Lincoln Town Car — амерыканскі шасцімесцавы поўнапамерны заднепрывадны легкавы аўтамабіль катэгорыі «люкс» з рамным шасі. Вырабляўся канцэрнам Ford Motor Company пад брэндам Lincoln з 1981 па 2011 год.
Lincoln Town Car і пабудаваныя на той жа платформе Panther, што і мадэлі Mercury Grand Marquis і Ford Crown Victoria, і з'яўляюцца апошнімі з традыцыйных амерыканскіх поўнапамерных седанаў, росквіт якіх прыпаў на шасцідзясятыя – першую палову сямідзясятых гадоў XX стагоддзя. Астатнія паўночнаамерыканскія аўтамабілі катэгорыі fullsize у нашыя дні хоць фармальна і лічацца аднакласнымі з мадэлямі платформы Panther, але на самой справе істотна саступаюць ім па знешніх габарытах і моцна адрозніваюцца ад іх канструктыўна; у прыватнасці, да нядаўняга часу практычна ўсе яны мелі прывад на пярэднія колы, большасць абсталёўваецца шасціцыліндравымі рухавікамі, і ні адзін з іх не мае асобнай ад кузава рамы.
Назва Town Car (бел.: гарадскі седан, калька з фр.: Sedan de ville ) мела працяглую гісторыю ў мадэльным шэрагу кампаніі Ford. Першапачаткова так абазначаўся асаблівы тып лімузіна, папулярны ў 1920-х гадах, які меў закрыты пасажырскі салон ззаду і адкрыта размешчанае сядзенне кіроўцы спераду.
Першы Lincoln, які насіў гэтае імя, быў пабудаваны ў 1922 годзе асабіста для Генры Форда. Пасля гэтага яно не выкарыстоўвалася да 1959 года, калі з'явіўся Lincoln Continental Town Car — асаблівая версія лімузіна на базе серыйнага Lincoln Continental. Наступнае выкарыстанне назвы належыць толькі да 1969 года, калі пакупнікам Lincoln Continental быў прапанаваны пакет опцый Town Car, які ўключаў палепшанае аздабленне інтэр'ера і экстэр'ера аўтамабіля. У такім выглядзе выкарыстоўвалася да 1981 года, калі Lincoln Town Car з'явіўся ўжо ў якасці самастойнай мадэлі.
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
У 1989 годзе для Джоржа Буша новы прэзідэнцкі аўтамабіль быў пабудаваны на базе Lincoln Town Car.
Для аўтамабіля быў пабудаваны новы браніраваны кузаў з кулятрывалым шклом. Паколькі вага машыны істотна павялічылася, было ўнесена шмат дапрацовак у канструкцыю шасі: раму, падвеску, тармазы, колы і шыны, была павялічана магутнасць рухавіка. Падвеска пярэдніх і задніх колаў была дапоўненая пнеўмабалонамі. Ціск паветра кантраляваўся электронікай, якая падтрымлівала сталы дарожны прасвет.
Салон аўтамабіля разделены празрыстай перагародкай і мае дзве незалежныя сістэмы вентыляцыі і ацяплення. Для асвятлення задняй часткі салона служаць лампы дзённага святла. Справа ад сядзення прэзідэнта размешчаны радыётэлефон спецсувязі.
Другое пакаленне з'явілася ў 1990 годзе. Дызайн распрацоўваўся пры ўдзеле англійскай фірмы IAD (International Auto Design).
Спачатку седан камплектаваўся рухавіком 5,0 V8 Windsor (150-160 к.с.) ад машыны мінулага пакалення, але ўжо з 1991 года яму на змену прыйшоў рухавік сямейства Modular — V-падобны 8-цыліндравы, аб'ёмам 4,6 л, які развіваў магутнасць 190 альбо 210 к.с. Трансмісія: 4-дыяпазонная, аўтаматычная, з электронным селектарам. Задні мост мог мець перадатачны лік 3,08 або 3,55 (для машын, прызначаных для пераабсталявання ў лімузіны, або буксіроўкі прычэпаў-кемпераў). Тормазы на ўсіх колах — дыскавыя, з сервапрывадам і АБС.
Прапаноўваліся тры варыянты аздаблення салона: Executive, Signature і Cartier. У дадатак да трох стандартных кампектацый, Лінкальн вырабіў шэраг спецыяльных серый:
У 2006 годзе Ford разглядаў пытанне аб спыненні вытворчасці састарэлага Town Car у сувязі з закрыццём завода Wixom Assembly Plant у горадзе Уіксам, штат Мічыган. У рэшце рэшт мадэль была захаваная, аднак яе вытворчасць была перанесена ў Канаду, на завод St. Thomas Assembly у горадзе Талбатвіль, Антарыа, які ўжо займаўся выпускам іншых аўтамабіляў на платформе Panther. Першы аўтамабіль сышоў з яго канвеера 10 студзеня 2008 года.
Нягледзячы на паступовае падзенне ўзроўню продажаў, Town Car быў адным з самых прадаваных амерыканскіх аўтамабіляў катэгорыі «люкс». Акрамя гэтага, ён знаходзіў добры попыт у краінах Сярэдняга Усходу (пераважна Кувейт і Саудаўская Аравія), дзе поўнапамерныя седаны амерыканскай вытворчасці традыцыйна карысталіся вялікай папулярнасцю.
У жніўні 2011 года Lincoln Town Car быў зняты з вытворчасці.
Год | ЗША |
---|---|
1994 | 120 191 |
1995 | 92 673 |
1996 | 93 598 |
1997 | 92 297 |
1998 | 97 547 |
1999 | 84 629 |
2000 | 81 399 |
2001 | 66 859 |
2002 | 59 312 |
2003 | 56 566 |
2004 | 51 908 |
2005 | 47 122 |
2006 | 39 295 |
2007 | 26 739 |
2008 | 15 653 |
2009 | 11 375 |
2010 | 11 264 |
2011 | 9 460 |
2012 | 1 001 |
Lincoln Town Car на Вікісховішчы |