Старшыня Еўрапейскага савета

Старшыня Еўрапейскага савета
англ.: President of the European Council
балг.: Председател на Европейския съвет
венг.: Európai Tanács elnöke
грэч. Πρόεδρος του Ευρωπαϊκού Συμβουλίου
дацк.: Formanden for Det Europæiske Råd
ісп.: Presidente del Consejo Europeo
італ.: Presidente del Consiglio europeo
лат.: Eiropadomes priekšsēdētājs
мальт.: President tal-Kunsill Ewropew
ням.: Präsident des Europäischen Rates
нідэрл.: Voorzitter van de Europese Raad
польск.: Przewodniczący Rady Europejskiej
парт.: Presidente do Conselho Europeu
рум.: Preşedintele Consiliului European
славацк.: Predseda Európskej rady
славенск.: predsednik Evropskega sveta
фінск.: Eurooppa-neuvoston puheenjohtaja
фр.: Président du Conseil européen
чэшск.: Předseda Evropské rady
шведск.: Ordförande för Europeiska rådet
эст.: Euroopa Ülemkogu eesistuja
літ.: Europos Vadovų Tarybos Pirmininkas
ірл.: Uachtarán na Comhairle Eorpaí
Эмблема Еўрапейскага савета
Эмблема Еўрапейскага савета

Пасаду займае
Шарль Мішэль
з 1 снежня 2019 года
Афіцыйная рэзідэнцыя Брусельскі сталічны рэгіён
Прызначаецца кваліфікаванай большасцю Еўрапейскага савета
Тэрмін паўнамоцтваў 2,5 года з магчымасцю перавыбрання
Пасада з’явілася 1 снежня 2009 года
Першы на пасадзе Херман ван Рампёй
Сайт european-council.europa.eu/the-president

Старшыня Еўрапейскага савета або Прэзідэнт Еўрапейскай рады — адзін з вышэйшых чыноўнікаў Еўрапейскага саюза, галоўны прадстаўнік ЕС на міжнароднай арэне. Бягучы старшыня — Шарль Мішэль.

Гісторыя

З 1975 па 2009 год пазіцыя кіраўніка Еўрапейскага савета была неафіцыйнай, яе аўтаматычна займаў на паўгода кіраўнік дзяржавы або ўрада краіны, якая была галоўнай ў савеце. Згодна з Лісабонскай дамовай Еўрапейскі савет абірае свайго старшыню кваліфікаванай большасцю тэрмінам на два з паловай гады з магчымасцю паўторнага перавыбрання яшчэ на адзін тэрмін. У выпадку неабходнасці Еўрапейскі савет можа вызваліць ад дадзенай пасады старшыню, для гэтага таксама патрабуецца кваліфікаваная большасць.

19 лістапада 2009 года на Еўрапейскім савеце першым яго старшынёй быў абраны бельгіец Херман ван Рампёй. Ван Рампей ўступіў у пасаду 1 снежня 2009 года, калі ў сілу ўступіў Лісабонскі дагавор. Яго першы тэрмін скончыўся 31 мая 2012 года. 1 сакавіка 2012 года Херман Ван Рампей быў аднагалосна пераабраны на другі тэрмін з 1 чэрвеня 2012 года па 30 лістапада 2014-га.

Абавязкі

Згодна з артыкулам 15.6 бягучай версіі Дамовы аб Еўрапейскім саюзе ў абавязкі старшыні Еўрапейскага савета ўваходзіць:

  • Старшынстваваць у савеце і накіроўваць яго працу;
  • Забяспечваць падрыхтоўку і пераемнасць працы савета ў супрацоўніцтве з Старшынёй Еўрапейскай камісіі і на аснове працы Савета па агульных справах (en:General Affairs Council);
  • Прыкладаць намаганні для дасягнення адзінства і кансенсусу ў Еўрапейскім Савеце;
  • Пасля кожнага сходу Еўрапейскага Савета прадастаўляць справаздачу аб ім Еўрапейскаму парламенту;
  • Прадстаўляць Еўразвяз на міжнароднай арэне без шкоды для ролі Вярхоўнага прадстаўніка Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі;
  • Старшыня Еўрапейскага савета не можа адначасова займаць дзяржаўныя пасады.

Зноскі

  1. Президент Евросовета смотрит в будущее с оптимизмом. Архівавана 30 снежня 2010.
  2. а б Consolidated version of the Treaty on European Union.
  3. http://www.consilium.europa.eu/uedocs/cms_data/docs/pressdata/en/ec/111607.pdf Официальное заявление Европейского совета о мерах принятых для введения в силу Лиссабонского договора (англ.