Усходнефрызская мова

Усходнефрызская мова
Саманазва Seeltersk; Seelterfräiske
Краіны Германія
Афіцыйны статус рэгіянальная мова ў Германіі
Агульная колькасць носьбітаў 2 тыс.
Статус сур’ёзная пагроза
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Заходнегерманская група
Англа-фрызская падгрупа
Фрызскі кластар
Пісьменнасць лацініца
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 stq
Atlas of the World’s Languages in Danger 346
Ethnologue stq
Linguasphere 52-ACA-ca
ELCat 3052
IETF stq
Glottolog sate1242
Вікіпедыя на гэтай мове
Фрызскія мовы на карце Еўропы. Усходнефрызская — светла-блакітным

Усхо́днефры́зская мова (саманазва: Seeltersk) — адна з трох фрызскіх моў, якія ўваходзяць у склад англа-фрызскай падгрупы заходнегерманскай групы германскай галіны індаеўрапейскае моўнай сям'і. Нярэдка мову пазначаюць вузейшым тэрмінам — Затэрла́ндская мова, разглядаючы яе як апошні жывы дыялект уласна ўсходнефрызскай мовы. Распаўсюджаная ў горадзе Затэрланд, што на захадзе нямецкай федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Цесна звязаная з паўночнафрызскай, распаўсюджанай на крайняй заходняй поўначы Германіі, і заходнефрызскай (распаўсюджаная на паўночным захадзе Нідэрландаў) мовамі, з якімі ўтварае групу фрызскіх моў.

Стараўсходнефрызская мова

Гісторыя развіцця ўсходнефрызскай мовы пачынаецца з перыяду існавання стараўсходнефрызскай мовы, на якой размаўлялі ва Усходняй Фрысландыі — гістарычным рэгіёне, які размяшчаецца паміж рэкамі Лаўэрс (Нідэрланды) і Везэр (Германія); таксама ў гэты рэгіён уваходзілі дзве невялікія мясціны на ўсходнім беразе Везэра.

Стараўсходнефрызскую мову можна падзяліць на дзве дыялектныя групы: везэрскую, распаўсюджаную на ўсходзе, і эмскую (захад арэала мовы). З XVI ст. стараўсходнефрызская паступова страціла ранейшы арэал ужывання пад ціскам навакольных ніжненямецкіх дыялектаў і заняпала.

Выміранне эмскага дыялекту датуецца перыядам прыкладна першае палавіны XVII ст. Перыяд вымірання ўсходняга (везэрскага) дыялекту прыпадае на больш позні час — к пачатку XVIII ст. Найбольш доўга дыялект пратрымаўся на востраве Вангероге, дзе апошні яго носьбіт памёр у 1953 годзе. На цяперашні час стараўсходнефрызская больш не распаўсюджана ў гістарычным рэгіёне Усходняя Фрызія, аднак многія яго жыхары дагэтуль лічаць сябе фрызамі, а свой дыялект ніжненямецкай мовы называюць словам Freesk. Гэты дыялект, у прыватнасці, характарызуецца моцным фрызскім субстратам.

Затэрландскі дыялект

Апошнім жывым дыялектам стараўсходнефрызскай мовы з'яўляецца адзін з дыялектаў эмскай дыялектнай групы — затэрландскі дыялект, пад якім часцей за ўсё і маюць на ўвазе тэрмін усходнефрызская мова. Дыялект распаўсюджаны ў Затэрландзе, які знаходзіцца на поўдзень ад уласна Усходняй Фрызіі. Як мяркуюць даследчыкі, тэрыторыя сучаснага Затэрланда была каланізавана фрызамі Усходняй Фрызіі ў ХІ ст. Дзякуючы знаходжанню Затэрланда сярод непраходных балот і высокаму статусу дыялекту ў параўнанні з ніжненямецкай сярод жыхароў рэгіёна затэрландскі дыялект здолеў добра захавацца на працягу стагоддзяў. Сярод іншых фактараў, што паспрыялі захаванню мовы, адзначаецца таксама і той факт, што па заканчэнні Трыццацігадовай вайны Затэрланд стаў часткай мюнстэрскага біскупства, якое прытрымлівалася каталіцкае царквы, у адрозненне ад астатняй Усходняй Фрызіі, якая на той час ужо стала пратэстанцкай. Гэта стала прычынай абмежавання кантактаў Затэрланда з паўночнымі пратэстанцкімі тэрыторыямі, што таксама магло паўплываць на большае захаванне мовы ў Затэрландзе.

Носьбіты

На цяперашні час ацэнкі ў колькасці носьбітаў усходнефрызскай мовы адрозніваюцца слаба. Агульнае насельніцтва Затэрланда складае прыкладна 10 000 чал., з іх на ўсходнефрызскай размаўляе каля 2250 чал. Паводле некаторых іншых ацэнак на мове можа добра размаўляць каля 2000 чал., з іх крыху менш за палавіну з'яўляюцца носьбітамі ўсходнефрызскай. Падаюцца таксама і іншыя звесткі, згодна з якімі колькасць носьбітаў можа складаць значна большую лічбу, амаль у шэсць з палавінай тыс. чал. Лінгвістычны партал Ethnologue, спасылаючыся на звесткі Салмінена на 2007 год, указвае колькасць носьбітаў у 1000 чал.

Пераважная большасць носьбітаў належыць да старэйшага пакалення, з-за чаго мова знаходзіцца пад сур'ёзнай пагрозай знікнення. Між тым, расце колькасць маладых носьбітаў усходнефрызскай мовы, якія выхоўваюць сваіх дзяцей на гэтай мове.

Развіццё

Двухмоўны знак на нямецкай і ўсходнефрызскай (другі радок)

Намаганні па падтрымцы мовы прыкладае арганізацыя Seelter Buund (бел.: «Затэрландскі саюз»).

Побач з паўночнафрызскай і пяццю іншымі мовамі ўсходнефрызская трапіла ў спіс рэгіянальных моў, якія падтрымліваюцца Германіяй паводле Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, ратыфікаванай у 1998 годзе. На працягу апошняга стагоддзя развіваецца літаратура на мове.

Асноўная характарыстыка

Фанетыка

Усходнефрызская фанетыка лічыцца вельмі архаічнай, асабліва ў дачыненні да старафрызскай мовы. Ніжэй прыведзена фанетыка паводле даследаванняў Марана Форта.

  • Галосныя:
    • Монафтонгі:

Зычны /r/ у складзе часта рэалізуецца як галосны .

Кароткія галосныя:

Літара Гук
(паводле IPA)
Прыклад
a fat (тлусты)
ä Sät (нядоўга)
e ze (яны)
i Lid (канечнасць)
o Dot (немаўля)
ö bölkje (крычаць)
u Buk (кніга)
ü Jüpte (глыбіня)

Паўдоўгія:

Літара Гук Прыклад
ie Piene (боль)
uu kuut (кароткі)

Доўгія:

Літара Гук Прыклад
aa Paad (шлях)
ää tään (тонкі)
ee Dee (цеста)
íe Wíek (тыдзень)
oa doalje (супакойваць)
oo Roop (вяроўка)
öä Göäte (жолаб)
üü Düwel (д'ябал)
úu Múus (мыш)
    • Дыфтонгі:
Літара Гук Прыклад
ai Bail (заклад)
au Dau (раса)
ääu sääuwen (сам)
äi wäit (вільготны)
äu häuw (штуршок, удар)
eeu skeeuw (касы́)
ieu Grieuw (перавага)
íeu íeuwen (раўніна)
iu Kiuwe (падбародак)
oai toai (жорсткі)
oi floitje (свістаць)
ooi swooije (качаць)
ou Bloud (кроў)
öi Böije (парыў ветру)
uui truuije (пагражаць)
üüi Sküüi (падліўка)
  • Зычныя:
    • Выбухныя:

На цяперашні час выбухныя ўсходнефрызскай мовы аглушыліся. Між тым, звонкае вымаўленне захоўваецца ў пажылых носьбітаў.

Літара Гук Прыклад
p Pik (крок)
t Toom (аброць)
k koold (халодны)
b Babe (бацька)
d Dai (дзень)
g Gäize (гусь)
    • Фрыкатывы:
Літара Гук Прыклад
g Gäize (гусь), Ploug (плуг)
f Fjúur (агонь)
w Woater (вада)
v iek skräive (я крычу)
s säike (шукаць), zuuzje (шаргацець)
ch truch (праз, цераз)
h hoopje (спадзявацца)
    • Іншыя:
Літара Гук Прыклад
m Moud (мужнасць)
n näi (новы)
ng sjunge (спяваць)
j Jader (вымя)
l Lound (зямля )
r Roage (жыта)
w Kiuwe (падбародак)

Дыялектны падзел

Затэрландскі дыялект падзяляецца на тры гаворкі, якія адпавядаюць тром асноўным сёлам муніцыпалітэта Затэрланд: рамсласкую, шарэльскую і струклінгенскую. Статус літаратурнай мовы замацаваны на рамсласкай гаворцы. Усе тры гаворкі з'яўляюцца ўзаемназразумелымі.

Прыклад тэксту

Прыклад тэксту на ўсходнефрызскай і параўнанне ўсходнефрызскай мовы з некаторымі іншымі германскімі мовамі на прыкладзе гэтага тэксту.

Усходнефрызская:

Die Wänt strookede dät Wucht uum ju Keeuwe un oapede hier ap do Sooken.

Паўночнафрызская (бекінгардскі або моорынскі дыялект):

Di dreng aide dåt foomen am dåt kan än mäket har aw da siike.

Заходнефрызская:

De jonge streake it famke om it kin en tute har op 'e wangen.

Усходнефрызскі дыялект ніжненямецкай мовы:

De Jung straktde dat Wicht üm't Kinn to un tuutjede hör up de Wangen.

Нямецкая:

Der Junge streichelte das Mädchen ums Kinn und küsste sie auf die Wangen.

Нідэрландская:

De jongen aaide/streelde het meisje over haar kin en kuste haar op haar wangen.

Афрыкаанс:

Die seun streel die meisie oor haar ken en soen haar op haar wange.

Англійская:

The boy stroked the girl on the chin and kissed her on the cheeks.

Пераклад:

Хлопчык пагладзіў дзяўчынку на падбародку і пацалаваў яе ў шчокі.

Зноскі

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. Stellmacher, Dieter. Das Saterland und das Saterländische. — Florian Isensee GmbH, 1995. — ISBN 978-3-89598-567-6.
  3. Fort, Marron C. Das Saterfriesische / Munske. — 2001.
  4. Saterfriesisch | Ethnologue
  5. Versloot, Arjen. Grundzüge Ostfriesischer Sprachgeschichte. — Munske, 2001.
  6. Fort, Marron C. Das Saterfriesische / Munske. — 2001. — С. 411-412.
  7. Fort, Marron C. Saterfriesisches Wörterbuch. — Hamburg, 1980. — С. 64-65.

Літаратура

  • Fort, Marron C. (1980): Saterfriesisches Wörterbuch. Hamburg: Helmut Buske.
  • Kramer, Pyt (1982): Kute Seelter Sproakleere — Kurze Grammatik des Saterfriesischen. Rhauderfehn: Ostendorp.
  • Stellmacher, Dieter (1998): Das Saterland und das Saterländische. Oldenburg.

Спасылкі