Аляксандр Іванавіч Купрын | |
---|---|
Александр Иванович Куприн | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 жніўня (7 верасня) 1870 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 1938 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Лізавета Марыцаўна Гейнрых |
Дзеці | Ксения Аляксандраўна Купрына |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, лётчык, раманіст, сцэнарыст, паэт, дзіцячы пісьменнік, празаік |
Гады творчасці | 1889 — 1934 |
Кірунак | натуралізм[d] |
Жанр | апавяданне, аповесць, публіцыстыка і фантастыка |
Мова твораў | руская |
Дэбют | «Апошні дэбют» (1889). |
Прэміі |
Пушкінская прэмія (1909) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Іванавіч Купрын (руск.: Александр Иванович Куприн; 26 жніўня (7 верасня) 1870, Нараўчат, Пензенская губерня — 25 жніўня 1938, Ленінград) — рускі пісьменнік. Прозвішча Купрын паходзіць ад назвы рэчкі ў Тамбоўскай губерні — Купры.
Нарадзіўся 26 жніўня (7 верасня н.с.) 1870 года ў вёсцы Нараўчат Пензенскай губерні ў сям’і дробнага чыноўніка, які памёр праз год пасля нараджэння сына. Маці (са старажытнага роду татарскіх князёў Куланчакавых) пасля смерці мужа пераехала ў Маскву, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва будучага пісьменніка. З шасці гадоў хлопчык быў аддадзены ў Маскоўскі Разумоўскі пансіён (сіроцкі), адкуль выйшаў у 1880 годзе. У той жа год паступіў у Маскоўскую ваенную гімназію, пазней ператвораную ў Кадэцкі корпус. Пасля заканчэння вучэння працягнуў ваенную адукацыю ў Аляксандраўскім ваенным вучылішчы (1888—1890). Пасля апіша сваё «ваеннае юнацтва» ў аповесцях «На пераломе (Кадэты)» і ў рамане «Юнкера». Ужо тады марыў стаць «паэтам або раманістам».
Першым літаратурным досведам Купрына былі вершы, якія засталіся ненадрукаванымі. Першы твор, які ўбачыў свет, — апавяданне «Апошні дэбют» (1889).
Скончыўшы ў 1890 годзе ваеннае вучылішча, Купрын ў чыне падпаручніка быў залічаны ў пяхотны полк, які стаяў ў Падольскай губерні. Афіцэрскае жыццё, якое ён вёў на працягу чатырох гадоў, дала багаты матэрыял для яго будучых твораў. У 1893—1894 у пецярбургскім часопісе «Рускае багацце» выйшлі яго аповесць «Упоцемку» і апавяданні «Месяцавай ноччу» і «Дазнанне». У 1894 Купрын выйшаў у адстаўку і пераехаў у Кіеў, не маючы ніякай грамадзянскай прафесіі і маючы малы жыццёвы досвед. У наступныя гады шмат вандраваў па Расіі, змяніў мноства прафесій, прагна назапашваў жыццёвыя ўражанні, якія сталі асновай яго будучых твораў.
У 1890-я апублікаваў нарыс «Юзаўскі завод» і аповесць «Малох», апавяданні «Лясная глуш», «Пярэварацень», аповесці «Алеся» і «Кэт» («Прапаршчык армейскі»).