Rosa kokanica

Rosa kokanica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rosa kokanica (Regel) Regel ex Juz., 1941

Сінонімы
  • Rosa platyacantha var. kokanica Regel basionym
  • Rosa platyacantha var. variabilis Regel
  • Rosa xanthina var. kokanica Boulenger

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836409
NCBI  2282112
EOL  637822
GRIN  t:409189
IPNI  733009-1
TPL  rjp-11779

Rosa kokanica — шматгадовы куст; від роду Ружа сямейства Ружавыя.

Тып з Сярэдняй Азіі.

Статус Rosa kokanica не вызначаны канчаткова. Часта гэты від апісваецца пад назвамі Rosa divina Sumnev. ці Rosa sumneviczii Korotkova. Формы Rosa kokanica з густа апушанымі і залозістымі маладымі парасткамі вызначаюць, як Rosa ovczinnikovii Koczk..

Паходжанне і распаўсюджанне

Цэнтральная Азія, Афганістан. Па дадзеных Germplasm Resources Information Network): Афганістан, Іран, Казахстан, Манголія, Кітай (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён).

Сустракаецца на вышынях ад 800 да 2800 метраў над узроўнем мора.

Батанічнае апісанне

Rosa divina на паштовай марцы Узбекістана

Куст вышынёй да 1,5—2 метра.

Маладыя галіны карычневыя, голыя або густа апушаныя. Калючкі размешчаны нерэгулярна, светла-карычневыя, прамыя або выгнутыя, паступова пашыраюцца да аснавання.

Лісце 4,5—8 см даўжынёй.

Лісточкі 5-7 (-9) да 15 (-20) мм, эліптычныя або яйкападобныя, радзей круглявыя або зваротналанцэтныя, як правіла, знізу апушаныя, з абодвух бакоў залозістыя, радзей гладкія.

Прылісткі вузкія.

Кветкі звычайна адзінкавыя, пазухавыя, і без прыкветкаў, жоўтыя, 2-4(6) см у дыяметры. Кветаножкі гладкія, радзей пакрытыя жорсткімі валасінкамі, часам апушаныя.

Чашалісцікі ў колькасці 5, не пашыраны на вяршыні, суцэльныя, рэдка з 2-3 часткамі ў верхняй частцы.

Пялёсткі ў колькасці 5, бледна-жоўтыя ці белыя, шырока зваротнаяйкападобныя, на вяршыні выемкавыя.

Плады да 15 мм у дыяметры, шарападобныя або грушападобныя, фіялетава-карычневыя або цёмна-карычневыя.

Цвіценне ў маі — ліпені.

У культуры

Зоны марозаўстойлівасці: 6b—9b.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Rosa kokanica на сайте Flora of Pakistan eFloras.org
  4. Roger Phillips, Martyn Rix. Roses. — Random House, 1988. — ISBN 0394758676.
  5. Rosa kokanica на сайте Chinese Plant Names, eFloras.org
  6. R. kokanica на сайте HelpMeFind.com

Літаратура

  • A. D. Dzhangaliev, T. N. Salova, P. M. Turekhanova. The Wild Fruit And Nut Plants Of Kazakhstan. — 2002.