Эдзі Рама

Эдзі Рама
алб.: Edi Rama
Edi Rama (nënshkrim).svg
Edi Rama (nënshkrim).svg
Прэм'ер-міністр Албаніі
з 15 верасня 2013
Прэзідэнт Буяр Нішані
Папярэднік Салі Берыша
Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Албаніі
з 9 кастрычніка 2005
Папярэднік Фатас Нана
Бурмістар Тыраны
кастрычнік 2000 — 25 ліпеня 2011
Папярэднік Альберт Бройка
Пераемнік Лулзім Баша

Нараджэнне 4 ліпеня 1963(1963-07-04) (60 гадоў)
Тырана
Імя пры нараджэнні алб.: Edvin Kristaq Rama
Бацька Kristaq Rama
Маці Aneta Rama
Жонка Matilda Makoçi, Delina Fico і Linda Rama
Веравызнанне каталіцызм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, мастак, журналіст, баскетбаліст, скульптар
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт edirama.al (алб.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́дзі Р́ама (4 ліпеня 1963, Тырана) — албанскі палітык, баскетбаліст, артыст і мастак. Міністр культуры і спорту ў 19982000 гг. Бурмістар Тыраны ў 20002011 гг. Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Албаніі з кастрычніка 2005. Пасля пераможных для яго партыі парламенцкіх выбараў у 2013 годзе вылучаны на прэм’ера Албаніі, 15 верасня 2013 года заняў гэту пасаду.

Біяграфія

Мастацтва

Паводле адукацыі і прафесіі артыст і мастак. Напачатку 1990-х займаў пасаду прафесара мастацтва ў Албанскай Акадэміі мастацтва. У 1995 з’ехаў на вучобу ў Парыж. У 1997 падчас наведвання радзімы быў моцна збіты групай зламыснікаў.

Як прафесар Рама выдаў дзве кніжкі. Яго мастацкія працы былі прэзентаваны на шматлікіх выстаўках у краіне і за граніцай.

Удзел у палітыцы

У 1998 Рама вярнуўся з Парыжу ў Албанію на пахаванне бацькі, вядомага разьбяра. У Францыю больш не вярнуўся, бо прэм’ер Фатас Нана прапанаваў яму ў сваім кабінеце пасаду міністра культуры, моладзі і спорту, якую Рама займаў да 2000 года. Аднак сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі тады ён не стаў.

У кастрычніку 2000 прымаў удзел у мясцовых выбарах на пасаду бурмістра Тыраны як незалежны кандыдат, за падтрымкай Сацыялістычнай партыі Албаніі. Выйграў выбары, здабыўшы 55 % галасоў. 13 кастрычніка 2003 быў пераабраны дзякуючы 61 % галасоў. У выбарах 18 лютага 2007 Рама трэці раз здабыў перамогу на пасаду бурмістра сталіцы.

Будынак у Тыране, размаляваны ў характэрныя колеры з ініцыятывы Рамы

Як бурмістар Тыраны вызначыўся ў змене выгляду і забудовы гораду. Ліквідаваў нелегальныя пабудовы ў межах сталіцы, паводле яго прапановы перафарбавалі фасады мноства будынкаў у характэрныя, яркія і рознакаляровыя колеры. Распрацаваў праект Хрыстос і Зеляніна, які надаў зеляніны і стварыў новую інфраструктуру гораду. У выніку гэтага плану з’явіліся амаль 97 тысяч м² новых паркаў. За сваю дзейнасць атрымаў у 2004 годзе тытул World Mayor 2004, а ў 2005 апынуўся ў спісе European Heroes 2005 часопіса Time.

У кастрычніку 2003 Рама стаў сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі. 9 кастрычніка 2005, пасля паражэння на выбарах, замяніў Фатаса Нана на пасадзе кіраўніка партыі. 10 верасня 2013 атрымаў ад прэзідэнта Албаніі Буяра Нішані прапанову стварыць і ўзначаліць новы ўрад. Праз пяць дзён быў прызначаны на пасаду.

Зноскі

Спасылкі