Google Talk | |
---|---|
Тып | Сістэма імгненнага абмену паведамленнямі |
Распрацоўшчык | |
Аперацыйная сістэма | Android, BlackBerry OS, BlackBerry 10, Linux, Maemo, webOS, Windows Mobile, iOS, Windows, ChromeOS, macOS, Debian і openSUSE |
Мовы інтэрфейсу | карэйская, нідэрландская, польская, партугальская мова і турэцкая мова |
Першы выпуск | 24 жніўня 2005 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія |
Сайт | web.archive.org/web/2013… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Google Talk (Гугл Ток, таксама GTalk — Джы-Ток) — спынены месэнджар ад Google з функцыямі абмена тэкставымі паведамленнямі і галасавой сувязі (VoIP). Першая бэта-версія выйшла 24 жніўня 2005 года.
Для абмену інфармацыі праграма выкарыстоўвала адкрыты пратакол XMPP, што рабіла магчымым абмен інфармацыяй з карыстальнікамі Jabber. VoIP у GTalk быў рэалізаваны праз пратакол падобны да Jingle. Пра механізм працы сервераў Talk публічна нідзе не паведамлялася.
Асобныя праграмы Google Talk былі даступныя для аперацыйных сістэм Microsoft Windows, Android, BlackBerry OS і ChromeOS. У сакавіку 2007 года быў выпушчаны Google Talk Gadget, модуль Talk на аснове Adobe Flash, які можна было дадаць на любую вэб-старонку, што дазваляла размаўляць у чаце з выкарыстаннем любой аперацыйнай сістэмы, якая падтрымлівала Adobe Flash Player. Мноства іншых XMMP-кліентаў таксама былі сумяшчальнымі з Google Talk, таму пытанняў з адсутнасцю падтрымкі на пэўных платформах не ўзнікала.
У красавіку 2012 года было абвешчана, што Google закрывае мабільную веб-праграму для Google Talk. На канферэнцыі Google I/O Conference 2013 Google абвясціла аб замене Google Talk на Google Hangouts. У лютым 2015 года Google спыніла распрацоўку кліента для Windows і рэкамендавала карыстальнікам выкарыстоўваць замест гэтага Google Hangouts на платформе браўзера Chrome. У чэрвені 2020 Google пачала пераносіць сваіх карыстальнікаў з Google Hangouts у Google Chat і Google Meet.