28 верасня — дзвесце семдзесят першы (дзвесце семдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
480 да н.э.: У Саламінскім праліве (Эгейскае мора) адбылася марская бітва, у якой грэчаскі флот (больш за 350 трыер) пад камандаваннем спартанца Эўрыбіяда і стратэгічным кіраўніцтвам Фемістокла разграміў персідскі флот (800 караблёў).
1921: У Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе хто прызнае Рыжскі мірны дагавор (пач. 25.9.1921).