Формула-1 у сезоне 2022

73 чэмпіянат свету Формулы-1
 2021   Сезон 2022   2023 
Макс Верстапен дзеючы чэмпіён свету ў Формуле-1 і цяперашні лідар чэмпіянату свету сярод пілотаў, выступае за Red Bull Racing.
Red Bull Racing на дадзены момант лідар чэмпіянату сярод канструктараў

Формула-1 2022 года — 73-і сезон чэмпіянату свету аўтагонак машынамі Формулы-1 пад эгідай МАФ. Формула-1 з'яўляецца найвышэйшым ўзроўнем спаборніцтваў сярод спартыўных машын з адкрытымі коламі. Чэмпіянат 2022 складаецца з 22 Гран-пры, якія праводзяцца па ўсім свеце і расклад састаўлены такім чынам, каб скончыць раней ніж у мінулыя гады і пазбегнуць перасячэнняў з Чэмпіянатам Свету па футболе.

Кіроўцы змагаюцца за тытул Чэмпіёна Свету, каманды змагаюцца за тытул Чэмпіёна Свету сярод Канструктараў. Чэмпіянат 2022 адзначаецца значнымі зменамі тэхнічных патрабаванняў да балідаў. Гэтыя змены планаваліся на сезон 2021 года, але былі адкладзены праз пандэмію COVID-19. Макс Верстапен, пілот каманды Red Bull Racing, з'яўляецца дзеючым чэмпіёнам сярод пілотаў, у той час як Mercedes — дзеючы чэмпіён сярод канструктараў.

Удзельнікі

Наступныя канструктары ды гоншчыкі былі зацверджаны для ўдзелу ў чэмпіянаце свету 2022 года. Пастаўшчык шын для ўсіх каманд — Pirelli. Кожная каманда павінна заявіць прынамсі двух пілотаў, па адным на кожны з дзвюх абавязковых машын.

Каманды і пілоты, якія ўдзельнічалі ў Чэмпіянаце Свету 2022
Каманда Канструктар Шасі Рухавік Пілоты
Імя Туры
Сцяг Швейцарыі Alfa Romeo F1 Team Orlen Alfa Romeo-Ferrari C42 Ferrari 066/7 24
77
Сцяг Кітая Чжоў Гуаньюй
Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас
1–16
1–16
 Сцяг Італіі Scuderia AlphaTauri AlphaTauri-RBPT AT03 Red Bull RBPTH001 10
22
Сцяг Францыі П'ер Гаслі
Сцяг Японіі Юкі Цунода
1–16
1–16
Сцяг Францыі BWT Alpine F1 Team Alpine-Renault A522 Renault E-Tech RE22 14
31
Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса
Сцяг Францыі Эстэбан Акон
1–16
1–16
 Сцяг Вялікабрытаніі Aston Martin Aramco Cognizant F1 Team Aston Martin Aramco-Mercedes AMR22 Mercedes-AMG F1 M13 27
5
18
Германія Ніка Хюлькенберг
Германія Себасцьян Фетэль
Сцяг Канады Лэнс Строл
1–2
3–16
1–16
 Сцяг Італіі Scuderia Ferrari Ferrari F1-75 Ferrari 066/7 16
55
Сцяг Манака Шарль Леклер
Іспанія Карлас Сайнс
1–16
1–16
 Сцяг ЗША Haas F1 Team Haas-Ferrari VF-22 Ferrari 066/7 20
47
Данія Кевін Магнусен
Германія Мік Шумахер
1–16
1–16
 Сцяг Вялікабрытаніі McLaren F1 Team McLaren-Mercedes MCL36 Mercedes-AMG F1 M13 3
4
Аўстралія Даніэль Рыкарда
Вялікабрытанія Ланда Норыс
1–16
1–16
Сцяг Германіі Mercedes-AMG Petronas F1 Team Mercedes F1 W13 Mercedes-AMG F1 M13 44
63
Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан
Вялікабрытанія Джордж Расэл
1–16
1–16
Сцяг Аўстрыі Oracle Red Bull Racing Red Bull-RBPT RB18 Red Bull RBPTH001 1
11
Нідэрланды Макс Верстапен
Мексіка Серхіа Перэс
1–16
1–16
 Сцяг Вялікабрытаніі Williams Racing Williams-Mercedes FW44 Mercedes-AMG F1 M13 6
23
45
Сцяг Канады Нікалас Латыфі

Сцяг Тайланда Алекс Албан

Нідэрланды Нік дэ Врыс

1–16
1–16
16
Крыніцы:

Рэзервовыя пілоты ў свабодных практыках

На працягу сезона 5 гоншчыкаў удзельнічалі ў свабодных практыках у якасці тэставых або трэціх пілотаў. Падчас Гран-пры Іспаніі Юры Віпс і Нік дэ Врыс пілатавалі машыны Red Bull Racing і Williams адпаведна. Дэ Врыс таксама практыкаваўся на Mercedes і на Aston Martin падчас Гран-пры Францыі і Італіі адпаведна. Робэрт Кубіца пілатаваў Alfa Romeo падчас трох Гран-пры, Ліам Лоўсан вадзіў AlphaTauri падчас Гран-пры Бельгіі і Антоніа Джавінацы ездзіў за Haas падчас узгаданага Гран-пры Італіі.

Змены ў камандах

Honda абвясціла, што не будзе пастаўляць рухавікі пасля 2021. Кампанія пастаўляла сілавыя агрэгаты Scuderia AlphaTauri (раней называлася Scuderia Toro Rosso ) з 2018 і Red Bull Racing з 2019. Затым Red Bull Racing забрала сабе праграму распрацоўкі рухавікоў ад Honda і кіруе ёю ў рамках новага падраздзялення пад назвай Red Bull Powertrains. Рашэнне было прынята пасля таго, як пасля перамоваў іншыя дзевяць каманд пагадзіліся прыпыніць распрацоўкі рухавікоў да 2025 года. Red Bull Racing прызналі, што пакінулі б чэмпіянат, калі б не было ўзгоднена гэта замарозка распрацоўкі рухавікоў, паколькі яны не маглі стварыць абсалютна новы рухавік. Пры гэтым абедзве каманды Red Bull Racing і Renault не жадалі аднаўляць былое партнёрства.

