Палац | |||
Марыінскі палац | |||
---|---|---|---|
руск.: Мариинский дворец | |||
59°55′51″ пн. ш. 30°18′34″ у. д.HGЯO | |||
Краіна | Расія | ||
Месцазнаходжанне | Санкт-Пецярбург | ||
Архітэктурны стыль | эклектыка | ||
Архітэктар | А. І. Штакеншнейдэр | ||
Дата заснавання | 1839 | ||
Будаўніцтва | 1839—1844 гады | ||
Статус |
|
||
Сайт | assembly.spb.ru | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыінскі палац — адзін з палацаў Санкт-Пецярбурга, важная частка ансамбля Ісакіеўскай плошчы.
Нароўні з Зімнім і Таўрыйскім — адзін з трох «палітычных» палацаў Пецярбурга, цэнтр падзей 1917 і 1991 года. Пабудаваны ў 1839—1844 гадах па праекце архітэктара А. І. Штакеншнейдэра.
Палац размешчаны на паўднёвым боку плошчы, уздоўж Сіняга моста праз Мойку. На гэтым участку зямлі, у XVIII стагоддзі які належаў генерал-фельдмаршалу Захару Рыгоравічу Чарнышову, стаяў палац, пабудаваны ў 1762—1768 Ж. Б. Вален-Дэламотам. У 1825-39 гадах у ім размяшчалася Мікалаеўскае кавалерыйскае вучылішча .
З 1845 года палац стаў афіцыйнай рэзідэнцыяй князёў Лейхтэнбергскіх у Санкт-Пецярбургу і быў названы ў гонар дачкі Мікалая I Марыі Мікалаеўны .
У 1884 годзе Марыінскі палац быў выкуплены ў казну за 3 000 000 рублёў з растэрміноўкай на трыццаць гадоў, c 1885 года ў ім размяшчаўся Дзяржаўны савет Расійскай імперыі і Камітэт міністраў Расійскай імперыі . У красавіку 1902 года ў вестыбюлі палаца тэрарыстам быў смяротна паранены міністр унутраных спраў Д. С. Сіпягін.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Марыінскі палац заняў Часовы ўрад Расіі, які прапрацаваў тут да чэрвеня. З 7 жніўня ў ім пачала працаваць Усерасійская камісія па выбарах ва Устаноўчы сход. Пасля кастрычніка 1917 года Марыінскі палац перайшоў у распараджэнне Народнага камісарыята маёмасцяў і Вышэйшага савета народнай гаспадаркі. Пасля пераезду ў 1918 годзе ўрада ў Маскву ў Марыінскім палацы размясціліся казармы Чырвонай Арміі. Пазней яго займалі розныя ўстановы. У 1928—1929 гадах акцыянернае таварыства «Савецкі турыст» арганізавала ў ім інтэрнат на 1000 коек.
Увосень 1929 года ў Марыінскім палацы адкрылася ленінградскае аддзяленне Прамакадэміі ВСНГ СССР. Тут знаходзіліся інтэрнат акадэміі, аўдыторыі, пакоі персанала і кінатэатр. У 1940 годзе аўдыторыі і інтэрнат перайшлі Вышэйшым курсам пры ЦК ВКП(б).
У 1945—1991 гг. палац — месца працы Ленсавета.
19-22 жніўня 1991 г., падчас Жнівеньскага путчу, палац стаў цэнтрам супраціўлення ДКНС у Ленінградзе, вакол яго былі ўзведзены барыкады.
У 1991—1993 гг. — месца паседжання Петрасавета. У снежні 1993 года Петрасавет быў распушчаны ў сувязі з прыняццем новай Канстытуцыі. З 1994 года — месца паседжанняў гарадскога парламента — Заканадаўчага сходу (ЗакС) Санкт-Пецярбурга.
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810036000 |