Людвіг Больцман

Людвіг Больцман
Ludwig Eduard Boltzmann
Дата нараджэння 20 лютага 1844(1844-02-20)
Месца нараджэння Вена, Аўстрыйская імперыя
Дата смерці 5 верасня 1906(1906-09-05) (62 гады)
Месца смерці Дуіна, Італія
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Henriette Boltzmann
Дзеці Henriette Boltzmann і Ida Boltzmann
Род дзейнасці фізік, хімік, выкладчык універсітэта, матэматык, філосаф, фізік-тэарэтык
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі (1866)
Альма-матар Венскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік І. Стэфан
Вядомыя вучні П. Эрэнфест
М. Смалухоўскі
Ф. Хазенерль
Г. Херглотц
Вядомы як заснавальнік статыстычнай механікі і малекулярна-кінетычнай тэорыі
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лю́двіг Бо́льцман (ням.: Ludwig Eduard Boltzmann, 20 лютага 1844, Вена, Аўстрыйская імперыя — 5 верасня 1906, Дуіна, Італія) — аўстрыйскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў класічнай статыстычнай фізікі і малекулярна-кінетычнай тэорыі. Член Венскай (1895), Пецярбургскай (1899) і іншых акадэмій навук.

Біяграфія

Надмагільны помнік Больцману на Цэнтральных могілках у Вене, з бюстам і формулай энтрапіі.

Скончыў Венскі ўніверсітэт (1866). Прафесар універсітэтаў у Грацы (1869—1873, 1876—1889), Вене (1873—1876, 1894—1900 і з 1903), Мюнхене (1889—1894) і Лейпцыгу (1900—1902).

Навуковы ўклад

Навуковыя працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэрмадынаміцы, тэорыі выпрамянення, матэматыцы, механіцы і інш.

Разам з Дж. К. Максвелам распрацаваў статыстыку Больцмана, устанавіў сувязь паміж энтрапіяй і тэрмадынамічнай імавернасцю (гл. прынцып Больцмана), заклаў асновы тэорыі неабарачальных працэсаў, у 1884 тэарэтычна адкрыў адзін з законаў цеплавога выпрамянення (гл. закон выпрамянення Стэфана—Больцмана).

Адстойваў матэрыялістычныя пазіцыі ў фізіцы і тэорыі пазнання, абвергнуў гіпотэзу «цеплавой смерці» Сусвету.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі