Харальд I Сінязубы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
дацк.: Harald Blåtand | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Горм Стары | ||||||
Пераемнік | Токе Гормсан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
911 |
||||||
Смерць |
1 лістапада 985 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Кнютлінгі | ||||||
Бацька | Горм Стары | ||||||
Маці | Ціра[d] | ||||||
Жонка | Гунхільда, Това Абадрыцкая і Гірыд Шведская | ||||||
Дзеці | Свен I Вілабароды, Ціра Дацкая, Хокан Харальдсан і Гунхільда | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харальд I Сінязубы Гормсан (дацк.: Harald Blåtand, нарв.: Harald Blåtann; 930-я—1 лістапада 986?) — кароль Даніі і Нарвегіі. Паводле распаўсюджанай версіі атрымаў мянушку з-за цёмнага колеру зубоў; слова blå у той час азначала значна цямнейшы колер, чым сіні. Атрымаў трон у спадчыну ад свайго бацькі Горма Старога, у гонар якога ўсталяваў адзін з рунных камянёў у Елінгу (Малы, або камень Горма). Святы Каталіцкай царквы.
Пры Харальдзе I у 965 годзе Данія афіцыйна прыняла хрысціянства. Гэта рашэнне, галоўным чынам, было прадыктавана палітычнымі выгодамі такога кроку — паляпшэннем адносін з суседняй Свяшчэннай Рымскай імперыяй і асвечаным хрысціянскім светам у цэлым.
У 976 годзе аб’яднаныя сілы датчан і верных ярлу Хокану II Магутнаму нарвежцаў перамаглі караля Нарвегіі Харальда II Шэрую Шкуру. Пасля гэтага ярл стаў фактычна каралём Нарвегіі, хоць спачатку ён усё ж прызнаваў вярхоўную ўладу караля Даніі, але калі ў 986 годзе Харальд паспрабаваў прымусіць Хокана прыняць хрысціянства, і той цалкам разарваў адносіны з ім. У гэтым жа годзе датчане распачалі ўварванне ў Нарвегію, якое скончылася няўдачай.
Надпіс на рунным камені з Елінгу сцвярджае, што Харальд «скарыў усю Данію». Сэнс гэтых слоў дагэтуль не зусім зразумелы. Высоўвалася некалькі версій:
Мяркуецца, што менавіта падчас вайны з немцамі Харальдам былі пабудаваны пяць (яшчэ адзін меркавана ў той жа самы час) кругавых замкаў на тэрыторыі Даніі і Сконэ.
Паводле раннесярэднявечнай крыніцы (Адам Брэменскі, або Саксон Граматык), Харальд быў забіты падчас вайны са сваім сынам Свенам. Прычынай рознагалосся называюцца прыхільнасць Харальда да царквы, спробы ўмацаваць дзяржаву і пашырыць яго паўнамоцтвы, у той час як Свен быў язычнікам і аддаваў перавагу традыцыйным набегам. Аднак аб’ектыўнасць крыніцы падвяргаецца сумневу. Паводле адной з версій, Харальд Сінязубы памёр у Ёмсбаргу.
Быў жанаты тройчы
Ад гэтых шлюбаў нарадзіліся:
У канцы XX — пачатку XXI стагоддзя была створана бесправодная тэхналогія для аб’яднання розных электронных прылад. Яна была названа Bluetooth. Гэта звязана з дзейнасцю караля Харальда, які аб’яднаў народы на тэрыторыі сучасных Даніі і Сконэ, дзе і была распрацавана гэта тэхналогія. Цікава, што першапачаткова слова Bluetooth было проста кодам праекта.