Нацыянальная бібліятэка Эстоніі

Нацыянальная бібліятэка Эстоніі
эст.: Eesti Rahvusraamatukogu
Краіна
Адрас Harju maakond, Tallinn, Kesklinna linnaosa, Endla tn 3 // Tõnismägi 2
Заснавана 1918
Іншая інфармацыя
Супрацоўнікі
  • 282 чал. (2017)
Вэб-сайт nlib.ee
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная бібліятэка Эстоніі (эст.: Eesti Rahvusraamatukogu, афіцыйная абрэвіятура — RR) — бібліятэка, заснаваная ў 1918 годзе, з’яўляецца адной з чатырох найбуйнейшых бібліятэк краіны. Бібліятэка выконвае функцыі нацыянальнай і парламенцкай бібліятэкі і спецыялізуецца на камплектаванні літаратуры па грамадскіх і гуманітарных навуках. Бібліятэка з’яўляецца публічна-прававой юрыдычнай асобай і кіруецца ў сваёй дзейнасці законам аб Нацыянальнай бібліятэцы (Eesti Rahvusraamatukogu seadus, прыняты 19.03.1998, зацверджаны 25.04.1998), іншымі прававымі актамі, а таксама Статутам бібліятэкі. Галоўным калегіяльным органам кіравання з’яўляецца Савет бібліятэкі, члены якога прызначаюцца эстонскім парламентам.

Зноскі