Змены ў складах каманд

Перад Гран-пры Нідэрландаў 2021 года Кімі Райканен абвясціў аб завяршэнні кар'еры пасля заканчэння чэмпіянату, правёўшы ў выніку 19 сезонаў ў Формуле-1. Месца Райканена ў Alfa Romeo заняў Валтэры Ботас, які пакінуў Mercedes у канцы 2021 года. Джордж Расэл змяніў Ботаса, вызваліўшы сваё месца ў Williams, якое заняў колішні пілот Red Bull Аляксандр Албон.

Пілот Формулы-2 Чжоў Гуаньюй перайшоў у Формулу-1 з Alfa Romeo замест Антоніа Джавінацы, які пакінуў каманду ў канцы 2021 года. Чжоў стаў першым кітайскім пілотам у Формуле-1.

Першапачаткова Мікіта Мазепін павінен быў выступаць за Haas другі год запар. Пасля расейскага ўварвання ва Украіну і скасавання тытульнага спонсарства Уралкалія яго кантракт быў разарваны. Яго замяніў Кевін Магнусен, які апошні раз выступаў у 2020 годзе з той жа камандай.

Змены цягам сезона

Напярэдадні Гран-пры Бахрэйна Себасцьян Фетэль з Aston Martin здаў станоўчы тэст на каранавірус. Яго замяніў рэзервовы пілот Ніка Хюлькенберг, які апошні раз удзельнічаў на Гран-пры Айфеля 2020 года за колішнюю каманду Racing Point. Хюлькенберг таксама быў заменіў Фетэля і на наступным Гран-пры Саудаўскай Аравіі.

Падчас уік-энду на Гран-пры Італіі Аляксандр Албан з Williams захварэў на апендыцыт і быў вымушаны прапусціць гонку. Яго замяніў запасны пілот Mercedes і чэмпіён Формулы-E сезона 2020/21 Нік дэ Врыс, для якога гэта стала дэбютам у Формуле-1.

Каляндар

Каляндар 2022 года складаецца з дваццаці двух Гран-пры, якія падпарадкоўваюцца дазвольным правілам адносна COVID-19, вызначаным мясцовымі органамі ўлады і Formula One Group.

Гран-пры Траса Дата гонкі
1 Гран-пры Бахрэйна Сцяг Бахрэйна Міжнародны аўтадром Бахрэйна, Сахір 20 сакавіка
2 Гран-пры Саудаўскай Аравіі Сцяг Саудаўскай Аравіі Гарадская траса Джыда, Джыда 27 сакавіка
3 Гран-пры Аўстраліі Сцяг Аўстраліі Альберт Парк, Мельбурн 10 красавіка
4 Гран-пры Эміліі-Раманьі Сцяг Італіі Аўтадром Імалы, Імала 24 красавіка
5 Гран-пры Маямі Сцяг ЗША Міжнародны аўтадром Маямі, Маямі-Гардэнс, Фларыда 8 траўня
6 Гран-пры Іспаніі Сцяг Іспаніі Траса Барселоны, Каталунья Мантмела, Барселона 22 траўня
7 Гран-пры Манака Сцяг Манака Манака, Монтэ-Карла 29 траўня
8 Гран-пры Азербайджана Сцяг Азербайджана Гарадская траса Баку, Баку 12 чэрвеня
9 Гран-пры Канады Сцяг Канады Аўтадром імя Жыля Вільнёва, Манрэаль 19 чэрвеня
10 Гран-пры Вялікабрытаніі Сцяг Вялікабрытаніі Аўтадром Сільверстоўн, Сільверстоўн 3 ліпеня
11 Гран-пры Аўстрыі Сцяг Аўстрыі Рэд Бул Рынг, Шпільберг 10 ліпеня
12 Гран-пры Францыі Сцяг Францыі Поль Рыкар, Ле-Кастэле 24 ліпеня
13 Гран-пры Венгрыі Сцяг Венгрыі Хунгарорынг, Будапешт 31 ліпеня
14 Гран-пры Бельгіі Сцяг Бельгіі Аўтадром Спа-Франкаршам, Спа 28 жніўня
15 Гран-пры Нідэрландаў Сцяг Нідэрландаў Траса Зандвурт, Зандвурт 4 верасня
16 Гран-пры Італіі Сцяг Італіі Нацыянальны Аўтадром Монцы, Монца 11 верасня
17 Гран-пры Сінгапура Сцяг Сінгапура Гарадскі аўтадром Марына Бэй, Сінгапур 2 кастрычніка
18 Гран-пры Японіі Сцяг Японіі Аўтадром Сузука, Сузука 9 кастрычніка
19 Гран-пры ЗША Сцяг ЗША Аўтадром Амерык, Остын 23 кастрычніка
20 Гран-пры Мехіка Сцяг Мексікі Аўтадром імя братоў Радрыгес, Мехіка 30 кастрычніка
21 Гран-пры Сан-Паўлу Сцяг Бразіліі Аўтадром імя Жозэ Карлоса Пасэ, Сан-Паўлу 13 лістапада
22 Гран-пры Абу-Дабі Сцяг ААЭ Аўтадром Яс-Марына, Абу-Дабі 20 лістапада
Крыніцы:

Пашырэнні календара і змены

  • Гран-пры Аўстраліі, Канады, Японіі і Сінгапура вярнуліся ў каляндар пасля двухгадовага перапынку з-за пандэміі COVID-19.
  • Дэбютаваў Гран-пры Маямі, гонка якога праходзіла на міжнародным аўтадроме Маямі ў Маямі-Гардэнс, Фларыда.
  • Гран-пры Партугаліі, Штырыі і Турцыі не ўвайшлі ў спіс гонак 2022 года. Яны былі спецыяльна дададзены ў каляндар 2021 года ў сувязі з пандэміяй COVID-19, каб забяспечыць магчымасць правядзення як мага большай колькасці гонак.
  • Гран-пры Катара, якое дэбютавала ў чэмпіянаце 2021 года на міжнароднай трасе Ласайл, адсутнічае ў календары 2022 года. Вяртанне Гран-пры запланавана ў 2023 годзе на новай, спецыяльна пабудаванай трасе пасля гадавога перапынку, падчас якога краіна будзе засяроджана на правядзенні чэмпіянату свету па футболе.
  • Гран-пры Кітая павінна было быць у календары 2022 года, але не было ўключана праз абмежаванні на паездкі ў Кітай, звязаныя з пандэміяй COVID-19. Гран-пры павінна вярнуцца ў чэмпіянат у 2023 годзе.
  • Гран-пры Расіі, якое павінна было адбыцца 25 верасня як 17-ы тур чэмпіяната, першапачаткова было выключана з календара ў адказ на ўварванне Расіі ва Украіну, але потым канчаткова адменена. Гран-пры планавалася замяніць, але пазней ад гэтага адмовіліся.

Змены рэгламенту

Кіраванне гонкамі

Майкл Масі, які займаў пасаду гонкавага дырэктара пасля смерці Чарлі Уайтынга ў 2019 годзе, быў зняты з пасады пасля расследавання Гран-пры Абу-Дабі 2021 года. У рамках рэструктурызацыі кіравання гонкамі Масі быў заменены былым гонкавым дырэктарам DTM Нільсам Вітыхам і гонкавым дырэктарам WEC Эдуарда Фрэйтасам . Яны выконвалі ролю дырэктара па чарзе. Хербі Блэш, былы намеснік Уайтынга, быў прызначаны пастаянным старэйшым дарадцам дырэктара гонкі.

FIA таксама прадставіла новую віртуальную сістэму кантролю за гонкамі, падобную да відэаасістэнт арбітра ў футболе, а таксама забараніла камунікацыю каманд з гонкавай дырэкцыяй, якая магла ўплываць на іх рашэнні. Радыё паміж камандамі і афіцыйнымі асобамі FIA таксама больш не транслюецца па тэлебачанні ў мэтах бяспекі афіцыйных прадстаўнікоў. Працэдура вяртання гоншчыкаў у кола з лідарамі была перагледжана Спартыўным Кансультатыўным Камітэтам Формулы-1 пасля супярэчлівых рашэнняў падчас Гран-пры Абу-Дабі 2021 года.

Тэхнічны рэгламент

Тэхнічны рэгламент быў кардынальна перагледжаны ў чэмпіянаце свету 2022 года. Гэтыя змены планавалася ўвесці ў 2021 годзе, а каманды распрацоўвалі свае аўтамабілі на працягу 2020. Але ўвядзенне новага рэгламенту было адкладзена да чэмпіянату 2022 года праз пандэмію COVID-19. Пасля абвешчэння аб затрымцы, камандам было забаронена праводзіць любыя распрацоўкі сваіх машын 2022 года на працягу 2020 каляндарнага года. Перад пачаткам сезона FIA заявіла, што чакае скарачэнне ўдвая розніцы ў тэмпах аўтамабіляў паміж самай хуткай і самай павольнай камандамі на стартавай сетцы ў параўнанні з 2021 годам.

З пілотамі праводзіліся кансультацыі па распрацоўцы новага тэхнічнага рэгламенту, які наўмысна быў напісаны як абмежавальны, каб прадухіліць каманды ад распрацоўкі радыкальных дызайнаў, якія абмяжоўваюць магчымасць пілотам здзяйсняць абгоны. FIA стварыла спецыялізаваную інжынерную рабочую групу, якой было даручана выявіць і закрыць шчыліны ў правілах да іх публікацыі. Ліквідацыя шчылін, тэарэтычна, перашкодзіць адной камандзе мець дамінуючую машыну і, у сваю чаргу, дазволіць стварыць больш жорсткую канкурэнцыю паміж ўсімі камандамі, адначасова паляпшаючы эстэтычны выгляд балідаў. Гэтая філасофія была асноўнай мэтай новых правілаў. Дызайнер балідаў Red Bull Эдрыян Ньюі адзначыў, што змены рэгламенту сталі найбольш значнымі ў Формуле-1 з сезона 1983 года.

Спартыўны рэгламент

Сістэма налічэння балаў у спрынтах

Упершыню фармат быў апрабаваны пад назвай «спрынтарская кваліфікацыя» ў 2021 годзе. У гэтым чэмпіянаце ён вярнуўся, але пад назвай «спрынт». Фармат уікэнду не змяніўся з 2021 года і правядзенне было вызначана на Гран-пры Эміліі-Раманьі, Аўстрыі і Сан-Паўлу, пры гэтым балы цяпер прысуджаюцца першым васьмі пілотам, а не тром, як гэта было ў 2021 годзе. У адрозненне ад папярэдняга сезона, гоншчык, які пакажа лепшы час у кваліфікацыі, будзе залічаны ў якасці афіцыйнага уладальніка поўла, а пераможца спрынту па-ранейшаму мае права стартаваць у Гран-пры з першага месца на стартавай сетцы.

Сістэма налічэння балаў у скарочаных гонках

Пасля спрэчак вакол налічэння ачкоў на Гран-пры Бельгіі 2021 года, які прайшоў толькі пад аўтамабілем бяспекі, крытэрыі налічэння ачкоў за незавершаныя спаборніцтвы, былі зменены. Патрабаванне, зацверджанае Сусветнай Радай аўтаспорту, было зменена такім чынам:

  • Ачкі не налічваюцца, калі не было завершана прынамсі 2 круга ва ўмовах зялёнага сцяга .
  • Калі пройдзена два або больш кругоў, але менш за 25% запланаванай дыстанцыі гонкі, ачкі налічваюцца па схеме 6–4–3–2–1 найлепшым 5-і пілотам.
  • Калі пройдзена 25%–50% ад запланаванай дыстанцыі гонкі, балы налічваюцца па схеме 13–10–8–6–5–4–3–2–1 найлепшым 9-і пілотам.
  • Калі пройдзена 50%–75% запланаванай гоначнай дыстанцыі, балы налічваюцца па схеме 19–14–12–10–8–6–4–3–2–1 найлепшым 10-і пілотам.
  • Калі пройдзена больш за 75% запланаванай дыстанцыі гонкі, налічваюцца поўныя балы.

