Эрык IV Плужны Грош

Эрык IV Плужны Грош (Плоўпенінг)
Erik 4. Plovpenning
кароль Даніі
1241 — 9 жніўня 1250
Папярэднік Вальдэмар II
Пераемнік Абель

Нараджэнне 1216
Смерць 10 жніўня 1250
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Вальдэмар II Пераможца
Маці Берэнгарыя Партугальская
Жонка Юта Саксонская
Дзеці Сафія Дацкая, Інгеборга Дацкая, Агнэса Дацкая, Крыстаф Эрыксан і Кнут Эрыксан[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрык IV Плужны Грош (Плоўпенінг) (дацк.: Erik 4. Plovpenning, 1216 — 9 жніўня 1250) — кароль Даніі з 1241 года. Сын Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай, брат дацкіх каралёў Абеля і Крыстафера I. З 1232 года суправіцель свайго бацькі.

Біяграфія

Кароткі перыяд яго кіравання адзначаны грамадзянскай вайной паміж братамі. Асабліва люта ён змагаўся супраць Абеля, герцага Шлезвіга, які імкнуўся заняць незалежную пазіцыю і быў падтрыманы графамі Гольштэйна.

Эрык здушыў паўстанне сялян Сканіі. Прычынай паўстання паслужылі цяжкія падаткі, уведзеныя Эрыкам. Падаткі спаганяліся за выкарыстанне плуга — т.зв. «падатак з плуга», з-за якога ён атрымаў сваю мянушку (дацк.: Plovpenning).

Пасля цяжкай перамогі над Абелем у 1250 годзе Эрык вёў перамовы аб заключэнні перамір’я, але ў тым жа годзе падчас праезду праз Шлезвіг быў запалонены братам і змешчаны ў турму, дзе быў забіты, меркавана людзьмі Абеля.

Ад шлюбу з Ютай Саксонскай у Эрыка засталіся некалькі дочак. Самыя вядомыя з іх:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі