Пенсільванска-нямецкі дыялект | |
---|---|
Саманазва | Pennsilfaanisch-Deitsch, Pennsilfaani-Deitsch |
Краіны | Канада, ЗША |
Рэгіёны | ЗША: Індыяна, Ілінойс, Пенсільванія, Агая; Канада: Антарыа і інш. |
Агульная колькасць носьбітаў | 250 000—300 000 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскі алфавіт |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | pdc |
Ethnologue | pdc |
ELCat | 8429 |
IETF | pdc |
Glottolog | penn1240 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Пенсільва́нска-няме́цкі дыяле́кт (англ.: Pennsylvania Dutch, Pennsylvania German) — традыцыйная мова пенсільванскіх немцаў, адзін з нямецкіх дыялектаў у дыяспары, распаўсюджаны ў невялікіх абшчынах у Паўночнай Амерыцы. Агульная колькасць носьбітаў ацэньваецца ў 250—300 тысяч чалавек.
Пенсільванска-нямецкі дыялект узыходзіць да (рэйнска-)пфальцкага дыялекту, які ўваходзіць у рэйнскафранкскую гаворку заходнесярэдненямецкай групы сярэдненямецкіх дыялектаў верхненямецкага кластара («мовы»).
На пенсільванска-нямецкім дыялекце размаўляюць нашчадкі перасяленцаў XVII—XVIII стагоддзяў з Заходняй і Паўднёвай Германіі. У наш час ён захоўваецца ў жывых зносінах толькі ў сельскіх абшчынах амішаў і менанітаў.