Папярэднія крытэрыі дзейнічалі больш за 40 гадоў да змены, апошні раз абнаўляліся паміж сезонамі 1977 і 1980 гадоў.

Акрамя таго, ачко за найхутчэйшы круг цяпер налічваецца толькі ў тым выпадку, калі пройдзена мінімум 50% запланаванай дыстанцыі гонкі.

Працэдуры і пратаколы аўтамабіля бяспекі

Праз спрэчкі вакол аўтамабіля бяспекі на Гран-пры Абу-Дабі 2021 года працэдуры рэстарту гонкі пасля аўтамабіля бяспекі былі зменены. Замест таго, каб чакаць круга пасля таго, як апошняя кругавая машына дагоніць пелетон, аўтамабіль бяспекі цяпер будзе адкліканы праз адзін круг пасля таго, як будзе дадзена інструкцыя аб тым, што кругавыя пілоты могуць вяртацца ў адзін круг з лідарам. Акрамя таго, цяпер фармулёўка рэгламенту абвяшчае, што «ўсім» аўтамабілям, а не «любым», будзе дазволена даганяць круг, калі дырэктар гонкі палічыць гэта бяспечным.

Пачынаючы з Гран-пры Аўстраліі, FIA пачала забараняць тактыку, якую Макс Верстапен выкарыстоўваў падчас апошняга рэстарту гонкі пасля аўтамабіля бяспекі на Гран-пры Абу-Дабі 2021 года і падчас наступных рэстартах у першых двух этапах чэмпіянату ў Бахрэйне і Саудаўскай Аравіі, дзе ён агрэсіўна паскараўся, тармазіў і цягнуўся побач з іншым балідам падчас рэстарту, спрабуючы атрымаць тактычную перавагу над супернікам. Ад гоншчыкаў патрабуецца ехаць адзін за другім падчас перазапуску гонкі.

Выбар шын на старт гонкі

Было адменена правіла з 2014 года, якое абавязвала гоншчыкаў, якія выйшлі ў трэці сегмент кваліфікацыі, пачынаць гонку на шынах, якія яны выкарыстоўвалі для ўсталяванння лепшага часу ў другім сегменте кваліфікацыі. Усе пілоты цяпер маюць свабодны выбар стартавых шын для гонкі ў нядзелю.

Фінансавыя правілы

У ліпені, напярэдадні 11-га раунда, Гран-пры Аўстрыі, было абвешчана, што запланаваны ліміт бюджэту ў памеры 141.2 мільёна долараў ЗША будуць павялічаны на 3,1% з-за перасцярог, што высокая інфляцыя можа прывесці некалькі каманд да выхаду за першапачаткова запланаваны бюджэт.

Вынікі і турнірная табліца

Гран-пры

Тур Гран-пры Поўл пазіцыя Найхутчэйшы круг Пераможца Канструктар пераможца Вынікі
1 Сцяг Бахрэйна Гран-пры Бахрэйна Сцяг Манака Шарль Леклер Сцяг Манака Шарль Леклер Сцяг Манака Шарль Леклер Сцяг Італіі Ferrari Вынікі
2 Сцяг Саудаўскай Аравіі Гран-пры Саудаўскай Аравіі Мексіка Серхіа Перэс Сцяг Манака Шарль Леклер Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
3 Сцяг Аўстраліі Гран-пры Аўстраліі Сцяг Манака Шарль Леклер Сцяг Манака Шарль Леклер Сцяг Манака Шарль Леклер Сцяг Італіі Ferrari Вынікі
4 Сцяг Італіі Гран-пры Эміліі-Раманьі Нідэрланды Макс Верстапен Нідэрланды Макс Верстапен Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
5 Сцяг ЗША Гран-пры Маямі Сцяг Манака Шарль Леклер Нідэрланды Макс Верстапен Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
6 Сцяг Іспаніі Гран-пры Іспаніі Сцяг Манака Шарль Леклер Мексіка Серхіа Перэс Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
7 Сцяг Манака Гран-пры Манака Сцяг Манака Шарль Леклер Вялікабрытанія Ланда Норыс Мексіка Серхіа Перэс Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
8 Сцяг Азербайджана Гран-пры Азербайджана Сцяг Манака Шарль Леклер Мексіка Серхіа Перэс Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
9 Сцяг Канады Гран-пры Канады Нідэрланды Макс Верстапен Іспанія Карлас Сайнс мал. Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
10 Сцяг Вялікабрытаніі Гран-пры Вялікабрытаніі Іспанія Карлас Сайнс мал. Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Іспанія Карлас Сайнс мал. Сцяг Італіі Ferrari Вынікі
11 Сцяг Аўстрыі Гран-пры Аўстрыі Нідэрланды Макс Верстапен Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Манака Шарль Леклер Сцяг Італіі Ferrari Вынікі
12 Сцяг Францыі Гран-пры Францыі Сцяг Манака Шарль Леклер Іспанія Карлас Сайнс мал. Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
13 Сцяг Венгрыі Гран-пры Венгрыі Вялікабрытанія Джордж Расэл Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
14 Сцяг Бельгіі Гран-пры Бельгіі Іспанія Карлас Сайнс мал. Нідэрланды Макс Верстапен Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
15 Сцяг Нідэрландаў Гран-пры Нідэрландаў Нідэрланды Макс Верстапен Нідэрланды Макс Верстапен Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
16 Сцяг Італіі Гран-пры Італіі Сцяг Манака Шарль Леклер Мексіка Серхіа Перэс Нідэрланды Макс Верстапен Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
17 Сцяг Сінгапура Гран-пры Сінгапура Сцяг Манака Шарль Леклер Вялікабрытанія Джордж Расэл Мексіка Серхіа Перэс Сцяг Аўстрыі Red Bull Racing-RBPT Вынікі
18 Сцяг Японіі Гран-пры Японіі Вынікі
19 Сцяг ЗША Гран-пры ЗША Вынікі
20 Сцяг Мексікі Гран-пры Мехіка Вынікі
21 Сцяг Бразіліі Гран-пры Сан-Паўлу Вынікі
22 Сцяг ААЭ Гран-пры Абу-Дабі Вынікі
Крыніцы:

