Падчас кіравання гэтай дынастыі Данія перажыла некалькі перыядаў як уздыму так і крызісаў. У часы першых прадстаўнікоў гэтага роду Данія зноў спрабавала заваяваць Англію і іншыя землі (Фландрыя, землі балтыйскіх славян). У першай палове XII стагоддзя ўнутраная барацьба Эстрыдсенаў прыслабіла Данію.
Пры Вальдэмары I і яго сынах Данія паспрабавала стаць «гаспадыняй Балтыйскага мора», але пасля паражэння ў 1223 годзе яе роля змяншаецца. Другая палова XIII — пачатак XIV стагоддзяў прайшлі ў барацьбе за ўплыў паміж рознымі галінамі дынастыі Эстрыдсенаў. Пераможцам у гэтай барацьбе стаў Вальдэмар IV Атэрдаг (апошні кароль з гэтага роду), які зноў узмацніў Данію да таго, што ў часы кіравання яго дачкі Маргарыты I Дацкай Данія аб’яднала скандынаўскія краіны, заключыўшы Кальмарскую унію.
Продкі роду
Сярод продкаў гэтай дынастыі завуць некалькі персанажаў Торгільса Доўгага (англ.: Thorgil Sprakling), якога часам называюць сынам Стырб'ёрна Моцнага і Тыры (дачкі Харальда Сінязубага). Сынам Торгільса Доўгага завуць Ульфа. Калі верыць гэтай версіі Эстрыдсены былі нашчадкамі шведскіх каралёў.
Сярод нашчадкаў Торгільса Доўгага завуць:
Маргарыта Асб'ёрндатэр. Жонка Харальда III, караля Даніі
Эйлаф, брат Ульфа
Эстрыдсены (каралі Даніі)
Свен II Эстрыдсен (1020—1074) Сын Ульфа Торгільсана і Эстрыд. Кароль Даніі з 1047. Муж 1) Гунхільд, дачкі нарвежскага ярла Свена Хокансана 2) Гіды 3) Цюры
Харальд III Хен ( — 1080). Пазашлюбны сын дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1076 года. Муж Маргарыты Асб'ёрндатэр
Сігрыд. Дачка Свена II Эстрыдсена. Да 1059 года жонка Готшалка (каля 1000 — 1066)
Кнуд IV Святы ( — 1086). Пазашлюбны сын дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Кароль Даніі з 1080. У шлюбе (пасля 1080) з Адэлаідай (1065—1115), дачкой графа Роберта I Фландрскага.
Кнуд Лавард (1096—1131) Сын Эрыка I Добрага. Ярл Паўднёвай Ютландыі (Шлезвіга) з 1115 года, венедаў з 1129 года. Жанаты з Інгеб'ерг (Ірынай), дачцэ Мсціслава Вялікага. Пра нашчадкаў гл. ніжэй.
Харальд (?1135) Сын Эрыка I Добрага. Муж Рагнхільд, дачкі Магнуса III караля Нарвегіі
Бёрн (?1134) Сын Харальда Эрыксена. Муж Катарыны, дачкі Інгэ I
Рангільда Дачка Эрыка I Добрага. У шлюбе з Хоканам Сунівасенам, маці Эрыка III Лама (1100—1146) караля Даніі з 1137 года
Эрык II Векапомны (?1137) Сын Эрыка I Добрага. Кароль Даніі з 1134. Муж дачкі Мсціслава Вялікага
Свейн III Градзе (?1157) Пазашлюбны сын Эрыка II Векапомнага. Кароль Даніі з 1152, Зеландыі з 1147. Жанаты з Адэллю з Ветынаў, дачкой Конрада Вялікага.
Лютгарда, дачка Свейна III Градэ. Жонка Бертольда II, графа Андэкс
Вальдэмар V (Вальдэмар III) (1315—1364). Сын Эрыха II Шлезвігскага. Кароль Даніі 1326—1329, герцаг Шлезвіга ў 1325—1326 і ў 1330—1364. Муж Рыхарды, дачкі Гензеля Шверынскага
Генрых ( — 1375) Сын Вальдэмара V Шлезвігскага. Герцаг Шлезвіга з 1364 года.
Вальдэмар (пам. 1364) Сын Вальдэмара V Шлезвігскага
Хельвіга ( — 1374) Дачка Эрыха II Шлезвігскага. Жонка Вальдэмарам IV, караля Даніі.
Маргарыта ( — 1313) Дачка Эрыка I Шлезвігскага. Жонка Гельмальда III, графа Шверын.
Эрык (1272—1310) Сын герцага Эрыка I Шлезвігскага. Кіраўнік Лангланда з 1295.
Маргарыта (1305—1340) Дачка Крыстафера II. Жонка Людвіга V Баварскага, маркграфа Брандэнбурга.
Эрык (1307—1332) Сын Крыстафера II
Вальдэмар IV Атэрдаг (1320—1375) Сын Крыстафера II. Кароль Даніі з 1340 года. Муж Гедвігі, дачкі герцага Эрыха II Шлезвігскага.
Інгеборга (1347—1370) Дачка Вальдэмара IV. Жонка Генрыха I, герцага Мекленбург-Шверынскага.
Маргарыта I (1353—1412). Дачка Вальдэмара IV. Жонка Хокана VI, караля Нарвегіі і Швецыі. Каралева Даніі ў 1387—1396, рэгентка Нарвегіі 1388—1389, каралева Швецыі 1389—1396.
Рыхеза (каля 1288 — каля 1303/1308) Дачка Эрыка V. Жонка Нікалауса князя Верле
Маргарыта (?1341) Дачка Эрыка V. Жонка Біргера, караля Швецыі.
Мацільда (?1299/1300) Дачка Крыстафера I. Жонка з 1272 года Альберта III, герцага Брандэнбурга.
Маргарыта (?1306). Дачка Крыстафера I. Жонка Іагана II, графа Гольштэйна