Google Earth

Google Earth
Выява лагатыпа
Тып віртуальны глобус
Аўтар Google
Распрацоўшчык Google і Michael T. Jones
Напісана на C++
Інтэрфейс Qt
Аперацыйная сістэма Windows, macOS і Linux
Мовы інтэрфейсу некалькі моў
Першы выпуск 11 чэрвеня 2001
Апошняя версія
  • Windows: 7.3.6.9345 (64-bit) (3 студзеня 2023)
  • Linux: 7.3.6 (26 кастрычніка 2022)
Ліцэнзія бясплатнае праграмнае забеспячэнне
Сайт earth.google.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Google Earth — камп’ютарная праграма, якая праецыруе спадарожнікавыя здымкі Зямлі на віртуальную паверхню сферы. Акрамя гэтага, праграма змяшчае шмат картаграфічнай інфармацыі. Першапачаткова праграма называлася EarthViewer 3D і была разробленая кампаніяй «Keyhole, Inc.», якую набыла Google у 2004 годзе і зрабіла праект агульнадаступным. Існуе тры розныя ліцэнзіі: бескаштоўная, з абмежаваным функцыяналам; Google Earth Plus (скасаваная), з дадатковымі функцыямі; і Google Earth Pro ($400/год), якая прызначаная для камерцыйнага выкарыстання.

У 2005 годзе праект быў пераназваны, і пад назвай Google Earth дагэтуль распаўсюджваецца для сістэм, якія працуюць на Windows 2000 і вышэй, Mac OS X 10.3.9 і вышэй, Linux версіі 2.4 ці вышэй, а таксама на FreeBSD. Акрамя гэтага, Google Earth існуе як браўзернае пашырэнне, якое выйшла 28 мая 2008 года. З 28 кастрычніка 2008 года Google Earth працуе на платформе iPhone OS, яго можна запампаваць у App Store.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Калекцыі файлаў KMZ

Дынамічныя пласты (KML) для загрузкі ў Google Earth