Сістэма падліку балаў

Ачкі прысуджаюцца дзясятцы лепшых у класіфікацыі гоншчыкаў, а таксама гоншчыку, які паказаў найхутчэйшы круг падчас Гран-пры (толькі калі ён у дзясятцы лепшых), і васьмёрцы лепшых у спрынце. У выпадку роўнасці балаў выкарыстоўваецца сістэма зваротнага адліку, пры якой гоншчык з найбольшай колькасцю перамог у Гран-пры займае вышэйшае месца. Калі колькасць перамог аднолькавая, то ўлічваецца колькасць другіх месцаў і г.д. Калі гэтая працэдура не дасць выніку, FIA вылучыць пераможцу ў адпаведнасці з такімі крытэрамі, якія палічыць патрэбнымі. Ачкі налічваюцца за кожную гонку па наступнай сістэме:

Пазіцыя 1-я 2-я 3-я 4-я 5-я 6-я 7-я 8-я 9-я 10-я НК
Гран-пры 25 18 15 12 10 8 6 4 2 1 1
Спрынт 8 7 6 5 4 3 2 1

Табліца чэмпіянату свету — Пілоты

Паз. Пілот БАХ
Сцяг Бахрэйна
САУ
Сцяг Саудаўскай Аравіі
АЎС
Сцяг Аўстраліі
ЭМІ
Сцяг Італіі
МАЯ Сцяг ЗША ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
АЗЕ
Сцяг Азербайджана
КАН
Сцяг Канады
ВЯЛ
Сцяг Вялікабрытаніі
АЎС
Сцяг Аўстрыі
ФРА
Сцяг Францыі
ВЕН
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
НІД
Сцяг Нідэрландаў
ІТА
Сцяг Італіі
СІН
Сцяг Сінгапура
ЯПО
Сцяг Японіі
ЗША
Сцяг ЗША
МЕХ
Сцяг Мексікі
БРА
Сцяг Бразіліі
АБУ
Сцяг ААЭ
Ачкі
1 Нідэрланды Макс Верстапен 19† 1 ЗХД 1П 1 Н 1Н 1 3 1 1П 7 2П 1 Н 1 1 1Н 1П Н 1 7 341
2 Сцяг Манака Шарль Леклер 1П Н 2Н 1П Н 62 2П ЗХДП 4П ЗХДП 5 4 12 ЗХДП 6 6 3 2П 2П 237
3 Мексіка Серхіа Перэс 18† 4П 2 23 4 2Н 1 2Н ЗХД 2 ЗХД5 4 5 2 5 6Н 1 235
4 Вялікабрытанія Джордж Расэл 4 5 3 4 5 3 5 3 4 ЗХД 44 3 3П 4 2 3 14Н 203
5 Іспанія Карлас Сайнс мал. 2 3 ЗХД ЗХД4 3 4 2 ЗХД 2Н 1П ЗХД3 5Н 4 3П 8 4 3 202
6 Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан 3 10 4 13 6 5 8 4 3 3Н 38 2 2Н ЗХД 4 5 9 170
7 Вялікабрытанія Ланда Норыс 15 7 5 35 ЗХД 8 6Н 9 15 6 7 7 7 12 7 7 4 100
8 Сцяг Францыі Эстэбан Акон 7 6 7 14 8 7 12 10 6 ЗХД 56 8 9 7 9 11 ЗХД 66
9 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 9 ЗХД 17 ЗХД 11 9 7 7 9 5 10 6 8 5 6 ЗХД ЗХД 59
10 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас 6 ЗХД 8 57 7 6 9 11 7 ЗХД 11 14 20† ЗХД ЗХД 13 11 46
11 Аўстралія Даніэль Рыкарда 14 ЗХД 6 186 13 12 13 8 11 13 9 9 15 15 17 ЗХД 5 29
12 Германія Себасцьян Фетэль ЗХД 8 17† 11 10 6 12 9 17 11 10 8 14 ЗХД 8 24
13 Сцяг Францыі П'ер Гаслі ЗХД 8 9 12 ЗХД 13 11 5 14 ЗХД 15 12 12 9 11 8 10 23
14 Данія Кевін Магнусен 5 9 14 98 16† 17 ЗХД ЗХД 17 10 87 ЗХД 16 16 15 16 12 22
15 Сцяг Канады Лэнс Строл 12 13 12 10 10 15 14 16† 10 11 13 10 11 11 10 ЗХД 6 13
16 Германія Мік Шумахер 11 WD 13 17 15 14 ЗХД 14 ЗХД 8 6 15 14 17 13 12 13 12
17 Сцяг Японіі Юкі Цунода 8 DNS 15 7 12 10 17 13 ЗХД 14 16 ЗХД 19 13 ЗХД 14 ЗХД 11
18 Сцяг Кітая Чжоу Гуаньюй 10 11 11 15 ЗХД ЗХД 16 ЗХД 8 ЗХД 14 16† 13 14 16 10 ЗХД 6
19 Сцяг Тайланда Алекс Албан 13 14† 10 11 9 18 ЗХД 12 13 ЗХД 12 13 17 10 12 WD ЗХД 4
20 Нідэрланды Нік дэ Врыс 9 2
21 Сцяг Канады Нікалас Латыфі 16 ЗХД 16 16 14 16 15 15 16 12 ЗХД ЗХД 18 18 18 15 ЗХД 0
22 Германія Ніка Хюлькенберг 17 12 0
Паз. Пілот БАХ
Сцяг Бахрэйна
САУ
Сцяг Саудаўскай Аравіі
АЎС
Сцяг Аўстраліі
ЭМІ
Сцяг Італіі
МАЯ
Сцяг ЗША
ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
АЗЕ
Сцяг Азербайджана
КАН
Сцяг Канады
ВЯЛ
Сцяг Вялікабрытаніі
АЎС
Сцяг Аўстрыі
ФРА
Сцяг Францыі
ВЕН
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
НІД
Сцяг Нідэрландаў
ІТА
Сцяг Італіі
СІН
Сцяг Сінгапура
ЯПО
Сцяг Японіі
ЗША
Сцяг ЗША
МЕХ
Сцяг Мексікі
БРА
Сцяг Бразіліі
АБУ
Сцяг ААЭ
Ачкі
Крыніцы:
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-е месца
Бронза 3-е месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Заўвагі:

  • † — Пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі кваліфікаваны, бо адолелі 90 % дыстанцыі гонкі.

