і далучыўся да апазіцыі. Ён абараняў правы сялян, змагаўся за свабоду слова і веравызнання і адмену смяротнага пакарання. Яму ўдалося згуртаваць апазіцыйныя колы ў Партыю Дэака і ўстаць у яе главе. У 1848 годзе ў першым венгерскім урадзе Лаяша Бацяні Ферэнц Дэак атрымаў партфель міністра юстыцыі.
Калі рэвалюцыя перарасла ў вызваленчы рух, Дэак спрабаваў пасродкаваць у перамовах паміж венгерскім урадам і Венай. Пацярпеўшы няўдачу ў гэтых перамовах, Дэак з'ехаў у сваё памесце ў Кехідакустані. Пасля разгрому рэвалюцыі Дэак заклікаў весці палітыку пасіўнага супраціўлення Габсбургам. У 1854 годзе ён прадаў сваё памесце і пераехаў у Пешт. У 1861 годзе на скліканы сход прадстаўнікоў Дэак быў высунуты ад Пешта. Падтрымку Дэаку аказвалі ў першую чаргу Ёжэф Этвёш і Іштван Сечэні.
15 красавіка 1865 года ў газеце «Pesti Napló» быў апублікаваны знакаміты артыкул Дэака, які паклаў пачатак перамовам аб заключэнні Аўстра-венгерскага пагаднення. Пасля 1867 года Дэак адыграў значную ролю ў падрыхтоўцы грамадзянскага кодэкса, а затым адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Дэак памёр 28 студзеня 1876 года ад хваробы сэрца і быў пахаваны на могілкі Керэпешы.
Імя Ферэнца Дэака носіць адна з цэнтральных плошчаў венгерскай сталіцы і размешчаная пад ёй вузлавая станцыя будапешцкага метрапалітэна.