Australopithecus bahrelghazali

Australopithecus bahrelghazali
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Australopithecus bahrelghazali Brunet et al., 1995


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  52570092
FW  83056

Australopithecus bahrelghazali — як мяркуецца, самастойны від аўстралапітэка, сямейства гамінід, які жыў каля 3,5-3,0 мільёнаў гадоў таму.

Знаходка

Гэта самая заходняя знаходка аўстралапітэка. Выяўленая ў 1995 годзе французскім палеантолагам Мішэлем Брунэ на тэрыторыі старажытнага рачнога рэчышча Бахр-эль-Газаль ў Чадзе. Яна ўяўляе сабой верхнюю сківіцу з сямю зубамі. Паколькі раней астанкі аўстралапітэкаў выяўляліся толькі ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы, дадзеная знаходка стала сведчаннем даволі шырокага распаўсюджвання роду.

Сумневы ў відавым статусе

Многія антраполагі мяркуюць, што аўстралапітэк Бахр-эль-газальскі не з’яўляецца самастойным відам. Яны адносяць яго да Australopithecus afarensis з-за падабенства знойдзенага матэрыялу. Але ёсць і адрозненні: малыя карэнныя зубы ў A. bahrelghazali маюць па тры кораня, а у A. afarensis — два ці адзін.

Зноскі

  1. а б Австралопитек бахр-эль-газальский Архівавана 21 кастрычніка 2008. — Глоссарий РУДН.
  2. Australopithecus bahrelghazali (англ.) — Michigan State University.
  3. а б Полный перечень всех описанных на ноябрь 2004 видов гоминид (рис.) Архівавана 15 кастрычніка 2011. — Происхождение и эволюция человека.

Спасылкі