Табліца чэмпіянату свету — Канструктары

Паз. Канструктар БАХ
Сцяг Бахрэйна
САУ
Сцяг Саудаўскай Аравіі
АЎС
Сцяг Аўстраліі
ЭМІ
Сцяг Італіі
МАЯ Сцяг ЗША ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
АЗЕ
Сцяг Азербайджана
КАН
Сцяг Канады
ВЯЛ
Сцяг Вялікабрытаніі
АЎС
Сцяг Аўстрыі
ФРА
Сцяг Францыі
ВЕН
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
НІД
Сцяг Нідэрландаў
ІТА
Сцяг Італіі
СІН
Сцяг Сінгапура
ЯПО
Сцяг Японіі
ЗША
Сцяг ЗША
МЕХ
Сцяг Мексікі
БРА
Сцяг Бразіліі
АБУ
Сцяг ААЭ
Ачкі
1 Аўстрыя Red Bull Racing-RBPT 18† 1 2 1P 1 F 1Н 1 1 1 1П 2 2P 1 F 1 1 1Н 1ПН 1 1 576
19† 4П ЗХД 23 4 2Н 3 2Н ЗХД 7 ЗХД5 4 5 2 5 6Н 7
2 Італія Ferrari 1ПН 2Н 1ПН 62 2П 4 2 ЗХДП 2Н 1П 12 5Н 4 3П 3 2П 2П 439
2 3 ЗХД ЗХД4 3 ЗХДП 4П ЗХД 5 4 ЗХД3 ЗХДП 6 6 8 4 3
3 Германія Mercedes 3 5 3 4 5 3 5 3 3 3Н 38 2 2Н 4 2 3 9 373
4 10 4 13 6 5 8 4 4 ЗХД 44 3 3П ЗХД 4 5 14Н
4 Вялікабрытанія McLaren-Mercedes 14 7 5 35 13 8 6Н 8 11 6 7 7 7 12 7 7 4 129
15 ЗХД 6 186 ЗХД 12 13 9 15 13 9 9 15 15 17 ЗХД 5
5 Францыя Alpine-Renault 7 6 7 14 8 7 7 7 6 5 56 6 8 5 6 11 ЗХД 125
9 ЗХД 17 ЗХД 11 9 12 10 9 ЗХД 10 8 9 7 9 ЗХД ЗХД
6 Швейцарыя Alfa Romeo-Ferrari 6 11 8 57 7 6 9 11 7 ЗХД 11 14 13 14 16 10 11 52
10 ЗХД 11 15 ЗХД ЗХД 16 ЗХД 8 ЗХД 14 16† 20† ЗХД ЗХД 13 ЗХД
7 Вялікабрытанія Aston Martin Aramco-Mercedes 12 12 12 8 10 11 10 6 10 9 13 10 10 8 10 ЗХД 6 37
17 13 ЗХД 10 17† 15 14 16† 12 11 17 11 11 11 14 ЗХД 8
8 Злучаныя Штаты Амерыкі Haas-Ferrari 5 9 13 98 15 14 ЗХД 14 17 8 6 15 14 16 13 12 12 34
11 WD 14 17 16† 17 ЗХД ЗХД ЗХД 10 87 ЗХД 16 17 15 16 13
9 Італія AlphaTauri-RBPT 8 8 9 7 12 10 11 5 14 14 15 12 12 9 11 8 10 34
ЗХД DNS 15 12 ЗХД 13 17 13 ЗХД ЗХД 16 ЗХД 19 13 ЗХД 14 ЗХД
10 Вялікабрытанія Williams-Mercedes 13 14† 10 11 9 16 15 12 13 12 12 13 17 10 12 9 ЗХД 6
16 ЗХД 16 16 14 18 ЗХД 15 16 ЗХД ЗХД ЗХД 18 18 18 15 ЗХД
Паз. Канструктар БАХ
Сцяг Бахрэйна
САУ
Сцяг Саудаўскай Аравіі
АЎС
Сцяг Аўстраліі
ЭМІ
Сцяг Італіі
МАЯ Сцяг ЗША ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
АЗЕ
Сцяг Азербайджана
КАН
Сцяг Канады
ВЯЛ
Сцяг Вялікабрытаніі
АЎС
Сцяг Аўстрыі
ФРА
Сцяг Францыі
ВЕН
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
НІД
Сцяг Нідэрландаў
ІТА
Сцяг Італіі
СІН
Сцяг Сінгапура
ЯПО
Сцяг Японіі
ЗША
Сцяг ЗША
МЕХ
Сцяг Мексікі
БРА
Сцяг Бразіліі
АБУ
Сцяг ААЭ
Ачкі
Крыніцы:
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-е месца
Бронза 3-е месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Заўвагі:

  • † – Пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі кваліфікаваны, бо адолелі 90 % дыстанцыі гонкі.
  • Радкі не звязаны з гоншчыкамі. У кожнай камандзе індывідуальны залік у канкрэтным Гран-пры сартуецца выключна на падставе канчатковай класіфікацыі ў гонцы (не па агульнай колькасці набраных ачкоў у Гран-пры, якая ўключае ачкі за найхучэйшы круг і спрынт).

Заўвагі

  1. Алекс Албан пачаў удзел у Гран-пры Італіі, але пазней быў зняты з удзелу праз абвастрэнне апендыцыту.
  2. Max Verstappen was credited with pole position after qualifying. He also started the race in the first position after winning the sprint.
  3. Max Verstappen was credited with pole position after qualifying. He also started the race in the first position after winning the sprint.
  4. Макс Верстапен set the fastest time in qualifying, but he was required to start the race from the back of the grid for exceeding his quota of power unit elements. He also received a five-place grid penalty for a new gearbox driveline. Карлас Сайнс was promoted to pole position in his place.

Зноскі

  1. Baldwin, Alan; Sarkar, Pritha; Ferris, Ken (15 October 2021). "Chinese GP off F1 calendar for third year in a row". Reuters. London. Праверана 21 October 2021.
  2. а б "Chinese Grand Prix: Shanghai race dropped from 2022 F1 calendar". BBC Sport. 15 October 2021.
  3. Herrero, Daniel (20 March 2020). "Formula 1's new regulations delayed until 2022". speedcafe.com. Speedcafe. Архівавана з арыгінала 21 October 2020. Праверана 20 March 2020.
  4. Brilliant Verstappen claims maiden title after victory in Abu Dhabi season finale following late Safety Car drama. Formula1 (12 снежня 2021). Праверана 12 December 2021.
  5. Smith, Luke (19 August 2020). "All 10 Formula 1 teams sign up for new Concorde Agreement". Autosport. Архівавана з арыгінала 4 December 2020. Праверана 28 January 2021.
  6. Pirelli to remain F1 tyre provider until 2024. Racingnews365.com (5 сакавіка 2021).
  7. 2022 F1 drivers and teams. RaceFans (3 ліпеня 2021).
  8. 2022 Formula One Sporting Regulations (15 сакавіка 2022).
  9. "Alfa Romeo clear up confusion over name of 2022 car RacingNews365. Retrieved 1 February 2022.
  10. а б Scuderia AlphaTauri AT03. Scuderia AlphaTauri (13 лютага 2022). Праверана 18 February 2022.
  11. BWT and Alpine F1 Team combine forces in strategic partnership aimed at sustainability drive. Alpinecars.com (11 лютага 2022). Праверана 11 February 2022.
  12. Alpine F1 Team . Attention: This 𝙞𝙨 the sound of our fire-up 💥 (англ.). Твітэр (21 студзеня 2022). Праверана 21 January 2021.
  13. Alpine A522(недаступная спасылка). Alpinecars.com. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2022. Праверана 21 February 2022.
  14. AMF1 and Aramco enter a long-term strategic partnership. Aston Martin Aramco Cognizant F1 Team (3 лютага 2022).
  15. Aston Martin Cognizant F1 Team . The journey continues. 10.02.22. 💚 #AMR22 (англ.). Твітэр (14 студзеня 2022). Праверана 14 January 2021.
  16. а б F1-75, the New Ferrari Single-Seater. Ferrari. Праверана 18 February 2022.
  17. а б VF-22. Haas F1 Team. Праверана 18 February 2022.
  18. а б McLaren MCL36A Technical Specification. McLaren Racing. McLaren Racing Ltd. (11 лютага 2022). Праверана 18 February 2022.
  19. Haas homologates chassis as Merc fires up for '22 (англ.). RACER (23 снежня 2021). Праверана 23 December 2021.
  20. "Motor racing-Oracle signs F1 title sponsorship deal with Red Bull". Financial Post . 9 February 2022. Праверана 9 February 2022.
  21. Red Bull Racing. Join Us For The Launch Of RB18 (англ.). www.redbullracing.com (14 студзеня 2022). Праверана 14 January 2022.
  22. Red Bull agree deal to run Honda engine technology until 2025. Formula1.com (15 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 February 2021. Праверана 15 February 2021.
  23. Smith, Luke (3 July 2021). "Honda's Sakura facility will supply Red Bull F1 engines in 2022". Autosport. Праверана 18 July 2021.
  24. Williams announce launch date for 2022 FW44 challenger. Formula1.com (8 лютага 2022). Праверана 8 February 2022.
  25. Horton, Phillip (13 September 2019). "Williams extends Mercedes F1 power unit deal through 2025". MotorSport Week. Архівавана з арыгінала 21 September 2019. Праверана 13 September 2019. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2019. Праверана 26 верасня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2019. Праверана 26 верасня 2022.
  26. Albon ruled out of Italian Grand Prix with appendicitis, as replacement De Vries prepares to make F1 race debut. Formula1.com (10 верасня 2022). Праверана 13 September 2022.
  27. 2022 FIA Formula One World Championship – Entry List. Fédération Internationale de l'Automobile (10 сакавіка 2022). Праверана 10 March 2022.
  28. Official entry lists:
  29. "Honda to quit Formula 1 at the end of 2021 season". motorsport.com.
  30. Adam Cooper. Red Bull, AlphaTauri to remain in F1 despite Honda exit at end of '21. Autosport.com (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 October 2020.
  31. Red Bull agree deal to run Honda engine technology until 2025. Formula1.com (15 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 February 2021. Праверана 15 February 2021.
  32. Daniel Herrero. Marko: Red Bull engine freeze demand 'not blackmail'. speedcafe.com (23 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 January 2021. Праверана 23 January 2021.
  33. Raikkonen to retire from Formula 1 at end of 2021 season. Motorsport.com (1 верасня 2021).
  34. Alfa Romeo announce Valtteri Bottas to join the team in 2022 on multi-year deal. Formula1.com (6 верасня 2021).
  35. Following Valtteri Bottas' departure to Alfa Romeo Racing, George Russell will be team-mate to Lewis Hamilton from 2022. mercedesamgf1.com (7 верасня 2021).
