Continental Airlines

Continental Airlines
ІАТА
CO
ІКАА
COA
Пазыўны
CONTINENTAL
Дата заснавання 1934
Спыненне дзейнасці 2012
Порт прыпіскі Міжнародны аэрапорт Х'юстан (Інтэркантынентал)
Дэвіз Work Hard. Fly Right.
Хабы
Альянс
Кірункі 283
Уваходзіць у United Continental Holdings, Inc.
Штаб-кватэра Х'юстан, Тэхас, Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Кіраўніцтва Джэфры А. Смісек (CEO і прэзідэнт)
Зейн Роўв(CFO)
Сайт: http://www.united.com

Continental Airlines, Inc., (бел.: Кантыне́нтэл Эйрлайнз) (NYSE: CAL), — чацвёртая па велічыні авіякампанія Злучаных Штатаў Амерыкі са штаб-кватэрай у Х’юстане, штат Тэхас, член глабальнага авіяцыйнага альянсу пасажырскіх перавозак «Star Alliance» з 2009 года. 1 кастрычніка 2010 года «Continental Airlines» афіцыйна злілася з кампаніяй «United Airlines». Новы авіяперавозчык будзе працаваць пад брэндам «United Airlines», з выкарыстаннем лагатыпа «Continental Airlines». Новая авіякампанія стала найбуйнейшым авіяперавозчыкам у свеце.

«Кантынентал» выконвае больш за 3 тысяч рэйсаў у дзень у звыш 190 пунктаў прызначэння за межамі краіны і ў 151 аэрапорт на тэрыторыі ЗША. Маршрутная сетка перавозчыка ахоплівае гарады Канады, Лацінскай Амерыкі, Еўропы, Злучаных Штатаў Амерыкі і краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Авіякампанія эксплуатуе ў якасці сваіх галоўных хабаў Міжнародны аэрапорт Ньюарка Ліберці, Міжнародны аэрапорт Х’юстан (Інтэркантынентал), Міжнародны аэрапорт Кліўленда Хопкінс і Міжнародны аэрапорт імя Антоніа Вон Пата. У аэрапорце Гуама базуецца даччынае падраздзяленне авіякампаніі — Continental Micronesia, якая злучае сваімі рэйсамі рэгіён Мікранезіі з гарадамі Усходняй Азіі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Ганалулу і з аўстралійскім горадам Кэрнс.

«Continental Airlines» з’яўляецца мінарытарным уладальнікам авіякампаніі «ExpressJet Airlines», якая працуе пад гандлёвай маркай «Continental Express», але кіруецца незалежным кіраўніцтвам і мае ўласныя размешчаныя акцыі. Невялікія авіяперавозчыкі «Cape Air», «Colgan Air», «CommutAir» і «Gulfstream International Airlines» працуюць пад брэндам «Continental Connection», кампанія «Chautauqua Airlines» — пад маркай «Continental Express», аднак сама «Кантынентал» не мае ў гэтых авіякампаніях сваёй долі ўласнасці.

З верасня 2005 года «Кантынентал» з’яўляецца паўнапраўным членам альянсу «SkyTeam», у якім мае шчыльныя партнёрскія адносіны з авіякампаніямі «Northwest Airlines», «Delta Air Lines», «Air France», KLM, «Aeromexico» і «Alitalia», а таксама код-шэрынгавыя дагаворы з чыгуначнай кампаніяй «Amtrak», якая працуе на рынку паўночна-ўсходняй часткі ЗША, з «US Helicopter», выконваючай верталётныя перавозкі з Міжнароднага аэрапорта Ньюарка (Ліберці) у Манхэтэн, і з французскай чыгуначнай кампаніяй «SNCF French Rail». У студзені 2009 года «Кантынентал» абвясціла пра выхад з 24 кастрычніка 2009 года з альянсу «SkyTeam» і плануемае ўваходжанне ў іншы авіяцыйны альянс «Star Alliance» ужо на наступны дзень — 25 кастрычніка.

Зноскі

  1. Norwood, Tom; Wegg, John (2002). North American Airlines Handbook (3rd ed.). Sandpoint, ID: Airways International. ISBN 0-9653993-8-9. Архівавана з арыгінала 28 лістапада 2016. Праверана 11 студзеня 2022.
  2. Continental Airlines To Leave SkyTeam To Join Star Alliance Архівавана 28 чэрвеня 2008. (Official Press Release: June 19, 2008)
  3. "Continental Airlines Announces New Policy for Same-Day Flight Changes". Continental Airlines. 3 ліпеня 2008. Архівавана з арыгінала 15 студзеня 2010.
  4. «Continental now USA’s 4th-biggest airline, passing Northwest», USA Today notes Continental overtaking Northwest according to a Bloomberg News study
  5. United Airlines становіцца найбуйнейшым у свеце авіяперавозчыкам
  6. "Directory: World Airlines". Flight International. 2007-04-03. p. 68.
  7. "Continental Air Leaving SkyTeam Oct 24 To Join Star Alliance". CNNMoney.com. 29 студзеня 2009. Архівавана з арыгінала 2 лютага 2009.

Спасылкі