Помнік | |
Гораду-Герою Ленінграду | |
---|---|
руск.: Городу-герою Ленинграду | |
59°55′52″ пн. ш. 30°21′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Уладзімір Лук’янаў |
Дата заснавання | 8 мая 1985 |
Вышыня | 36 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Гораду-Герою Ленінграду» — абеліск на плошчы Паўстання ў Санкт-Пецярбургу. Усталяваны 12 красавіка 1985 года, урачыста адкрыты 8 мая 1985 года. Аўтары манумента — архітэктары: У. С. Лук’янаў і А. І. Алымаў. Бронзавыя гарэльефы выкананы калектывам скульптараў — А. С. Чаркіным, В. Д. Свешнікавым, Б. А. Пятровым і А. А. Вінаградавым. Інжынерныя разлікі праведзены пад кіраўніцтвам спецыялістаў: В. М. Іванова і Б. Брудна.
Ленінград упершыню названы «горадам-героем» у Загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага 1 мая 1945 года. 8 мая 1965 года Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР зацверджана Палажэнне пра вышэйшую ступень адрознення — званне «Горад-Герой».