  36. Mercedes announce George Russell will partner Lewis Hamilton in 2022 as Briton signs long-term deal. Formula1.com (7 верасня 2021).
  37. Williams Racing Confirms Latifi & Albon as 2022 Driver Line Up. WilliamsF1.com (8 верасня 2021).
  38. а б Alfa Romeo announce Guanyu Zhou as Valtteri Bottas's team mate for 2022. Formula1.com (16 лістапада 2021).
  39. Alfa Romeo confirm Antonio Giovinazzi will leave the team at the end of the season. Formula1.com (16 лістапада 2021).
  40. Haas to part ways with Nikita Mazepin 'with immediate effect'. Formula1.com (5 сакавіка 2022).
  41. Kevin Magnussen to make sensational F1 return with Haas in 2022. Formula1.com (9 сакавіка 2022).
  42. Vettel to be replaced by Hulkenberg for 2022 Bahrain GP after positive Covid test. Formula1.com (17 сакавіка 2022).
  43. Vettel to miss second race of 2022, as Hulkenberg steps in for Aston Martin in Saudi Arabia. Formula1 (25 сакавіка 2022).
  44. De Vries to make F1 debut as substitute for Albon in Italian Grand Prix. RaceFans.
  45. De Vries to make F1 debut as substitute for Albon in Italian Grand Prix. RaceFans.
  46. а б в г д е Formula 1 announces 23-race calendar for 2022. Formula1.com (15 кастрычніка 2021).
  47. Baldwin, Alan; Sarkar, Pritha; Ferris, Ken (15 October 2021). "Chinese GP off F1 calendar for third year in a row". Reuters. London. Праверана 21 October 2021.
  48. а б Formula 1 to race at 22 Grands Prix in 2022. Formula1.com. Праверана 18 May 2022.
  49. Miami Grand Prix to join F1 calendar in 2022, with exciting new circuit planned. Formula1.com (18 красавіка 2021).
  50. F1 confirms Qatar GP on 2021 calendar as part of long-term deal. Autosport.com (30 верасня 2021).
  51. "New race deal to keep Formula 1 in China until 2025". Race Fans. 21 July 2020.
  52. "Chinese GP off F1 calendar for third year in a row". Reuters. 15 October 2021.
  53. "Chinese Grand Prix: Shanghai race dropped from 2022 F1 calendar". BBC Sport. 15 October 2021.
  54. F1 extends Chinese Grand Prix contract to 2025. Formula1.com (6 лістапада 2021).
  55. Formula 1 statement on the Russian Grand Prix. Formula1.com (25 лютага 2022).
  56. FIA announces World Motor Sport Council decisions in relation to the situation in Ukraine (1 сакавіка 2022).
  57. а б FIA announces World Motor Sport Council decisions. Fédération Internationale de l'Automobile (19 сакавіка 2022). Праверана 19 March 2022.
  58. Formula 1 to race at 22 Grands Prix in 2022. Formula1.com. Праверана 18 May 2022.
  59. а б FIA President Mohammed Ben Sulayem opens the way for a new step forward in Formula 1 refereeing (англ.). Federation Internationale de l'Automobile (17 лютага 2022).
  60. FIA removes Masi, announces new virtual F1 race control system. www.motorsport.com.
  61. F1 rules update clarifies ambiguous unlapping situation. Motorsportweek.com (15 сакавіка 2022).
  62. Herrero, Daniel (14 June 2019). "Formula 1 delays presentation of 2021 regulations". speedcafe.com.
  63. Herrero, Daniel (20 March 2020). "Formula 1's new regulations delayed until 2022". speedcafe.com.
  64. Smith, Luke. F1 teams banned from 2022 car development for rest of 2020. Autosport.com (31 сакавіка 2020).
  65. Noble, Jonathan. F1's new rules will cut gap between front and back in half, reckons FIA. www.motorsport.com.
  66. Coch, Mat (25 June 2019). "F1 keen to work with drivers on new rules". speedcafe.com.
  67. Noble, Jonathan (19 July 2019). "2021 Formula 1 rules made restrictive to prevent racing limitations". Autosport.
  68. Noble, Jonathan (19 July 2019). "F1 creates aero group to find 2021 loopholes in same way teams try". Autosport.
  69. Straw, Edd (7 August 2021). "Newey: F1 2022 rule changes the biggest in four decades". The Race.
  70. Formula 1 to hold three Sprint events in 2022 – with more ачкі on offer. Formula1.com. Formula One.
  71. "F1 Commission approves changes to Sporting Regulations regarding ачкі for shortened races". formula1. 14 February 2022.
  72. FIA make changes to Safety Car rules ahead of 2022 F1 season start. Formula1 (16 сакавіка 2022).
  73. How a 40-year-old rule turned F1 on its head at Spa. Autosport.com. Motorsport Network.
  74. FIA makes rule tweak to streamline F1 safety car restart process. Autosport. Motorsport Network.
  75. FIA changes F1 rule on lapped cars overtaking Safety Car after Abu Dhabi row. RaceFans.
  76. FIA shuts down Verstappen F1 safety car restart tactics. Motorsport.com. Motorsport Network.
  77. F1 regulations update confirms removal of Q2 tyre rule. www.motorsport.com. Motorsport Network.
  78. F1 approves proposal to increase budget cap to fight inflation. The Race. The Race Media (8 ліпеня 2022).
  79. Verstappen snatches P1 from Leclerc in thrilling Imola Sprint. Formula1.com (23 красавіка 2022). Праверана 23 April 2022.
  80. Pole-sitter Verstappen leads battling Ferraris for Sprint victory and P1 grid spot for the Austrian GP. Formula1.com (9 ліпеня 2022). Праверана 9 July 2022.
  81. 2022 Belgian Grand Prix – Final Starting Grid. Fédération Internationale de l'Automobile (28 жніўня 2022). Праверана 28 August 2022.
  82. Verstappen fastest in qualifying but Sainz set to start on pole after Belgian GP grid penalties. Formula1 (27 жніўня 2022). Праверана 27 August 2022.
  83. Formula 1 to hold three Sprint events in 2022 – with more ачкі on offer. Formula1.com. Formula One.
  84. 2019 Formula One Sporting Regulations. fia.com.
  85. а б Championship points. Fédération Internationale de l'Automobile. Праверана 11 September 2022.(недаступная спасылка)

Спасылкі